Latin

Злая зорка - 09

Süzlärneñ gomumi sanı 4213
Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2022
0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
Старшыня колькі хвілін сядзеў, слухаючы стук крыві ў скронях. Потым націснуў кнопку селектара.
— Генадзь Мікалаевіч! Знайдзіце пісьмо «акадэмікаў» на Мартынюка.
— Ды яно ў мяне. Збіраюся паехаць туды, пасароміць за такія ганебныя ананімкі. Чым людзі займаюцца!
— Нікуды не ездзіце, прынясіце пісьмо мне.
Васіль Данілавіч гуляў па доўгіх калідорах гадзін шэсць, да канца работы. У той дзень яго не прынялі.



VII

Быў вечар i была раніца: дзень трэці. Панядзелак. Цяжкі. Не, звычайны — для Уладзіміра Паўлавіча. Рабочы.
Першым аўтобусам, у шэсць раніцы, паехалі ў Гомель Барыс i Тамара. Барыс абліўся на двары халоднай вадой i як абнавіўся. Свежы, крамяны, падцягнуты i сур’ёзны, без дурносаў. Не, так змяніла яго форма — ваенная. Калі сын у форме, за яго можна не турбавацца, ды яшчэ з такой спадарожніцай, як Тамара.
Уладзімір Паўлавіч любаваўся сынам, праводзячы да вакзала. Дакладна адышоў аўтобус. Звыкла абуджаўся горад. У сё разам супакоіла, зняла ўчарашнюю трывогу. Падумаў, што страхі, надумлівасць раслі ад алкаголю, гэтую яго хваробу Вольга адкрыла, можа, яшчэ дваццаць гадоў назад.
I на рабоце… Каскад званкоў. Звычайных. Рабочых… Гомель знаў пра аварыю. Але ніхто не пазваніў з гэтай нагоды. Ніхто не ўзнімаў трывогі. I старшыня паехаў у калгасы паўночнай зоны, свае падшэфныя. Яны адставалі з пасадкай бульбы, ды i надоі ўпалі. Пыльчанка высмейваў гэтыя аўралы, кал i пры падзенні надояў на паўлітра-літр увесь актыў рассылался ў гаспадаркі, быццам чыноўнікі павінны былі даіць, аднак, верны моцна ўкаранёнай практыцы, гнаў i сябе, i падначаленых сваіх — не толькi аграрнікаў, але i райана, банк, райфін, нафтабазу, каб мыліць галовы старшыням i ўзнімаць дух даярак.
Гэтаму, па сутнасці, i была прысвечана раніца, бо яшчэ за паўгадзіны да афіцыйнага пачатку рабочага дня пазваніў намеснік старшыні аблвыканкома, жартаваў, але i пагражаў: «Кульгава ідзе раён да свята працоўных. У абласныя колы палкі сунеце. З чым выйдзеце на дэманстрацыю?»
A між тым i дэманстрацыя — немалы клопат на яго плячах. Перад выездам правёў лятучую нараду з гарадскімі ўладамі, а пасля асобна «заводзіў» Кацярыну i Дар’ю: «Завіўкамі сваімі адказваеце за падрыхтоўку да Першамая. Калі што, пакудлачу — мужы не пазнаюць».
Сумавала ў сваёй бібліятэцы Вольга Андрэеўна. У першай палавіне дня дзеці рэдка прыходзілі сюды, хоць большасць з ix займаецца ў другую змену. Зімой бывае нямнога. A ў такую вясновую цяплынь хто ix пасадзіць за кнігу!
Маці думала пра сыноў. Ca звыклай трывогай — за Барыса: небяспечная ў яго прафесія. Пра небяспеку Глеба не думала — не ведала яе, хоць i паехаў на пажар, не ўяўляла, што інжынеру-энергетыку можа пагражаць; ён расказваў пра сваю работу, як зусім бясшкодную: сачы за аўтаматыкай, рэдка прыборы паказваюць непаладку. Думала з нязвыклай радасцю. За Глеба. Хораша ажаніўся сын. I вяселле прайшло добра, кал i не лічыць Барысавай сутычкі з Плечкам. I за Барыса — за яго захапленне Тамарай. Во каб i ён ажаніўся! Дзяўчына падабалася ёй нават больш, чым яе старэйшая сястра, што ўжо стала нявесткай. Праўда, за такую думку ўпікнула сябе: Ірына — прыгожая i сур’ёзная, не такая рагатуха, як Тамара.
A Ірына думала пра мужа. Толькі пра яго. З крыўдай. Чаму не звоніць? У Мінску па два разы на тыдзень званіў. I сюды перад вяселлем — штодня, а то i двойчы, удзень — у паліклініку, a ўвечары — дадому, у сяло, куды ездзіла нанач.
Не ведала яна i не падумала нават, што ў недалёкай Прыпяці ўсе тэлефоны блакіраваны, хоць гэта была бяссэнсавая акцыя, бо ў горадзе з учарашняга вечара нікога не засталося.
