Latin

Злая зорка - 19

Süzlärneñ gomumi sanı 4445
Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2111
0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
— Ведаем мы вашу дэзактывацыю. Расказвалі мужы. Ля Бабіна зямлю знялі i насыпалі гарy за паўкіламетра ад школы.
— Не паедзем!
— Дзе дзецям вучыцца? У радыяцыі?
— Колькі мужы нашы нахапалі гэтай заразы? Чаму скрываеце?
— Можа, з якім i цалавацца ўжо нельга! Заразны.
— Галоднай куме куцця на вуме.
— Бабы! Бабы! Паслухайце!
— А што яго слухаць? Ён не бядуе.
— Дзе вашы дзеці?
— Ха! Не ведаеце! Нявестачку вон куды паслаў — дзе чыста. Напрацавала доктарка! Наклала кату на хвост.
«А сын мой дзе? У пекле!» — хацелася крыкнуць у адказ, але стрымаўся, даваў ім «выпусціць пару», бо добра ведаў псіхалогію натоўпу.
Але найбольш зацятыя крыкунні распаляліся, не спыняліся перад абразай:
— Бач, ражку наеў. Да Чарнобыля такой не меў.
Крыўдна было слухаць такое. Поўны ён быў i да аварыі — узрост. Нездаровая паўната. Раней не адчуваў яе, цяпер пачуў — сэрца сігналіла. Ад «спакойнага» жыцця. Ад ненармальнага харчавання: часта няма калі паабедаць, а вячэрае ў дванаццаць ночы. Ад таго, што пехатой няма калі пахадзіць. Ды i няма дзе. «На ўзбочыну не сыходзіць!»
Але крыўдаваць на гэтых жанчын нельга. Канешне, паводзяць сябе некарэктна, неінтэлігентна, але трэба ix зразумець. Наша віна: недасведчаныя, неінфармаваныя, жывуць легендамі i страхамі, якіх тут, у Мінску, больш, чым там, у раёне. A ўрэшце, па яго разуменні становішча — дык не так многа ў ix i перабольшання. Каб ён расказаў ім тое, што ведае сам, што пачуў ад сур’ёзных вучоных… Але непадрыхтаваным Людзям… жанчынам, маткам не ўсё можна расказачь: не зразумеюць, вытлумачаць па-свойму, i ён зробіцца мімавольным распаўсюджвальнікам чутак i легенд, якія начальства называв плёткамі, ды яшчэ i варожымі.
Агрэсіўнай была трупа самых маладых, трымаліся яны разам, бліжэй да сцэны, задавалі тон, накалялі атма сферу.
Выручыла Уладзіміра Паўлавіча Галя Быхоўская. Крыкнула маладухам:
— А чаго ета вы раскрычаліся, што наседкі? Дрэнна вам жывецца тут? Кормяць да адвалу. Дзяцей уложыце — на танцы ляціце… А з танцаў некаторыя… куды? Гаварыць сорамна, а то сказала б…
У задніх радах засмяяліся — тыя, што не ходзяць на танцы. Маладыя абурана зашумелі. Адна накіну лася на Галю:
— А сама ты… Можа, не любіш работы етай? Нараджала цэлы ўзвод! А што! I падгульваем. Скажы, старшыня, там нашым мужам. А што нам засталося? Кажуць, дома i пад куст нельга легчы. Засталося нам, бабачкі, толькі здыхаць…
Аднак — во дзівосы! — сціхлі маладзіцы, можа, праўда спалохаліся, што Пыльчанка абвясціць там, у раёне, мужам, як паводзяць сябе ix жонкі ў санаторыях.
Далі яму цэлыя дзве гадзіны пагаварыць. Слухалі ўважліва. Ён расказаў ім пра становішча ва ўсіх населеных пунктах, адкуль маглі быць гэтыя жанчыны, i сказаў суровую праўду аб неабходнасці паўторнага адсялення — у чыстыя раёны. I навуку аб радыяцыі вылажыў — усю, якую паспеў засвоіць сам за тры месяцы, галоўным чынам, ад вучоных, недахопу ў якіх не было; пераконваўся, праўда, што блытанікі вучоныя вялікія, асабліва ў практыцы, якая абвяргала тэорыю.
