Latin

Злая зорка - 13

Süzlärneñ gomumi sanı 4271
Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2086
0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
Уздыхнуў спачувальна, але асудзіў Глеба:
— Што ж гэта ён, тэлеграмкі не мог адбіць, сынок дарагі? Хоць якое там! Я сваім таксама — ні слова. У Чарнігаў. Чаго добрага, i мая старая прымчыць. Дарога роўная. Накатаная.
— А вы што возіце? Калі не сакрэт, — спытала Ірына.
— Які сакрэт! Усе сакрэты чмыхнулі ў неба. Кажуць, да Швецыі даляцелі. Карбід важу.
— Карбід? Навошта?
— З верталётаў жэрла ім затыкаюць.
— Жэрла рэактара?
— Ды яго ж, чорта. Толькі ці заткнуць? Вучоным відней. Але, як на мой розум: легкаплаўкі матэрыял. Бетону б туды больш! Ды як зальеш яго? Не навучыліся яшчэ ліць з неба.
Аднак разважлівы спакой гэтага чалавека хораша дзейнічаў на жанчын — гэтак жа, як спакой, уважлівасць i нават усплёскі то паказной строгасці, то весялосці земляка-афіцэра, што працягваў суправаджаць ix у пустым доўгім кузаве.
Ішлі яны праз пустыя сёлы, ехалі праз ix, перажылі, здаецца, усю гаму незвычайных уражанняў — i страх, i здзіўленне, i заспакаенне, якое, напрыклад, ішло ад Паўлавага аптымізму. Жывыя яшчэ вуліцы зялёнага, белага — у кіпені садоў, утульнага гарадка проста ўзрадавалі. Дзякуй богу, жыццё працягваецца.
Выехал i на плошчу, дзе стаяла многа розных машын i шпарка хадзілі людзі ў цывільным, у вай сковым, у камбінезонах, у рэспіратарах i без ix.
Шафёр пажадаў ім шчасця.
— Не хвалюйцеся. Усё будзе добра.
Верылі людзі, што такой талакой, грамадою любую бяду адужаць можна. I гэтую таксама. Не разумелі яшчэ глабальнасці катастрофы — ні высокія кіраўнікі, ні радавыя выканаўцы. Не разумелі, што справіцца з такой бядой вельмі складана.
— Во i давёз я вас, — сказаў старшы лейтэнант бадай са смуткам, што скончыўся яго абавязак, які ён рабіў па добрай волі, з ахвотай.
— Дзякую, Паша. Добры ты чалавек, — сказала Вольга Андрэеўна па-мацярынску i не магла не ўспомніць Барыса. — У мяне сын капітан. Лётчык.
— У Афганістане ваяваў,— паведаміла Ірына.
Яшчэ больш зразумелымі сталі i страх i мужнасць маці. Ен прапанаваў:
— Памагчы вам знайсці Глеба?
— Дзякуем. Тут мы самі. У вас служба.
— У штабе знойдуць. Інжынера знойдуць. А я да сваіх. Назад па гэтай дарозе не вяртайцеся. Раю: праз Чарнігаў i Гомель хутчэй даберацеся.
На плошчы было многа машын, але нямнога людзей, яны паводзілі сябе як у дождж — хутчэй пад дах. Сапраўды, Вольгу Андрэеўну i Ірыну здзівіла мнагалюднасць у будынку райкома: у фае, у калідорах, у пакоях на абодвух паверхах — усюды людзі. I людзі гэтыя дадалі заспакаення. Нават тыя з ix, што сядзелі на крэслах, на падлозе, не рабілі ўражання вакзала, эвакапункта. Нават тыя, хто драмаў, здаваліся занятнымі, як пасланцы пры штабе — гатовыя ў любую хвіліну на баявое задание.
Хоць трапляліся сярод прысутных у райкоме i жанчыны, але з’яўленне гэтых дзвюх не тое што здзівіла — зацікавіла. Па адзенні, па паводзінах відаць, што неарганізавана, стыхійна заляцелі гэтыя птушкі, старая i маладая. Не цяжка здагадацца i пра мэту ix прылёту. Ды i яны адразу, у фае, дзе дзяжурыў міліцыянер, выказалі гэтую мэту. I самыя змораныя, самыя абыякавыя да ўсяго, акрамя ўласнай задачы, пачалі добразычліва даваць ім парады — куды звярнуцца. Спрачаліся, дзе тая служба, тыя людзі, якія знойдуць ix сына i мужа, — тут ці побач, у ПТВ, дзе атабарылася ўпраўленне станцыі. Большасць згадзілася, што трэба зайсці вось сюды, у пакой з шыльдай «Бібліятэка» — там скажуць пэўна.
У даўгім вузкім пакоі з апусцелымі кніжнымі паліцамі за бібліятэчнымі сталамі сядзелі работнікі невядомай службы, каля кожнага тоўпіліся людзі; пакой угары перапляталі правады палявых тэлефонаў — у штабе як у штабе.