Кабінет гінеколага не пуставаў. Пра маладога ўрача ішла добрая слава. Жанчыны ішлі, урэшце, можа, таму, што колькі месяцаў у паліклініцы не было такога спецыяліста, зрэдку неакуратна вёў прыём урач з бальніцы, цынічны i няўважлівы стары. Ведалі, што скальпелем ён валодае адменна, як да хірурга, да яго рваліся, але на прафілактычныя агляды жанчыны да яго не хадзілі.
Ірына была ўважлівая. Ірына не проста працавала, яна паглыбляла свае веды, ні адзін раённы ўрач не меў столькі літаратуры i ў кабінеце i дома. Але ў апошнія два тыдні асаблівую ўвагу яна аддавала цяжарным, збірала ў кожнай найпадрабязнейшы анамнез. Галоўурачу, між іншым, не вельмі спадабаліся гісторыі, якія яна пісала, — залішне навуковыя. «Часовы работнік, — сказаў ён калегам. — Збірае матэрыял на дысертацыю». Праўда, палагаднеў, па~ любіў Ірыну, пачаў хваліць, калі даведаўся, што неўзабаче яна стане нявесткай Пыльчанкі.
I быў аўторак. Звычайны… Не, у бальніцы — сенсацыя. Раптоўна, без тлумачэнняў, разлічыўся i выехаў з усёй сям’ёй, з жонкай i двума сынамі, на ўласнай «Волзе» санітарны ўрач Карповіч. Невядома куды. Ад’езд чалавека, які добра абжыўся, больш, чым каго, спалохаў Ірыну. Карповіч — адукаваны ўрач, хоць i балбатун, здавалася ёй, безадказны; яна, шчырая камсамолка, кіраўнік палітсемінара медсясцёр, назвала яго дысідэнтам, i мянушка гэтая прыліпла. Сустракаючы, ён гразіў ёй пальцам, a ў прысутнасці ўрачоў казаў кампліменты, заляцаўся да маладой урачыхі, даючы ўласнай жонцы падставу раўнаваць, тая не хавала, што не любіць Ірыну, трохі падабрэла, як i галоўурач, калі пачула, што Пустаход у хуткім часе зменіць сваё прозвішча на Пыльчанка.
Трывога, якая тлела з моманту, калі Глеб з-за вясельнага стала паплыў на сваю станцыю, шуганула полымем, можа, не меншым за тое, што выбухнула на самой станцыі.
Ох, як моцна гараць у жаночым сэрцы i любоў, i ласка, i страх!
Пазваніла дадому. Гаварыла з маці, Дыктавала малаадукаванай жанчынс, якія кнігі ёй трэба перадаць, сёння ж, з першай машынай, якая пойдзе ў райцэнтр. Гэта был i кнігі па радыяцыйнай медыцыне, ix было нямнога, але маці ўсё роўна занепакоілася:
— Зноў кнігі. Дачушка! Ды не забівай ты сваю галоўку. Дай ёй прасвятлець. Сем гадоў набівала!
«Можа, не тым, мама, набівала, чым трэба. А вось што трэба, не знаю. Божа! Які жах! Hi сімптомаў хваробы, ні метадаў лячэння, ні рэцэптаў — нічога ў галаве няма. Як жа нас вучылі? Больш слоў было пра атамную вайну, чым справы».
У паліклініцы папаўзла чутка, з якой не жартавалі, як з ад’езду Карповіча, — аб выбуху на станцыі. Яе нібыта прывёз шафёр аўтабазы, украінец.
Быў пажар, выбух. I ніякага афіцыйнага паведамлення. Чаму маўчыць свёкар? Там яго сын. Не могуць райком i райвыканком нічога не ведаць. Узлавалася на старога Пыльчанку. Але менавіта таму, што ўзлавалася, пазваніла яму з кабінета загадчыцы паліклінікі, у прысутнасці калег. Сказала i пра Карповіча, i пра чуткі аб выбуху, прозвішча шафера назвала, як бы падказваючы: паклічце яго, спытайце.
Уладзімір Паўлавіч выслухаў моўчкі, цярпліва. Сказаў па-бацькоўску ласкава:
— Ірына, дзіця маё, ты ж у нас самая мудрая i спакойная. А раскаляеш дрот ад таго, што ўцёк адзін панікёр ці меле языком з перапою нейкі забулдыга. Я разумею тваю трывогу за Глеба. Але запэўніваю, што нічога страшнага не адбылося.
I яна паверыла, што свёкар гаворыць праўду. A Уладзімір Паўлавіч, паклаўшы трубку, пакутаваў, што сказаў блізкаму чалавеку, які пералсывае за яго сына, як i сам ён, няпраўду. Ен знаў ненамнога больш, чым яна, але, што не адбылося нічога страшнага — гэта падман i сябе i людзей.
Кнігі прывёз сам бацька. У канцы яе рабочага дня. А гэта было гадзіны ў тры. У кабінеце знаходзілася пацыентка, i ён не мог туды зайсці. Чакаць у яго не было часу; у бацькі, як помніла Ірына, заўсёды не хапала часу. Выклікаў яе праз сястру.