Атрымаў ад жанчын найвышэйшую пахвалу:
— Во, даўно б так! А то ў Мінску гэтых вучоных як сабак, a ні адзін вачэй не паказваў. Нам жа жыць там. Дык трэба ж знаць…
У гэтым «Нам жа жыць там» кранула змірэнне з асуджанасцю. Але кранула i іншае — у спакойнай размове, у пытаннях — жаночая, мацярынская заклапочанасць, трывога, можа, пра самае складанае: як вучыць дзяцей? Набліжаецца навучальны год. Яны, айцы народа, шмат над чым ламалі дзяржаўныя галовы, а вось пра тыя аспекты, пра якія гаварылі маладасведчаныя жанчыны, не думалі. Маці i настаўніцы даходзілі да ўсяго. Да драбніц, мог бы сказаць бюракрат. Але хіба ёсць драбніцы ў тым, што датычыць здароўя дзяцей!
Вярнуўшыся дадому, Уладзімір Паўлавіч у тую ж ноч напісаў дакладную запіску ЦК i ўраду аб школах. Ставіў праблемы. Рабіў прапановы. Выпрацоўваў мінімальную i максімальную праграмы. Надзіва хутка атрымалі пастанову — час падганяў усіх: школы адкрыць, дзяцей трымаць ад цямна да цямна ў школе, тройчы карміць, у лес, у поле не выводзіць, фізкультурай пад адкрытым небам не займацца — у зоне жорсткага кантролю, з’явіўся i такі тэрмін. А што было мяккае ў ix жыцці?
Усё нібыта правільна. Праявы клопату! Дзяржава брала на свае схуднелыя плечы ўсе расходы. Але… А навошта? Навошта такое навучанне? Пытанне, на якое ніхто не даваў адказу. I пачаўся новы марафон. Пастанова ёсць, а пад пастанову — кукіш. Hi катлоў, ні сталоў, ні посуду. Hi кухараў. Ды i ліміты на харч значыліся на паперы, a ў натуры чысты, не свой, прывезены харч, заставаўся праблемай. Выбівай, галава Савецкай улады! I ператварыўся Уладзімір Паўлавіч у забеспячэнца, намеснікі былі стараннымі памочнікамі, але на рол i выбівалаў не цягнулі. А можа, нехта, напрыклад, штатнікі той жа камісіі, што прэтэндавалі на поўную ўладу ў раёне, зацікаўленыя былі, каб ён, парушальнік спакою i ладу, часцей ад’язджаў у Гомель, у Мінск, у Маскву, у Кіеў, а менш, нахабнік гэткі, «хапаў загрудкі ix», высокіх упаўнаважаных партыі i ўрада.



V

Перабудова не кранула яшчэ форм кіраўніцтва, усталяваных за многія дзесяцігоддзі панавання сістэмы, якую ахрысцілі ў той год адміністрацыйна-каманднай. Але тэхнічныя сродкі i незвычайная абстаноўка ўносілі пэўныя карэктывы ў гэтыя формы. Было тэлефоннае кіраўніцтва — з’явілася верталётнае. Начальства глядзела з неба — не з умоўнай вышыні, a з канкрэтнай, матэрыяльнай — i лічыла, што ўсё бачыць. Нічога не схаваеш.
Адзін з абласных кіраўнікоў пры чарговым аблёце раёна бедства ўбачыў з неба — о жах! — што ў зоне нейкі злодзей косіць жыта касою. Раздзьмуў гэты факт да касмічных памераў, тыцкаў ім Пыльчанку ў нос: калгасныя камбайны ён не пускае, збірае падтрымку ў вучоных, піша ў высокія інстанцыі, а тым часам зладзеі ўбіраюць багаты калгасны ўраджай на сваю патрэбу — радыяцыі не баяцца.
Кіраўніка асабліва злавала, што Пыльчанка паставіўся да гэтай крамолы з гумарам. Так, ён лічыў, што падзея не вартая выедзенага яйка, бо адзіночная яна, абагульненне адмёў адразу, вымусіў абласнога лідэра прызнаць, што бачыў той аднаго чалавека. Уладзімір Паўлавіч добра ведаў, хто косіць. Азар Шуба. Але сказаць, што у зоне жыве чалавек i ён, старшыня, ведае пра гэта — тут жа апынешся на бюро абкома ці на пасяджэнні аблвыканкома. А там умеюць ударыць у званы. Прагрыміш на ўсю рэспубліку. Наклеяць такія ярлыкі, якія i ў кашмарных снах не сніў. Чаго добрага, чалавеказабойства прыпішуць. У начальства дзіўная логіка: раз яно паставіла калючы дрот, то там, за дротам, — смяртэльная небяспека, а з гэтага боку — усё нармальна, жыві i радуйся, дзетак у школу пасылай паўз гэты дрот. Логіка такая часта даводзіла Пыльчанку да шаленства.