Вольга Андрэеўна i Ірына, агледзеўшыся, падышлі да крайняга, каля акна, стала, за якім працавала адзіная жанчына. Гэтая акалічнасць ці тое, што каля яе было менш прасіцеляў — чалавекі чатыры, абумовілі выбар. У немаладой жанчыны былі ўскудлачаныя вал асы i чырвоныя ад недасыпання вочы.
Выслухала ix, не паднімаючы галавы, i асудзіла Глеба:
— Парасё! Пяшком мог бы схадзіць.
Гэта ix уразіла, больш таго — яны абразіліся за Глеба: не ведае, што з ім, а гэтак сурова асуджае!
— Відаць жа не мог.
— Усе яны не могуць, — крыкнула: — Гаманок! Во табе яшчэ адзін прыклад нашай сувязі. Дазваніцца з суседняга беларускага раёна нам нельга. I ад нас нельга, раз не пазваніў хлопец сваім.
— З Кіевам мы наладзілі…
— З Кіевам… Работнікі ўсемагутнай абароны!
— Піліпаўна, дакуль ты будзеш шпіляць нашу абарону? Увесь толк з яе выбіла.
— Клапоў з вас хіба можна выбіць…
Наведвальнікі засмяяліся.
Карак падпалкоўніка за суседнім сталом наліўся чырванню.
— Некарэктны вы чалавек, Таццяна Піліпаўна.
— Генерал! Ты хочаш яшчэ карэктнасці ў такой сітуацыі? Накарэктнічалі — ажно крэкчам, — i крыкнула праз пакой, за кніжныя паліцы: — Вася! Дзе ў нас інжынеры станцыі?
— Інжынеры? У ПТВ. З другога блока? Відаць, у бальніцы.
— У бальніцы? — пабялела Вольга Андрэеўна.
— Не палохайцеся. Мы эвакуіравалі дзіцячае аддзяленне. A ў палатах пасялілі аварыйшчыкаў: ёсць нейкія ўмовы для дэзактывацыі. Хоць халодны душ. Бялізна. Медыцына побач. Бальніцу вам пакажуць…
Але трапілі яны ў аддзяленне бальніцы — у «Хуткую дапамогу». Стаялі ў гатоўнасці санітарныя машыны, хадзілі ўрачы i сёстры. Увогуле добразычлівыя людзі: ахвотна расказвалі, дзе знайсці інжынера. Але як толькі Ірына, выяўляючы прафесійныя веды, начала распытваць, што ж тут адбываецца — якая радыяцыя? якія паражэнні? ці ёсць смяротныя выпадкі? — мужныя людзі гэтыя, падзвіжнікі, адразу як у шкарлупіну залезлі: такой інфармацыі яны не маюць.
— Калегі дарагія, як жа вы можаце без ведання ўзроўню радыяцыі аказваць дапамогу?
Такое Ірыніна пытанне разагнала шасцярых людзей у белых халатах, якія было праявілі цікавасць да беларусак, што прыйшлі за пяцьдзесят вёрст, каб знайсці сына i мужа. Уміг ва ўсіх з’явіліся неадкладныя справы, хоць адзін прагаварыўся, што хворых у ix тут няма, хворых — з радыяцыйным паражэннем; яны тут жа адсылаюць такіх у Кіеў. Засталася адна пажылая жанчына — ці не санітарка? — добрая ўкраінка, якая расказала, дзе шукаць Глеба.
Ірына расхвалявалася.
— Мама! Ім забаранілі даваць даныя. Чаму? Няхай мы там нічога не ведаем. Але тут… каля самай станцыі… людзям, якія затыкаюць жэрла, як сказаў шафёр. Павел абураўся, што салдаты голыя. Сказаў: па паўсотні рэнтген яны хапаюць. Вы ўяўляеце, што такое столькі рэнтген? Калі ён завысіў у пяць разоў, то i такая доза вельмі небяспечная. Што мы робім? Мама! Што робяць людзі, якія кіруюць гэтым? Гэта ж забойства!
Ад нервовага ўзбуджэння Ірыну нават трэсла. Вольга Андрэеўна маўчала, яна ca страхам чакала сустрэчы з сынам. A калі яна адбудзецца? Калі ён там, на станцыі? Ірына не думала, які страх яна наганяла на маці сваім абурэинем. A свякроў перажывала i за яе: ёй, можа, яшчэ страшней — ад таго, што яна ведае характар небяспекі, тэорыю.
Яны заглядвалі ў палаты. Адна, другая — пустыя, але з прыкметамі, што тут жывуць людзі, з мужчынскім беспарадкам. У трэцяй палаце двое спалі. Нездаровы сон — потныя, i загарэлыя — адзначыла Ірына. О, гэты загар! Ен асабліва страшыў яе — не быў бы такім Глеб!
У наступнай палаце цэлая кампанія абедала. Пахаласцяцку — кансервамі. Але на століку стаяла цэлая батарэя пляшак «Кабернэ». Хлопцы не збянтэжыліся. I не здзівіліся.
— Пыльчанка? Глеб? А ён у кабінеце загадчыка аддзялення. У канцы калідора.