У паўцёмным калідоры перадаў кнігі i клунак ад мамы — адзенне i прысмакі. Ірына заглянула ў клунак, засмяялася:
— Можна падумаць, я галадаю там, у свекрыві.
— Я казаў ёй. Ды хіба ты не знаеш маткі!
— Добра. Пачастую калег. Мне трэба ix пачаставаць. Але ж… не да святкавання неяк. Што чуваць, бацька? Вы там бліжэй…
— Да чаго? А-а, да етага. Дык нічога не чуваць. Нашы ездзяць на работу… А Глеб не званіў?
— Гэта мяне i непакоіць: чаму не звоніць? Дык, кажаце, нашы ездзяць, як ездзілі?
— Так, як ездзілі.
— На ix «Ракеце»?
— На ix «Ракеце».
У прыцемку Ірына не бачыла, што бацька адводзіць вочы. Tоe, што людзі, якія робяць у Прыпяці, па-ранейшаму ездзяць на работу, заспакоіла яе, як нішто іншае. Не магла падумаць, што бацька сказаў няпраўду, бацька заўсёды гаварыў праўду. A між тым Пустаход стаіў тое, што знаў, a знаў ён больш за іншых. Учора на работу прапусцілі толькі тых, хто рабіў на станцыі, a будаўнікоў, афіцыянтак, санітарак вярнулі назад i загадалі да Прыпяці не дабірадда больш ні па рацэ, ні па шашы. Пустаход не мог паверыць, што горада не стала… учора не мог паверыць. Вялікага горада, бадай такога ж, як Мазыр. На картах, праўда, ён пазначаўся меншымі літарамі, чым суседнія сёлы, чым, напрыклад, Новашапелічы ці Машаны. Але ж ездзіў туды многа разоў i здзіўляўся: які горад! як хутка расце! Хоць чаму здзіўляцца! Пры такім волаце, як станцыя. Пяты блок будуюць.
Ад дачкі Іван Іванавіч паехаў да свата, у райвыканком. Але Пыльчанкі там не было — ішло бюро райкома. Пустаход пайшоў у райком i настойліва, нягледзячы на супраціўленне сакратаркі, патрабаваў выклікаць Уладзіміра Паўлавіча.
З вуліцы яшчэ пачуў, што ў кабінеце першага ідзе бурная размова. I праз дзверы чуў гудзенне галасоў.
Размова сапраўды была гарачая. I ўчыніў яе Пыльчанка, таму i не змог выйсці адразу, як толькі перад ім паклалі наперку: «Вас просіць Пустаход. Чакае ў прыёмнай».
Пры абмеркаванні пытання аб першамайскім свяце старшыня райвыканкома прапанаваў не выводзіць на дэманстрацыю дзяцей.
Сінякоў рашуча запярэчыў:
— Ды вы нгго, Уладзімір Паўлавіч! Хочаце падагрэць паніку? Ды нам абком галовы знясе, Якое свята без дзяцей!
— Без дзяцей — не свята, — падтрымаў сакратара ііракурор Жылевіч, якому — даўно заўважыў Пыльчанка — не столькі ісціна патрэбна, колькі спектакль: сутычка паміж «старым зубрам» старшынёй i «маладым стаеннікам» першым сакратаром.
Спрэчка загарэлася. Сінякоў заўсёды баяўся застацца ў меншасці, хоць здаралася гэта вельмі рэдка, але i адзінкавыя факты ён перажываў, як трагедыю асабістую. Тут ніхто не выказваўся пэўна — за ці супраць. Разважалі. Але так, што Пятро Міхайлавіч адчуў: думка ГІыльчанкі перамагае. I — дзівосы! — упершыню ўзрадаваўся гэтаму, хоць працягваў супраціўляцца: няхай пераможа Пыльчанка, абы ра шэнне было калегіяльнае.
Прыгадвалі ўсё, што дайшло да ix кружнымі шляхамі,— i легенды з паўднёвых вёсак, i факты, накшталт уцёкаў Карповіча.
Гумарыст Дунец, начальнік міліцыі, нават пажартаваў:
— Раней мы спявалі: «Повій, вітрэ, на Украіну». А цяпер трэба «Не вей, вецер, з Украіны».
Але ніхто не засмяяўся: у жарце як бы абагульвалася тая пагроза, якая можа прыйсці. Легенды i чуткі без афіцыйнага паведамлення — гэта заўсёды народная творчасць, фантазія з вялікай гіпербалай, бо без яе не бывае творчасці. I на гэтае перабольшанне чутак, дзеля суцяшэння, рабілі папраўку. Штось, безумоўна, ёсць, але калі вышэйшыя ўлады маўчаць — значыць, нічога страшнага. Так i сказаў ён, Пыльчанка, нявестцы. Але гэта так ела яго душу, што i на бюро ўспомніў:
— Я нявестцы толькі што сказаў… сын жа на станцыі! — што нічога страшнага, як пракурор кажа. Але ж няпраўда гэта! Няпраўда! Сябе мы можам ашукваць. Не першы раз! Але людзей!..