Паляцела начальства — сеў за руль «газіка» i паехаў у зону. У яго i вароты свае былі — на лясной дарозе, зробленыя Дунцом нібыта дзеля таго, каб лягчэй было раённай міліцыі «накрываць» марадзёраў.
Дзесяціна жыта скошана каля самай дарогі, не хаваўся чалавек. Мэндлікі стаялі, як у сівую даўніну. Здзівіла Пыльчанку толькі, калі па зярнятах на асфальце вызначыў, што снапы вазілі ці насілі не ў сяло, a ў супрацьлеглы бок — у лес. Прайшоўся да павароткі знаёмай i там сцяміў — куды: на Пустаходаву пасеку. Можна не здзіўляцца. Дурань быў бы Шуба, каб не выкарыстаў такую мясціну, такія пабудовы. Спыніў машыну на пад’ездзе да пасекі. Пайшоў пехатою. Выйшаў на знаёмую паляну — пачуў даўно забыты гук: удары цэпа. У імшаніку. На жардзінах вакол будыніны сушыліся i без таго сухія — пераспела збажына — снапы. Там жа, каля імшаніка, стаяў воз. Але каня i збруі нідзе не было відаць.
Сціхлі ўдары цэпа — усталявалася цішыня. Як да стварэння свету, падумаў Пыльчанка. Ці як пасля гібелі яго. Бязветрана. Нямы жнівеньсісі лес. У полі хоць жыравалі чароды шпакоў, збіраючыся ў вырай. Пыльчанка яшчэ падумаў там: пакальцаваць бы ix, ці прыляцяць назад? А тут i цілікання сініцы не чуваць. I ніякага гуку: ні чалавечага голасу, ні машыны, хаця б дал ёкай. Такая цішыня дзіўна зачароўвае. Уладзімір Паўлавіч доўга слухаў яе.
Але мякка ўдарыў у снапы цэп, гахнуў чалавек, праз адчыненае акно вылецеў шызы пылок — i ўсё ажыло. Лес. Вуллі на паляне. Пчол угледзеў — міма праляцелі. Гукі далі жыццё. Не, можа, у большай ступені пах збажыны, данесла праз акно, быццам дыхнула ветрам. I стала Уладзіміру Паўлавічу амаль радасна — што хоць маленькая часцінка хлеба даводзіцца чалавекам да ладу. Сумна i балюча было, калі глядзеў на вялікія плошчы пераспелага жыта, ячменю, аўса, якія палеглі ўжо, дажджы ўваб’юць зерне ў зямлю, яно прарасце. Азіміна закалосіцца i на наступнае лета. I няхай! Сэрца балела, разрывалася на часткі за дабро, а ён ваяваў з «рупліўцамі» супраць таго, каб убіраць гэтыя палі. Бітву гэтую ён прайграў. Касілі ў суседніх раёнах. Касілі свае старшыні — тыя, у каго калючы дрот абрэзаў частку зямлі. Пераканаць i абвінаваціць ix нельга было, бо асаблівую розніцу ў дозах вучоныя не намералі. Касілі «нічыйныя» палі — павышалі ўраджайнасць сваіх. Чуў ён i злосныя выказванні:
«Мы будзем жыць тут i ўсё будзем жраць, што вырасла. Дык што ж стане з тымі, хто з чыстым з’есць дзесятую, сотую долю нячыстай? Чым яны лепшыя за нас?»
Страшная філасофія! Але аргументы яго былі слабыя. Ен здаваўся i ў бітве з начальствам, i ў сутычках з падначаленымі, i ў зацятым змаганні з самім сабою. За ўсё ён хапаецца, да ўсяго стараецца дайсці калі не розумам — не хапае яго, то сэрцам, але не па яго сіле ўсё давесці да ладу. Ці не таму закарцела глянуць на Шубу, які жыве іншым жыццём, па іншай філасофіі?
Увайшоў у імшанік.
Драўляная падлога прасторнай будыніны, дзе на зіму змяшчалася сотня вулляў, заслана снапамі. Шуба, босы, у палатняных сподніках, у чорнай паркалёвай кашулі, стаяў спіною да яго i малаціў. Біў цэпам не на поўную сілу — не давала размаху нізкая столь. Чалавек, які прывык да адзіноцтва, патыліцай пачуў прысутнасць старонняга. З апушчаным цэпам азірнуўся. Не здзівіўся.