За дзвярамі кабінета гучала прыглушаная вясёлая музыка, аперэтачная. Здзівіла яна жанчын, нават спалохала — вельмі ж здалася недарэчнай. Але тут жа разважылі. А чаму недарэчная? Яўна тэлевізар. Глеб ca школьных гадоў — вялікі аматар тэлевізара, не адарваць ад экрана. Калі прыязджаў з інстытута, лепш за раённых майстроў умеў адрамантаваць любы радыёпрыёмнік, тэлевізар. «Во тэхнар!» — захапляўся бацька.
Колькі хвілін стаялі перад дзвярамі, не адважваючыся адчыніць, баючыся нават глядзець адна на адну, своеасаблівай жаночай інтуіцыяй чуючы, што там ён.
Ціханька прыадчынілі дзверы i сапраўды ўбачылі Глеба, яго спіну, яго патыліцу, такую родную. Двое ix сядзела перад тэлевізарам i глядзелі музыкальны фільм. Як толькі жанчыиы не самлелі: такая ідылія!
Доўга не ведалі, як паклікаць яго, як адарваць ад экрана. Ды пэўна ж ёсць біятокі. Пачуў Глеб ix. Павярнуўся. Спалохаўся.
— Мама! Іра! Вы? Якім чынам?
Вольга Андрэеўна кінулася першая, абняла, потым узяла ў далоні яго бялявую галаву i глядзела ў твар, у вочы. Ірына стаяла збоку, чакала сваёй чаргі абняць мужа. Закахана глядзела на яго i да галавакружэння ўслухоўвалася, як растае айсберг яе страху, растае надводная яго частка, скрытая ад самой сябе, ад маці: Глеб не загарэў, наадварот, за гэты тыдзень твар яго пабляднеў. Добры сімптом. Значыць, ахоўваўся.
Таварыш Глеба выключыў тэлевізар i далікатна выйшаў.
Маці пацалавала сына ў шчокі.
— Ірыначка, на ж тваю радасць. Цалуй яго, цалуй. Глебчык! Што ж ты рабіў з намі?
— Як жа вы? Сюды не ўсіх пускаюць.
— Сыне, хіба могуць не пусціць маці, жонку?
Ірына трохі сарамліва цалавала мужа i дакарала:
— Не мог пазваніць…
— Ірыначка! Пасля эвакуацыі Прыпяці тут усё было блакіравана. Але я даваў тэлеграмы. Я паслаў вам тры тэлеграмы.
— Ніводнай не атрымалі.
— Фантастычная сувязь!
— У нас усё фантастычнае.
— Як ты тут, сыне?
— Ды нічога, мама. Жывём, як на курорце.
— Ты робішся падобным на брата. Гэта ў Барыса ніколі не было сур’ёзнасці. Ён у Афганістане прыгожых афганак з неба выглядаў, калі верыць яго расказам.
— Праўда, мама! Бачыш, як жывём? Бясплатна кормяць… колькі хочаш. А працуем… адну гадзіну ў дзень. З дарогай туды i назад — дзве.
Маці ўспомнілася наконт адной гадзіны: зноў жартуе. A Ірына насцярожылася, бо надумала, пры якой жа радыяцыі працуюць людзі, калі ix трымаюць там усяго адну гадзіну.
— Што ж вы робіце?
— Кансервіруем станцыю… тры ўцалелыя блокі. На нейкі час. А вы думаеце — гэта проста? Націснуў кнопку — i спыніў. О, не! Лічаць, што аварыя на чацвёртым адбылася ад парушэння рэжыму выбегу ротара генератара… спынялі турбаагрэгат на прафілактычны рамонт. Валяць віну на маіх калег — энергетыкаў, хоць адзін бог ведае, што там здарылася, хто вінаваты. Хлопцаў…— i асекся, чаму — маці не зразумела, Хрына здагадалася: хлопцаў няма жывых. У сэрца яе зноў ударыў страх. Карцела спытаць, колькі загінула людзей, але баялася, што Глеб па прастаце сваёй скажа праўду i моцна спалохае маці.
— Яго можна патушыць?
— Рэактар? Патушыць? Ірына! Ты ж вучыла фізіку! Яго глушаць… у двукоссі. Расхалоджваюць. Аўтаматычна апускаюць графітавыя стрыжні. Гэта робяць зараз рэактарнікі на іншых блоках, а мы кансервіруем свае сістэмы… ix жа сотні… сепаратараў, трубаправодаў, генератараў, помпаў, размеркавальных шчытоў. I ўсё гэта павінна спыніцца ў такім стане, каб, калі трэба будзе пусціць, зноў не было нечаканасцей…
Глеб захапіўся расказам. Забываўся — заглыбляўся ў незнаемую для ix тэрміналогію, спахопліваўся — стараўся расказачь ім, недасведчаным, даступна, але гэта было чяжзй, нязвыкла — нікому так не расказваў, бо даваў падпіску аб захаванні тайны; на атамнай было засакрэчана нават тое. што ў інстытутах вучылі студэнты з усяго свету, з усімі колерамі скуры.
Маці i жонка слухалі яго, здавалася, вельмі ўважліва, глядзелі ў вочы, у рот, але тэхналагічныя прамудрасці ix мала цікавілі, яны думалі пра сваё, чалавечае, жаночае, рацярынскае.