— Што вы маеце на ўвазе — «не першы раз»? — спытаў пракурор.
— Скажу — справу не завядзеш?
— Таварышы, таварышы! — пакутуючы, як ад болю, бязвольна прасіў Сінякоў, які звычайна даволі крута ўмеў заклікаць да парадку. — Давайце па чарзе. У нас доўгая павестка, куча пытанняў.
Але пераходзіць да чарговага пытання ніхто не спяшаўся.
— Пазвані ў абком! — другі раз настойліва патрабаваў Пыльчанка.
— Ды званіў я! Адказалі: калі трэба будзе i што трэба — вам скажуць!
— Вялікія мудрацы там сядзяць. Апосталы святыя.
— Хто гэта апосталы? — зноў з уедлівым смяшком спытаў Жылевіч.
Пыльчанку захацелася паслаць яго да-алё-ёка, ды паважаў іншых людзей. Яны сур’ёзныя i заклапочаныя, не ў прыклад пракурору з яго патугамі на гумар. Знайшоў час, дурань!
Пустаход заглянуў у дзверы сам, даў сігнал свату. Сінякоў запрасіў яго:
— Заходзьце, Іван Іванавіч.
Яму хацелася пачуць думку чалавека з нізоў, да таго ж з паўднёвай гаспадаркі. Ім там бліжэй. Але старшыня калгаса зачыніў дзверы, вельмі здзівіўшы гэтым сакратара. А Пыльчанку спалохаў, бо ўдарыла думка: «Ці не пра Глеба ён хоча штось паведаміць?»
Падхапіўся, выйшаў у прыёмную.
Пракурор зноў пажартаваў:
— Во як трэба бегчы, калі сват ківае пальцам…
— Што, Іван? — спытаў Уладзімір Паўлавіч, не павітаўшыся.
— Ix высяляюць.
— Каго?
— Суседзяў маіх — саўгас «Партызанскі».
У Пыльчанкі заняло дыханне.
Нейкі міг яны стаялі моўчкі i глядзелі адзін аднаму ў вочы. Разумелі, хто што думае. Хоць што разумець! Думалі два гаспадары, адказныя за людзей, адно i тое ж, толькі ў Пустахода было больш страху — У душы i ў вачах.
Не сцяміўшы, пра якое высяленне ідзе размова, здзіўлена глядзела на ix сакратарка.
— Пачакай мяне. Я паеду з табой.
Вярнуўся ў кабінет, прычыніў дзверы спіной, падпёр ix сабою, быццам не пускаючы кагосьці, хто можа пагражаць людзям, якія сядзяць за доўгім сталом. Што старшыня райвыканкома гэтак спыніўся, насцярожыла членаў бюро.
— Ix высяляюць.
— Каго?
— Украінскія вёскі.
— Не можа быць! — выгукнуў бадай спалохана пракурор, да таго гулліва настроены.
— Паеду пагляджу сваімі вачамі,— сказаў Пыльчанка. Падышоў да стала, сабраў у папку свае зводкі аб сяўбе i надоях.
Сінякоў павярнуўся да тэлефонаў, набраў шматлікавы нумар.
— Аляксей Раманавіч! Яшчэ раз Сінякоў. Толькі што прыехаў Пустаход, прывёз звестку: яго суседзяўукраінцаў высяляюць. Ды не, ніхто не панікуе. Мы спакойныя; Мы спакойныя больш, чым трэба. Ды не… вы знаеце Пустахода. Перадаць-то пера дам, але ці будзе яму ад гэтага лягчэй… Слухаюся… Слухаюся… А што з дзецьмі? З дэманстрацыяй? Дзякую. Пастараемся. Але ці ходзяць паромы? Уявіце — не знаем. Вам жа лягчэй узнаць — у вас прамы провад. Прабачце… Паедзе ў аб’езд. Думаю, на нашай тэрыторыі паром работав. Чаму думаю? Не мой жа раён. Зноў жа — вам прасцей… Ды не вучу я вас. Кажу, што ёсць. Прабачце. Буду, канешне, званіць.
Сінякоў паклаў трубку. На кончыку яго носа павісла кропля поту. У кабінеце душна — вокны зачынены. Сакратар шукаў у кішэнях хустку, знайшоў у пінжаку, што вісеў на спінцы крэсла за сталом. Выцершы твар, рашуча вымавіў:
— Дзяцей на дэманстрацыю не выводзім!
— Што яшчэ сказаў Аляксей?
— Пра дзяцей не ён сказаў, я кажу! Наша права! Сёння будзе ўрадавае паведамленне. I ўсё растлумачыць. Да нас паехаў Кахоўскі. Дунец! Забяспечце яму праезд на Чарнобыль.
— Кажуць, украінцы перакрылі дарогі.