— А-а, ты?
I прайшоў рад ад сцяны да сцяны. Паставіў цэп у кут — тады павітаўся:
— Ну, здарова, начальнік.
— Здароў, бог Саваоф. Як жывеш?
— А жыву — як бог. Бачыш — па запавету. У поце зарабляю хлеб свой. Хлеб наш дай жа днесь. Не да месца, відаць. Дастаў бы ты мне Біблію, Паўлавіч. Кніжак розных у хатах хапае. A Біблію ні ў каго не знайшоў. Можа, яна мне штось расталкавала б?
— А што ты яшчэ пазнаць хочаш?
— А што — няма чаго пазнаваць ужо? Дапазнаваліся, так?
— Ды не. Пазнаваць ёсць што.
Выйшлі з цемнаватага імшаніка. Селі на лаўку. Раней Шуба барады не насіў. А цяпер адрасла яна шырокая, на ўсе грудзі, густая i чырвоная, як у жраца, мага — хной пафарбаваная. Золатам блішчэла на вячэрнім сонцы.
— А конь дзе твой?
— A хіба я не конь?
— На сабе возіш?
— A хіба многа мне трэба? Дзесяціну скасіў, менш не мог, рукі свярбелі… пудоў дзвесце намалачу. Ураджай, я табе скажу! Куды ён дзяецца, такі хлеб? Мне, напрыклад… без малака i мяса… навошта мне столькі? Ад самагонкі, брат, i ад тое чамусьці адвярнула. Перасядае. Больш скажу… адкрыццё цэлае — не хмялееш, кал i адзін п’еш. Не, брашу… з капытоў, канешне, валіць. Але не той гэта хмель, не людскі…
— A ўвогуле як жывеш? Чым жывеш? Калі мець на ўвазе, што не хлебам адзіным жыве чалавек.
— А я табе сказаў: як бог. Хоць ніхто не знае, як жыве бог. Дрэнна яму жывецца, думаю. Як i царам. Сталінам усялякім. Клопатаў у ix многа. А я… Ты знаеш, я таксама па натуры ўладар. Ад таго i быў валацугам усё жыццё. Паляўнічым. Рыбаком. Уладарыць над прыродай хацеў. Над людзьмі не хацеў. Во які ўладар! Жонка мяне гультаём называла. Ды i людзі… Не, я не гультай! A грамацёнкі мне не далі, каб стаць Пушкіным ці Шаўчэнкам. Як думаеш?
— А так i думаю, як ты.
— Дзіўнае, брат, мае жаданне ўладарыць. Толькі i там мне волі не давалі. Усюды людзі наставілі знакаў: «Стоп!», «Забаронена!». I во дабраўся да ўлады. Знаеш, якую волю пачуў? Ніякіх табе «стоп!». Адзіны ўладар над такім прасторам палёў, лясоў, рэчак, балот! Вунь колькі яе, зямлі нашай, украінскай! I ты адзін на ёй, як бог! Куды таму цару! Гаўно ён у параўнанні ca мной. Каб пажыць так хоць адзін дзень, можна было рызыкнуць. Як думаеш?
— Во тут так не думаю.
— Бо табе хочацца адной улады — над людзьмі. А я ix не любіў, людзей. Паганыя яны звяры. Ніводзін звер не есць сабе падобнага, хіба з вялікага го ладу. Людзі ж сытыя, а ядуць адзін аднаго. Усё ім мала. Зямлі. Вады. Паветра. Хлеба. Улады. Чаго там яшчэ? Вунь той наш уладар… з кашлатымі брывамі. Колькі ён сабе ордэнаў пачапіў? Навошта? А хоць — чорт яго знае… Можа, толькі гэта i меў чалавек ад улады сваёй — што мог начапіць сабе, награбці пад сябе. Чым жа ён лепшы за мяне, уладар той? Мне адной дзесяціны хлеба многа. А прасторы мала. Дай мне як можна больш зямлі, каб без «стопаў». Каб ішоў па ёй тыдзень, месяц…
— Год? I каб без людзей?
— А на храна яны?
— Ну, знаеш, Азар Халімонавіч. Мне хочацца адсунуцца ад цябе, — Пыльчанка зрабіў жэст, што адсоўваецца.
Шуба засмяяўся.