Глеб спахапіўся.
— Чым жа мне накармічь вас? Мы толькі паабедалі. Пабягу да нашых на кухню, гэта побач з ПТВ.
— Не трэба, сынок. Мы не галодныя. Цешча твая дала i нам… i табе… велікодных прысмакаў.
Змаўчалі, як змовіліся, што кілбасы хатнія Ірына скарміла ласкаваму сабачку, што суправаджаў ix з украінскай вёскі да будкі i застаўся там з салдатамі. Ірына нават свекрыві не расказала, не таму, што не было калі, а каб не палохаць, як Павел Шышко сказаў у кузаве, з болем, калі яны ад’ехалі ад пераезда, i пёсік кінуўся за імі: «Сабачку прыйдзецца застрэліць — многа ён набраў у сваю поўсць».
Тады яна прыняла гэта спакойна. А тут паду мала, што сабачка ўжо мёртвы, валяецца ў зарасцях акацыі каля чыгункі, i зрабілася ёй балюча i страшна: а што з людзьмі, якія «многа набралі»?
Вольга Андрэеўна асцярожна i далікатна спытала ў сына:
— Глеб, а трэба табе заставацца тут?
— Мама! Я сакратар камсамольскай арганізацыі. Дэзерціраў без мяне хапае. Разбягаліся, што зайцы. Як Вася Гмыр, дружок мой на вяселлі. Я так не магу. Чаго баяцца? Я ж не адзін тут. Нас тысячы. Бачылі, колькі салдат? Генералы. Чым яны горшыя? Многія ўцяклі. Але колькі просіцца сюды!
— А што кажуць вучоныя? Тут жа, перадавалі, сам Велехаў…— спытала Ірына.
— Чай я з ім не піў. Але выступалі перад намі фізікі i твае калегі, маскоўскія i кіеўскія прафесары. Канешне, выплюнуў рэактар трохі… Меры перасцярогі трэба. Дык ёсць жа яны! Есць! У нас асвінцованыя камбінезоны, рэспіратары…
Ён казаў маці i жонцы тыя словы, якія казалі яму. Ён не верыў ім, як i большасць яго таварышаў, што добраахвотна пайшлі… штодня, няхай i па гадзіне, ідуць на ўтаймаванне атамнай стыхіі. Але словы гэтыя мелі магічную сілу — што заклінанне, што гіпноз. Імі можна супакоіць людзей, народ. I імі карысталіся палітыкі, вучоныя. Імі карыстаўся i Глеб. Але ж яму трэба супакоіць блізкіх людзей — маці, жонку. Можна ўявіць, як яны спалохаліся там, калі дабраліся да яго праз усе перашкоды. Прагаварыліся, што пайшлі тайна ад бацькі. I яшчэ больш кранулі гэтым.
Але ён супакоіў ix i ўзрадаваў іншым, не гіпнатычнымі словамі:
— Я працую ўначы. Папрашуся ў начальніка змены даць мне адпачынак. Хлопцам з трэцяга блока ўчора далі па два тыдні. Загад міністра.



IV

Вярнуўшыся з Гомеля гадзіны ў тры ночы, Уладзімір Паўлавіч здзівіўся, што дом пусты, запіску на стале пад шклянкай знайшоў не адразу. Іншым была занята галава. Абураны, узбуджаны, стомлены, ён колькі хвілін то кідаўся па пакоі, то соваўся старэчай паходкай, то стаяў, утаропіўшыся ў буфет, забыўшыся, што хацеў знайсці там — выпіць, з’есці? Толькі халодны душ, узбадзёрыўшы фізічна, супакоіў душэўна. А можа, струмень моцных слоў, які ён выпусціў у адрас высокага кіраўніка, што праводзіў начную нараду. Дзеля чаго было гнаць людзей — i раённых i прыкамандзіраваных — за сотню, паўтары сотні вёрст, каб сказаць агульныя словы, нічога канкрэтнага, нічога такога, што хаця б прасвятліла агульную абстаноўку. Тое, што сказана, молена было перадаць па селектары. Сакрэты? Якія да д’ябла сакрэты, калі i сам гэты Лявонцій, падобна, ні д’ябла не ведае, ва ўсякім разе, не больш, чым яны, грэшныя. Але ўладу паказаў. I першым пад удар трапіў ён. Пыльчанка.
Да Лявонція дайшло, што аўтобусы з дзецьмі з ix раёна пайшлі без вады, i дзеці плакалі ад смагі i страху. Нехта капнуў з добрых суседзяў. Лявонцій праявіў кранальны клопат пра дзяцей, калі гаварыў, ажно вочы вільготныя сталі, i разнёс ix, раённых кіраўнікоў, за бяздушнасць i чэрствасць. Безумоўна, з тых, хто непаерэдна займаўся эвакуацыяй, варта зняць стружку. Але Пыльчанку не спадабаўся тон i выразы высокага кіраўніка. Ды i не гэта галоўнае! Не вада i не яда. Ад гэтага дзеці будуць цэлыя.