Сінякоў узарваўся, такой злосці ад яго не чулі.
— Кажуць… Думаюць… Варожаць… Што ў нас за службы! Міліцыя, называецца! Якія ў вас сувязі? Ды вы павінны былі ўжо пяць разоў пабываць у Прыпяці, у Чарнобылі! А трэба — i ў Кіеве! Ахова парадку! Вы — унутраныя справы! Усе ўнутраныя справы! Ваеннае фарміраванне грамадзянскай абароны! A ў вас радыяцыйныя прыборы без батарэй. З гадзіннікаў выцягніце батарэі! Работнічкі!
Дунец падскочыў, стаяў навыцяжку, лыпаў вачыма, не разумеючы прычыны абурэння першага сакратара, звычайна стрыманага, ветлівага, інтэлігентнага.
А Пыльчанка разумеў: урэшце дайшла да Пятра трывога, сігнал якой ён падаў яшчэ ў нядзелю. Доўга ішла. Як да жырафы. Мабыць, яшчэ даўжэй яна будзе ісці да тых, хто на высокіх крэслах у Кіеве, у Мінску, у Маскве.
Аб гэтым ён сказаў свату, кал i ехалі ў машыне. Адразу сказаў. I, можа, упершыню пры шафёру, пры старшыні калгаса асудзіў i Сінякова, i вышэйшых кіраўнікоў. Мацюкаў па-мужыцку.
Пустаход уздыхаў. Настрой яго выяўляўся на твары, непаголеным, пабурэлым, у постаці ўсёй, ссутуленай, кастлявай; Пыльчанку (сядзелі побач на заднім сядзенні) здавалася: дакраніся да свата — зачэпішся што за сук; за трое сутак пастарэў чалавек.
— Што звесіў галаву, Іван? — бадзёрыўся Уладзімір Паўлавіч.
— Гэта і мяне такі лёс чакае, як Дзенісенку?
— Да нас яшчэ не дайшло.
— Што не дайшло? Валодзя! Ты лаеш начальства, а сам — туды ж. Да цябе яшчэ не дайшло! Можа, у нас плот? Кітайская сцяна? A ў мяне перад вачыма хлопчык гэты, сын Дзенісенкі. I словы яго з пісьма, — дастаў з кішэні пісьмо. — Каротка піша Грыцко. «Іван! Нас высяляюць. Шлем да цябе Віталіка. Прымі яго i паберажы, пакуль я ўладкуюся. Дзе — не знаю». У яго маці ў бальніцы ў Кіеве. A Віталік дружыць з унукам маім Ванем, Лізіным. Аднак унікні, як піша чалавек. Як з вайны. Мне ажно ў сэрца ўдарыла. Паберажы… Сына… Іншага прытулку ён сыну не знайшоў. У яго брат у Кіеве. Здаецца чалавеку, як i табе, што мы адгароджаны сцяной… што гэта толькі ix бяда — украінская. А яна, брат, агульная, як i ў сорак першым. Слухай, гэта яна такая i будзе, вайна, супраць якой ваюем? Гахне Херасімка пад Кіевам, пад Мінскам. Там спаліць людзей адразу. А мы ў сваіх балотах будзем паміраць павольна ад радыяцыі? Ціха. Без музыкі. Першых закапаем дзетак, яны слабейшыя…
— Іван Іванавіч! — замаліўся шафёр, бацька траіх дзяцей. — Без вашых слоў страху хапае.
— I ў цябе страх? — чамусьці ўзлаваўся Пыльчанка. — Слабакі вы! Панікёры!
— Думаеш, ты не панікуеш, калі хрысціш усіх?
— Я сябе хрышчу ў першую чаргу. Я, можа, першы атрымаў сігнал. I што? I… як кажуць, пшыкнуў.
Натуральна, што свякроў i нявестка прыглядаліся адна да аднае. Прыціраліся. Яны былі разумныя жанчыны, навучаная жыццём Вольга Андрэеўна i выхаваная ў добрай сям’і, тэарэтычна «падкаваная» Ірына. Але яны былі сялянкі па паходжанні i псіхалогіі. А гэта трымаецца моцна. Ва ўсім. У жаданні падабацца адна адной. У адвечнай рэўнасці — з-за Глеба: хто яго любіць мацней? Гэта істотнае. Але i ў дробязях: кожная старалася паказаць сябе больш руплівай, больш стараннай гаспадыняй, а таму рабілі лішняе, часам непатрэбнае для звыклага жыцця. У той жа час маці лічыла абавязкам сваім вызваліць набытую дачку ад дадатковай працы — у яе большая нагрузка ў паліклініды, гэта ж не бібліятэка. А нявестка лавіла кожную задуму маці i ва ўсім хацела апярэдзіць, каб падабацца ініцыятывай.
Прайшло ўсяго тры дні сумеснага жыцця, a такі марафон, такая «гульня» стала бачна i Уладзіміру Паўлавічу, які назіраў за жонкай i нявесткай у кароткія ранішнія гадзіны, пакуль гатавалася снеданне, i адносіны ix забаўлялі яго, гумарыста па натуры.