— Хто адказваў за вываз дзяцей?
Сінякоў не падняўся. Ён, прасцяк, узяў на сябе.
— Я.
— У вас дзеці ёсць? У вас унукі павінны быць! Сівы чалавек.
I ён не вытрымаў, ён выпаліў тое, што думаў увесь мінулы тыдзень:
— Дзяцей трэба было вывезці дваццаць сёмага — дваццаць восьмага! А мы цяпер вадой заліваем сваю бяздзейнасць.
Сур’ёзны папрок усім інстанцыям — ад Палітбюро да райкомаў, так гэта i зразумелі ўсе. I стаіліся. Бо перш-наперш яму, Лявонцію, не ў брыво, a ў вока. Такое яму даўно ніхто не адважваўся кідаць. О, як гэта яго ўзарвала! Твар не пачырванеў — пабурэў. Не, голас ён не павысіў, наадварот, панізіў ледзьве не да шэпту. Але які гэта быў грамавы шэпт! У слаба нервовых i палахлівых халадзелі спіны.
— ЦК i ўрад ведаюць, што рабіць! I не вам указваць! Ваша справа выконваць! А вы i гэтаму не навучыліся. Галава сівая, а розуму мала.
З двух бакоў, з аднаго Сінякоў, з другога — сакратар райкома з суседняга раёна, самага блізкага да станцыі, тузалі яго за калашыны, як хлапчука, ледзьве не сцягнулі штаны, — каб ён маўчаў, не выклікаў агонь на сябе, бо пад агонь гэты трапляюць усе яны. Ды i час… Хутчэй бы вярнуцца дадому, гадзіну-другую паспаць.
Пыльчанка змоўчаў. Але ўсё роўна на працягу двухгадзіннай нарады Лявонцій неаднойчы вяртаўся да яго, праўда, не так ужо злосна, паблажліва, нават як бы з прабачэннем, з напамінкам, што крытыка ўсім нам памагае працаваць лепш i што ў той сітуацыі, якая ўзнікла, трэба не толькі франтавая аператыў насць, але i вайсковая дысцыпліна.
Абстаноўку ў раёне дакладваў Сінякоў. Не вельмі дасведчана. Пыльчанка кіпеў i супраць свайго сакратара, але маўчаў. Сарваўся ў дарозе, у машыне. Выдаў такое ўсяму начальству — ад Масквы да Гомеля, — што Сінякову, які не вельмі верыў свайму шаферу, стала страшнавата. Павярнуўся з пярэдняга сядзення, узяў страшыню за штрыфель пінжака, шморгаў, разгублена i жаласліва прасіў:
— Уладзімір Паўлавіч… Уладзімір Паўлавіч, — маўляў, пашкадуй мяне, калі сябе не шкадуеш.
Замёрзлы ад халоднай вады, нацягнуў на голае цела світэр, але застаўся ў трусах, не трапілі на вочы шаравары. Выпіў каля буфета чарку гарэлкі — для сугрэву цела i душы. Калі ставіў хлебніцу на стол, убачыў запіску: «Мы паехалі да Глеба».
Не адразу сэнс слоў дайшоў да яго разгарачаных мазгоў, спачатку нават заспакоіўся — адышла трывога за начную адсутнасць жанчын. Не сумняваўся, што Вольга суправаджае Ірыну да яе бацькоў. Аднак жа ніколі не было, каб пакідала вось так дом без прыгляду, i гэта здзівіла i абурыла. Няўжо так прывязалася да Ірыны, што не можа i дня пражыць без яе? Само па сабе гэта добра, што свякроў i нявестка так паразумеліся, так пасябравалі. Вольга дзесяць гадоў бядуе, што не нарадзіла дачку. Набыла дачку — цешыцца.
Толькі калі адчыніў на кухні дзверцы халадзільніка, ударыла, што токам: яны паехалі да Глеба! I ён закрычаў на увесь апусцелы дом:
— Ды вы што? Адурэлі? Вар’яткі! Бязмозглыя дурніцы! Куды вы палезлі? Ну, я вам пакажу, хто ў доме камандзір! Я вас навучу дысцыпліне!
Але выпіў адну чарку — трохі супакоіўся. Заснуў.
Разбудзіў тэлефонны званок. Званіў Сінякоў.
— Толькі што паступіў загад выселіць людзей з трыццацікіламетровай зоны.
— З якой зоны?
— У радыусе ад станцыі… Трапляе чвэрць раёна, два дзесяткі вёсак. Да нас вылецела на верталёце абласное начальства.
Пыльчанка вылаяўся. Ca ўчарашняга дня як прарвала — хацелася «хрысціць» у бога i душу ўвесь свет, начальства, вучоных, сябе, блізкіх сваіх — баб дурных, якія невядома дзе блукаюць; не хапала яшчэ трывогі за ix!
— Яны што — учора не маглі сказаць? Паразумнелі за ноч? — i зноў вырвалася ўчарашняе абурэнне: — Больш у яго праблем не было, як вада. Які добранькі! Вадалей!
У кабінеце першага ўжо сабралася ўсё раённае кіраўніцтва. Па адным прыязджалі старшыні калгасаў i сельсаветаў, якія падлягалі эвакуацыі. Засядаў штаб. Выпрацоўвалі аперацыю. Спрачаліся. Крычалі, забываючыся на субардынацыю, на этыкет. Званілі ў вобласць, у Мінск. Што рабіць з жывёлай? Ніхто не даваў канкрэтных указанняў. Гнаць за сабой? У аднаго Целеша — дванаццаць тысяч бычкоў. Трымалi ix у хлявах гэтыя дні, набралі бэр нямнога, можна гнаць. A свіней? Калгасных. Прыватных. Вывозіць? Куды? На чым? Званілі на мясакамбінаты, паўночным суседзям: памажыце з транспартам. Добра, што збожжа мала засталося — пасеялі. A ці добра? Пасеялі. A ці прыйдзецца жаць?
Прыляцелі з абкома, аблвыканкома, начальнік абласной грамадзянскай абароны, вайскоўцы. На ix карце населеных пунктаў аказалася менш.
Пыльчанка высмеяў чырвоны круг, вьщарчаны цыркулем.
— Нукліды якраз жа леглі па цыркулі грамадзянскай абароны.
Ён на начной нарадзе бязлітасна крытыкаваў гэтую службу. Аднак амбіцыйны генерал чуў, як яго, Пыльчанку, таптаў партыйны маршал, i лічыў, што яго песенька спета, а таму ігнараваў выказванне гаспадара раёна, які лепш чым хто ведаў i людзей, i гаспадаркі, i радыяцыйную абстаноўку, i транспартныя магчымасці.
Спачатку Уладзімір Паўлавіч успыліў, потым махнуў рукой: няхай вырашаюць што хочуць — выконваць будзе ён. Няхай яго пасля судзяць за адступленне ад ix плана. Паперка для бытавой патрэбы — во што ix план, які яны сачыняюць з такімі сур’ёзнымі выглядамі.
— Вы дайце мне прыборы, каб я ведаў, якую жывёлу можна гнаць на мясакамбінат, а якую трэба закапваць у зоне.
— Як закапваць? — спалохаўся намеснік старшыні аблвыканкома. — Хто вам дасць права закапваць?
— Ты будзеш жраць гэтае мяса? — абласны кіраўнік да павышэння быў калегам, сябрам, сабутыл ьнікам Пыльчанкі, тады яны не выбіралі далікатных выразаў. I цяпер абразіла не грубасць падначаленага — жраць! — а першае ўсведамленне, што можа здарыцца, калі ён i яго сям’я з’ядуць кілбасы ці катлеты з забруджанага мяса; тады яшчэ ніхто з ix не веда ў механізма паражэння, тэорыю накаплення бэраў.
Простая, хоць трохі i грубая заўвага, а скаланула ўсіх. Ажно змоўклі, прытаіліся, i ўсе павярнуліся да міністра аховы здароўя, які начаваў у Гомелі i прыляцеў разам з дэлегацыяй на верталёце. Чакалі яго тлумачэнняў. Але тлумачэнні нікога не задаволілі. Галоўнае — ix нельга падшыць. Трэба інструкцыі. Зноў званілі ў Гомель, у Мінск, выбівалі інструкцыі, прыборы.
— Дзень канчаецца, стратэгі!
Не, ён быў немагчымы, Пыльчанка. Сінякоў стагнаў ад яго саркастычнасці, калючасці, задзірыстасці. Навошта ён заядаецца з усімі? З’явілася нечаканая думка: «Хоча, каб яго выгналі адгзтуль. Хітруган стары!» — i сакратар настроіўся супраць свайго старшыні, з якім разам атрымоўвалі i ўзнагароды, i «ўколы», з якім, спадзяваўся, разам будуць несці i гэты цяжкі крыж, хацеў несці толькі з ім, дзелавым, разумным.
Пазней за іншых з’явіўся Пустаход, бледны, разгублены, — ведаў прычыну.
Пыльчанка i свата тут жа загнаў у куток кабінета, у якім тоўпілася два дзесяткі чалавек.
— Ты знаеш, дзе Іра, дзе жонка мая?
— Паехалі… пайшлі да Глеба.
— Ад цябе?
— Хацелі плыць…
— Збіраліся пры табе?! Боўдзіла стары! Як ты мог адпусціць! — i гэта такім голасам, што ўсе пачулі, адарваліся ад гарачых планаў, зацікаўлена павярнуліся да ix. Хто знаў, што тыдзень назад яны стал i свата мі, тыя пасміхнуліся з вясёлай злараднасцю.
Распісалі, хто куды едзе. Пачалі разыходзіцца. Міністр ірваўся ў гарачую кропку — у сяло, з якога відаць станцыя. Можна пахваліць франтавую смеласць прафесара. Не тое што ўчарашнія маскоўскія вучоныя, якія вынырнулі на нарадзе ў абкоме i на якіх ва Уладзіміра Паўлавіча «гарэў зуб». Толькі нечаканы наскок Вадалея (так ён цяпер называў высокага кіраўніка), сутычка з ім перашкодзілі сцёбнуць па сталічных свяцілах. Пасля нарады яны ліслівілі перад ім i Сіняковым, абяцалі «шырокае навуковае забеспячэнне ліквідацыі вынікаў аварыі».