Вольга Андрэеўна ў сваёй бібліятэцы пачула за той звычайны дзень менш размоў, чым Ірына, чым хто іншы. А каб i пачула… Калі не лічыць уцёкаў Карповіча, пра якога, дарэчы, яна пачула толькі ад Ірыны, то нішто не змяніла ўсталяванага парадку жыцця. Людзі працавалі, радаваліся вясне. Рыхтаваліся да свята. Да двух святаў — да Першага мая i да позняга ў гэтым годзе вялікадня.
А вясна была незвычайная сваёй цеплынёй. Яна падганяла. I святы падганялі: кожнаму — i на шырокім калгасным пол i, i на сваім гародзе, на маленькіх гарадскіх градках — хацелася хутчэй завяршыць вясковыя работы, звыклыя i адначасова непаўторныя, як непаўторна нараджэнне кожнага дзіцяці.
Вольга Андрэеўна мела немалыя градкі: за домам сотак пяць ворыўнай зямлі, перамешанай з торфам, добра ўгноенай. Праўда, разрасліся яблыні, грушы, слівы, вішні, пасаджаныя яшчэ папярэднім гаспадаром, але хапала месца i для цыбулі, гуркоў, памідораў. Ураджай заўсёды быў багаты, высахнуць не магло — падведзены водаправод, вымакнуць таксама не магло — за гародамі, на саўгасным полі, пракладзены меліярацыйныя канавы.
Уладзімір Паўлавіч, абыякавы да гарода, пры ўсёй сваёй гаспадарлівасці, настроены супраць яго — што думаюць людзі, як корпаецца ў зямлі жонка старшыні? — часта кпіў:
«Зарабіла б ты больш, чым у сваёй бібліятэцы, каб вынесла сваю цыбулю на рынак. Хочаш, месца адвяду, ларок пастаўлю? Во бізнес! Во прагрымім з табой! На ўсю вобласць!»
Але разам з тым кранала яго, як ціха i непрыкметна жонка раздавала невядома каму плады сваей руплівай працы, раздавала часам так, што ў зімовы час, кал i гародніна знікала ў крамах райспажыўсаюза, — у доме не заставалася цыбуліны, зубка чосніку; праўда, квашанай капусты заўсёды хапала.
Вольга Андрэеўна вярнулася пад вечар з працы, пераапранулася — i на гарод. Яшчэ раніцою ўбачыла, як яна адстала ад суседак за час вясельнага тлуму, i ў бібліятэчнай бяздзейнасці ў яе свярбелі рукі ад жадання папрацаваць. А гэта хораша — у вячэрнім халадку рабіць у гародзе, пад вішнямі, што ў пене квецені! Які водар — ад вішань, ад маладой травы, якую нават шкада выпалваць, ад свежай зямлі! Нават ад гною, які ёй прывозіць райвыканкомаўскі шафёр з саўгаснага кароўніка, хоць грошы атрымоўвае для пакупкі яго ў прыватнікаў. Яна наіўна верыць, што гной з суседняй вёскі, ад шафёравага цесця.
Уладзімір Паўлавіч высмейвае яе наіўнасць, пагражае ёй i шафёру: зловіць — пасадзіць. Вользе Андрэеўне рабілася весела ад уяўлення, як бы гэта родны муж судзіў яе, сваю жонку. За што? За гной. Смех, дый годзе!
Пазней прыйшла Ірына. Пасля прыёму хворых сядзела ў кабінеце, прачытала з іншай увагай, чым перад здачай экзаменаў, вялікі раздзел у падручніку пра ахову ад радыяцыі. Яшчэ больш трывожна ёй стала пасля чытання.
Убачыла Вольгу Андрэеўну ў гародзе i хацела крыкнуць: «Не трэба, мама!»
Але стрымала праклягая сялянская бабская боязь: як бы свякроў не падумала, што адрывае яе ад работы, палохае таму, што самой не хочацца парабіць — беларучка.
I забылася на прачытанае. Пераапранулася, надзела шаравары, спартыўную майку. I — у гарод.
— Што рабіць, мама?
Яна сказала свекрыві пасля загса мама, так навучыла родная маці, але ў наступныя дні, у размовах на розныя тэмы нярэдка звярталася па-інтэлігенцку — Вольга Андрэеўна. «Прывыкае», — заключыў свёкар, пачуўшы чаргаванне розных зваротаў. Дарэчы, яму Ірына казала толькі Уладзімір Паўлавіч, i ён лічыў гэта натуральным, яго, нанэўна, збянтэжыла б ласкавае тата, сыны называлі яго па-мужчынску: бацька.
— Гуркі трэба паліць. Толькі не ca шланга, не халоднай вадой. З канаўкі, цёпленькай.