Але i на парыў міністра Пыльчанка адрэагаваў зусім нечакана:
— А вам што рабіць там? Няма работы ў міпі стэрстве? Вашых інструкцый чакае ўся рэспубліка.
«Сабачае жыццё, — пакрыўджана падумаў міністр. — З Мінска гоніць высокае начальства. З раёна — раённае. Сапраўды, боўтаемся… — i, не развітаўшыся, скіраваў узрадаванага вадзіцеля ў зваротны шлях; калега яго i спадарожнік — „творца культуры“, пакінуў яго яшчэ ўчора ў Гомелі, прысуседзіўся да некага са світы „Дырэктара“».
Калі ўсе разышліся, Сінякоў затрымаў Уладзіміра Паўлавіча. Яшчэ да свята ўзнікла неабходнасць непрыемнай размовы, але не стаў псаваць старэйшаму таварышу настрой, да i сабе таксама. Акрамя таго, спадзяваўся, што чарнобыльская падзея закрэсліць дробныя чалавечыя канфлікты. Але Плечка заяву не забіраў, наадварот (дайшло праз людзей), пагражаў, што будзе пісаць у абком. Але чаму Ciнякоў пагаварыць пра гэта выбраў такі момант? Несумяшчальныя падзеі. Разумеў, што Пыльчанка пры яго «заведзенасці» можа адказаць больш чым нетактоўна. Але Пятро Міхайлавіч у сваю чаргу завёўся супраць старшыні. За яго «выбрыкі» ў абкоме i тут, на гэтай адказнай нарадзе, дзе старшыня не мінаў нікога, ні чужых, ні сваіх, «кожнаму дзіцёнку выдаў па лапцёнку». Але найбольш яго, маладога, асцярожнага, абурыла думка-падазрэнне — з якой мэтай Пыльчанка гэта робіць. Нават клопат пра ягоных дзяцей — машыну сваю аддаў — Сінякоў тлумачыў зусім па-іншаму, без учарашняй удзячнасці. Чалавек ён быў не сапсаваны, але тое кола, у якім круціўся, паступова рабіла яго падазроным i падводзіла да непрыемнай думкі: i добрую справу людзі робяць з выгадай для сябе, без выгады ніхто нічога не робіць. Пыльчанка надумаў «навастрыць лыжы» — таму i праявіў такі кранальны клопат пра яго дзяцей.
Аднак адчуваў сябе сакратар няёмка, бо разумеў: не да месца размова, не да часу.
Стаялі пасярод кабінета. Вочы Сінякоў узнімаў не вышэй ніжняга гузіка Пыльчанкавай сіняй сарочкі.
— Прабачце, Уладзімір Паўлавіч… ёсць размова, узнікла яшчэ да Першага мая, але я не дазволіў сабе перад святам… Гэта наконт вашага вяселля. Плечка напісаў заяву на імя бюро райкома… Распісвае, што вы наладзілі грандыёзную п’янку… калі ўся краіна змагаецца…
— З чым?
— З п’янствам.
— Не смяшы!
— Я знаю вашу думку. Але вы знаеце, як да гэтага ставяцца там, — тыцкнуу пальцам у столь. — Мы таксама выключылі, вымовы запісалі. Зразумейце мае становішча. Уладзімір Паўлавіч… Справа не ў вяселлі. Плечку пабілі ў вас…
— Слаба.
— Уладзімір Паўлавіч!
— Пятро Міхайлавіч! Табе няма чаго рабіць? Табе трэба ехаць у Высокі Гай, прыняць людзей, якіх я прышлю. Прыняць Пустахода. Цэлы кал гас!
— Але заява…
— Схадзі ты з ёй… за дуб.
Сінякоў цяжка ўздыхнуў.
— Мне перадалі: ён пагражае перадаць у абком. I ў часць, дзе служыць ваш сын.
— Сукін сын ён, ваш Плечка! Ён шукае прычыну ўцячы з раёна. Подлы трус! Хай уцякае. А нам з табой трэба людзей ратаваць, а не глупствам займацца!
Сказаў гэта з такім запалам, з такім пачуццём адказнасці, што Сінякоў падумаў:
«Не, гэты нікуды не пабяжыць. Не той чалавек!» — i пранікся да яго павагай, прыязнасцю, як да вернага таварыша ў баі.
— Аднак на ліха нам такі канфлікт! Размова на ўсю вобласць. Пагаварыце вы з гэтым… свістуном. Па-бацькоўску. Угаварыце забраць заяву.
— Я? З Плечкам? Ды раней рак свісне ў тым рэактары!
Да Пустахода Уладзімір Паўлавіч паехаў з першым эталонам аўтобусаў. Спадзяваўся, што з ходу пагрузіць старых, школьнікаў у машыны i вывезе на поўнач раёна, за паўсотню кіламетраў. Праўда, на нарадзе ў райкоме ён пляснуў па абласным начальстве: не туды эвакуіруем людзей, з паўночных сельсаветаў паступалі трывожныя звесткі аб павышэнні фону. Але ніхто не даў пунктаў размяшчэння эвакуіраваных у далёкіх раёнах — некалькі вёсак у самым блізкім, суседнім. Усяго. Туды вывозілі найбліжэйшыя ад станцыі вёскі. Усім астатнім — манеўр у межах свайго раёна. Дало, нарэшце, начальства ініцыятыву: вы гаспадары, вы i плануйце — каго куды. Дзіўна, што ўсе, нават ён, Пыльчанка верылі: эвакуацыя ненадоўга; на станцыі i вакол тысячы вайскоўцаў вядуць дэзактывацыю, вайскоўцы пачалі прыбываць i ў суседні раён. На нарадзе ўсіх ашаламіў начальнік міліцыі Дунец, ён сказаў, цяжка ўздыхнуўшы: «Эвакуацыя навечна».
На яго замахалі рукамі: знайшоўся вялікі фізік!
Але ва Уладзіміра Паўлавіча словы Дунца заселі ў мазгах, што ржавы цвік. Ды гэтак жа, з другога боку, сядзеў разнос Вадалея. I ўвогуле раздражняла бесталковасць каманд, што паступалі зверху. А тут яшчэ Сінякоў з гэтым дурнем Плечкам. Знайшоў час! Ашчаджаў мяне на свята. Кранальна да слёз. «Пайшлі вы ўсе, дабрадзеі!» Настрой быў сабачы.
A прыехаў да Пустахода і… збялеў ад злосці. Дамаўляліся, што да прыходу аўтобусаў людзей з малых вёсак звязуць на калгасным транспарце на цэнтральную сядзібу, дзе ўсе будуць сабраны ў клуб, у кантору калгаса, у сельсавет. Мала што зроОлена. Але асабліва абурыла бяздзейнасць свата. Лепшы старшыня, якога любіў за розум, ініцыятыўнасць, ператварыўся ў старога разгубленага таптуна: нібыта нешта i рабіў, кідаўся ў розныя бакі, праўда, не сварыўся — прасіў, маліў, але ўсё гэта — што хада на замкнутым крузе ці таптанне на месцы.
— Ты чаму не сабраў людзей?
— Не хочуць.
— Што значыцца — не хочуць? Ды ты растлумачыў сітуацыю? Дзе твой актыў?
— Пытаюць: а жывёлу куды?
— Якую жывёлу? Ты пра каго думаеш — пра людзей ці пра свіней? Табе сказалі, куды жывёлу.
— Калгасную я эвакуірую. А людскую — куды?
Па дарозе сюды Пыльчанка з горкім болем бачыў, як гналі вялізныя статкі кароў, цялушак, бычкоў. Адзін такі статак узняў пыл на гравійцы, перагарадзіў дарогу машынам. Ён, Пыльчанка, крычаў на пагоншчыкаў:
— Па зелені… па зелені ганіце! Па жьггах! Па лугах! А не па дарозе!
— Дык шкада таварыш старшыня.
Шкада… А яму хіба не шкада? Сэрца крывёю абліваецца ад такой патравы i ад думкі, што заўтра гэты дойны статак не дасць малака. Ды i ці можна спажыць будзе гэтае малако? Куды ж дзяваць столькі кароў? Яшчэ не паспелі накарміць народ — i на табе! З болем думаў: «Сорак першы… Паўтараецца сорак першы… Што ж гэта за напасць на мой няшчасны народ?»
Sez Belarus ädäbiyättän 1 tekst ukıdıgız.
Çirattagı - Злая зорка - 14
  • Büleklär
  • Злая зорка - 01
    Süzlärneñ gomumi sanı 4306
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2100
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 02
    Süzlärneñ gomumi sanı 4261
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2021
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 03
    Süzlärneñ gomumi sanı 4338
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2109
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 04
    Süzlärneñ gomumi sanı 4243
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2018
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 05
    Süzlärneñ gomumi sanı 4291
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2137
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 06
    Süzlärneñ gomumi sanı 4162
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2023
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 07
    Süzlärneñ gomumi sanı 4237
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2074
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 08
    Süzlärneñ gomumi sanı 4117
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2072
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 09
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2022
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 10
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2087
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 11
    Süzlärneñ gomumi sanı 4205
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2059
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 12
    Süzlärneñ gomumi sanı 4391
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2098
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 13
    Süzlärneñ gomumi sanı 4271
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2086
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 14
    Süzlärneñ gomumi sanı 4340
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2150
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 15
    Süzlärneñ gomumi sanı 4158
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2173
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 16
    Süzlärneñ gomumi sanı 4241
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2077
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 17
    Süzlärneñ gomumi sanı 4287
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2146
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 18
    Süzlärneñ gomumi sanı 4413
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2065
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 19
    Süzlärneñ gomumi sanı 4445
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2111
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 20
    Süzlärneñ gomumi sanı 4263
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2069
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 21
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2112
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 22
    Süzlärneñ gomumi sanı 4440
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2203
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 23
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2151
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 24
    Süzlärneñ gomumi sanı 975
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 639
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.