З канаўкі дык з канаўкі. Ірына схапіла вёдры, пабегла за гарод i набрала ў канаве чорнай, ажно густой, тарфяной вады. Наліла ў лейку i палівала i гуркі, толькі што пасаджаныя, i цыбулю, якая ўжо ўзыходзіла. Потым яшчэ штосьці рабіла, I яшчэ… I радасна ёй было памагаць маме. Яшчэ адной маме.
Калі зайшло ўжо сонца i над балотам паднімаўся туман, прыйшоў з райвыканкома Уладзімір Паўлавіч. Убачыў жанчын у гародзе, узлавана загрымеў на ўсю вуліцу:
— Вам што, рабіць няма чаш? Баб’ё бязмозглае!
Вользе Андрэеўне ледзьве блага не стала. Не, не мела яна слабыя нервы, тонкую скуру, за доўгае жыццё чула ад мужа i не такое. Але што ён вось так на нявестку — на чацвёрты дзень пасля вяселля: «Баб’ё бязмозглае!» Жах! Кінулася да яго арліцай разгневанай, засланяючы дзіця.
— Валодзя! Як не сорамна!
— Не шыпі, як гуска, калі ні чорта не знаеш. Ка лонку запалі. Душ прыміце! I я прыму.
Ірына не пакрыўдзілася. Ірына ўхваліла каманд ную рашучасць свёкра i яго вельмі правільны загад: душ! Ці дадумалася б яна, доктар, да гэтага? Намыла б ногі — i ўсё.
Занятая душам i вячэрай, жанчыны не бачылі, што сам гаспадар пераапранаўся пад дрывяной паветкай, у душавую прашмыгнуў у майцы i трусах, якія пасля мыцця вынес туды ж, пад паветку, у цэлафанавым мяшку. Узбуджанасць яго была агрэсіўная, i ён маўчаў, баючыся зноў сарвацца, хоць з Пустаходам дамовіліся, што пачнуць прасвятляць людзей, у першую чаргу, блізкіх сваіх.
Ірына расказвала пра падзею дня — нечаканы ад’езд Карповіча — i здзівілася, што свёкар не абурыўся яго ўчынкам. Змаўчаў. Абурылася Вольга Андрэеўна. Уладзімір Паўлавіч сказаў ёй ca звыклым гумарам, які Ірыну забаўляў яшчэ да вяселля, калі яна начала наведвацца да бацькоў жаніха.
— Правільная ты ў нас! Галоўны ідэолаг. Як Суслаў.
Але i жонка не лазіла па слова ў кішэшо.
— I цяпер вы коўзаецеся i па Брэжневу i па Суславу. A ці даўно штудзіравалі кожнае ix выступление? На сценах расклейвалі.
— Ды штудзіравалі.
— На Першае мая новых панесяце. Заходзіла я ў клуб — усё фае застаўлена. Павел смяецца, — растлумачыла Ірыне: — Мастак — нямы хлапчына. Паказаў мне, як малюе. Дваццаць мінут — i партрэт новага генія… новай эпохі. Як вы называеце яе? Эпоха паскарэння? Чаго? Паскарэння чаго?..
— Аднак язык у цябе, мая даражэнькая! Расце ён у цябе, раней карацейшы быў…
— Бо ўкарачалі.
— Скажу Кацярыне: распусціла яна свае кадры.
— Прышлі, прышлі сваю Кацьку, я пакажу плады вашай работы. А то вы з ёй баіцеся зайсці. A ў бібліятэцы… у дзіцячай… у дзіцячай! вось-вось столь абваліцца. Задушыць тваю даражэнькую. Добра, калі а дну мяне. A калі дзеткі там будуць?
— Год назад рамантавалі.
— Як? Як рамантавалі? Ты прыйшоў, паглядзеў? Кацярыну прыслаў. Балаболку. Сваху. У яе ва ўласII ым доме и i кол i парадку не бывае. «Я не абкулачуюся». Во гультайка i раскідуха… Гаспадыня раённай культуры!
— Што гэта ты разышлася, як халодны самавар?
— Скажы дзякуй, што да цябе не дабралася. Мяне папракаеш за язык, а сам…
Уладзімір Паўлавіч пакорліва схіліў над сталом галаву.
— На, скубі апошнюю поўсць. Вучы нявестку.
Ірына засмяялася.
— Як скубці мужа — гэта мы ўмеем да замуства, Уладзімір Паўлавіч. Навука даўняя — ад Евы.
Пілі чай, глядзелі «Час».
I раптам у сярэдзіне перадачы паміж інфармацыяй па краіне, якая пралятала міма вушэй, выдзеліўся голас дыктара:
— «Ад Савета Міністраў СССР. На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася аварыя, пашкоджаны адзін з атамных рэактараў. Прымаюцца меры па ліквідацыі вынікаў аварыі. Пацярпеўшым аказваецца дапамога. Створана ўрадавая камісія».
Яны замерлі ў трывожнай напружанасці. Калі пайшоў наступны сюжэт, Уладзімір Паўлавіч неўразумела, здзіўлена, неяк па-дзіцячы, спытаў у тэлевізара:
— I ўсё?
A Ірына раптам узлавана выгукнула:
— Хлусы! Божа мой, якія хлусы!
— Хто?
— Усе!
— I я?
— Пра вас я не кажу. Я пра тых, што там… — кіўнула ўгору.
Уладзімір Паўлавіч падняўся, прайшоўся, пацёр далонямі скроні, сказаў бязлітасна да сябе:
— He, i я. I я, дачка, калі па такой мерцы. I я цям ніў… людзям… вам… Дзе я быў сёння! Мы з тваім бацькам толькі што ад суседа вашага, ад Дзенісенкі. Ix эвакуіравалі… Усіх. Я дзяцей хацеў забраць сюды… далей усё ж… пляменнікаў тваіх i сына Дзенісенкі. Маці твая не пусціла: як людзям — так i нам. Адвечная сялянская філасофія! I я, стары ідыёт, не праявіў улады. А цяпер вось каюся. Вас пужнуў з гарода, a праўду, усю праўду так i не сказаў. Ты пра Карповіча расказвала, а я думаў: праз дзень-два дзесяткі, а то i сотні кінуцца наўцёкі. I хто ix асудзіць? Каму трэба ахвярнасць? Не вайна ж.
— А Глеб там. Глеб там! — з болем i страхам вырвалася ў Ірыны.
— Глеб там, — шэптам, як баючыся, што пачуе тая сіла, што пагражае сыну, вымавіла Вольга Андрэеўна.
I крык сынавай жонкі, якая не пазнала яшчэ i радасцей мядовага часу, i шэпт маці скаланулі, спалохалі i пасаромілі Уладзіміра Паўлавіча: пра ўсё ён думаў, а пра сына менш за ўсё, быццам яму нічога i не пагражала. A ў гэты міг i яму страх ударыў у сэрца. Але хіба ён, муж, бацька, кіраўнік, мае права выдаваць свой страх? Яго страх даканае маці. I ён сказаў, нібы знаў пэўна, — каб заспакоіць ix:
— Заўтра Глеб прыедзе. Ад таго я i не расказваў вам, каб не палохаць. Але, бачыце, я не баюся. Дзедзе, а там радыяцыйная ахова — на ўзроўні.
— Ды ўжо ж! Аховай займаліся, таму чатыры дні не маглі паведаміць… A перадалі… Уладзімір Паўлавіч! Гэта ж ганьба! — абурылася Ірына.
— А яшчэ крычым пра галоснасць! — узлавана падтрымала яе свякроў.— Дзе яна, галоснасць ваша?
Нявестцы Уладзімір Паўлавіч гатовы быў падтакваць i нават спрэчныя яе выказванні выслухоўваў спакойна. A ўедлівая крытычнасць жонкі раздражняла больш, чым раней. Звычайна ён слухаў яе з цікавасцю, парыраваў з гумарам, але разумна прызнаваў, што яна, радавы бібліятэкар, лепш, чым усе памочнікі, большасць з якіх падхалімнічаюць, памагае вывучаць настрой людзей. Што чуе яна ад бацькоў i дзяцей, тое яму мог сказаць хіба што Пустаход, але ж які ні народнік Іван, псіхалогія ў яго — кіраўніка, узняўся i ён над такімі, як Галя Быхоўская, уласны зяць, механізатар, крытыкуе яго i калгаснікі не ўсе задаволены ім.
Sez Belarus ädäbiyättän 1 tekst ukıdıgız.
Çirattagı - Злая зорка - 10
  • Büleklär
  • Злая зорка - 01
    Süzlärneñ gomumi sanı 4306
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2100
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 02
    Süzlärneñ gomumi sanı 4261
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2021
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 03
    Süzlärneñ gomumi sanı 4338
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2109
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 04
    Süzlärneñ gomumi sanı 4243
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2018
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 05
    Süzlärneñ gomumi sanı 4291
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2137
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 06
    Süzlärneñ gomumi sanı 4162
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2023
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 07
    Süzlärneñ gomumi sanı 4237
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2074
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 08
    Süzlärneñ gomumi sanı 4117
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2072
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 09
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2022
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 10
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2087
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 11
    Süzlärneñ gomumi sanı 4205
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2059
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 12
    Süzlärneñ gomumi sanı 4391
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2098
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 13
    Süzlärneñ gomumi sanı 4271
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2086
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 14
    Süzlärneñ gomumi sanı 4340
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2150
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 15
    Süzlärneñ gomumi sanı 4158
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2173
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 16
    Süzlärneñ gomumi sanı 4241
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2077
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 17
    Süzlärneñ gomumi sanı 4287
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2146
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 18
    Süzlärneñ gomumi sanı 4413
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2065
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 19
    Süzlärneñ gomumi sanı 4445
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2111
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 20
    Süzlärneñ gomumi sanı 4263
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2069
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 21
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2112
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 22
    Süzlärneñ gomumi sanı 4440
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2203
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 23
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2151
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 24
    Süzlärneñ gomumi sanı 975
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 639
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.