— Не бойся. За ўсё жыццё нікога не ўкусіў. Брахаць брахаў. Калі пра каго можна сказаць «вялікі брахун» — то гэта пра мяне. I табе я набрахаў. Не, не ўсё. Першыя дні я, праўда, пачуваў сябе так — вольным уладаром. Думаў, хоць тыдзень, хоць два пажыву, як ніхто не жыў. Цар царом. Хачу — у сваёй хаце. Хачу — у лесе. Хачу — у сельсавеце…
— Пячаткі сельсаветчыкі там не забыліся?
— Пячаткі? — здзівіўся Шуба. — А нашто пячатка?
— А я ўявіў, як ты сядзеў там з пячаткай у руках. I ўяўляў сябе царом Палесся.
Азар засмяяўся.
— Не верыш ты мне. Правільна, не вер. Але тут я праўду кажу. Раскашаваў я першыя дні. Во сюды на пасеку забраўся. На двухспальным ложку спаў. Пан панам. Усё роўна — як ты. Стол сабе па-панску накрываў… з чарак панскіх піў. З усіх па чарзе, ад маленькай да вялікай…
Цяпер ужо Пыльчанка пасміхнуўся, уявіўшы дзіцячыя гульні старога дзівака. Фантазёр!
— Але ж ты браў чужое. А гэта, знаеш, як называецца?
— Tоe, што браў, нічыйным стала. Як жыта гэтае. Хочаш i тут «стоп» паставіць?
— Ды не. Жыта касі.
— Чужое я не браў. А што ўзяў — павінюся. Не на гэтым, дык на тым свеце. Ну… слухай далей. Пажыў — ёсць што ўспомніць. Але думаў: на тыдзень, на два. А там лапкі адкіну… А тут i месяц праходзіць i два. I ніякая зараза мяне не бярэ. Падужэў ажно. I тады абрыдла жыццё i царскае, i панскае. Адно хіба засталося — адчуванне ўладарства над прасторам гэтым, — развёў рукамі, паказваючы на лес. — Вольнасць… Але знаеш што прыйшло? Тут я табе не свішчу, праўду кажу. Вольнасць-то вольнасць, якой хацелася… Але, выходзіць, непатрэбная яна… Не любіў я людзей… уцякаў ад ix у лес, на рэчку… А тут прыйшло: а без людзей i жыццё нечалавечае. Калі ні жонка на цябе не накрычыць, ні сусед не мацюкнецца, ні дзіця не заплача на вуліцы. Па-воўчы выць захацелася. Во тады i папрасіў у цябе радыё.
— Працуе транзістар?
— А я беражна слухаю. Порцыямі. Як лекі прымаю. Каўтнуў кропелек…
— Батарэйкі я табе прывязу… Хоць стоп! Hi храна я табе не прывязу. Паспытаў вольнага жыцця?
— Паспытаў.
— Хопіць! Выхадзі! Эксперымент скончаны! Цябе з верталёта засяклі. Пытаюцца ў мяне: хто там жыта косіць? Мяне ў турму пасадзяць за цябе, уладар!
Задумаўся Шуба на момант, калупаючы счарнелым пальцам босай нагі куст травы.
— Не, Паўлавіч, ад надуманага не адступаў. Буду жыць. Як яно там? Не паміраюць людзі ад гэтага? — кіўнуў у неба.
— У нас — не… паку ль што.
— Ну, во! Дык чаго ж ты баішся за мяне? Мяне яшчэ, як звера заморскага, у клетцы будуць вазіць i людзям паказваць: во, маўляў, экземпляр, ніякая радыяцыя яго не ўзяла. Вучоныя труды пісаць будуць. Не, брат, жыву да перамогі. Ці яна мяне, ці я — яе…
— Ты чым яе возьмеш, радыяцыю?
— А самагонкай. Слухай, давай вып’ем.
Пыльчанка засмяяўся.
— Я — за рулём.
— Баішся? Чаго баішся? Сваёй міліцыі? Ці радыяцыі?
— А што ў цябе — самагонка?
— Вот тут я грэшны. Узяў чужое. Пустаходаў тайнік знайшоў,— паказаў на гасцінны дом. — Скажы Івану: жывы буду — аддам. Таму, можа, i цябе хачу пачаставаць, каб не было зладзействам — сам з’еў, ні з кім не падзяліўся. Хочаш — гарэлачкі «Сталічнай». Хочаш — каньячок армянскі.
Уладзімір Паўлавіч падняўся, як збіраючыся адыходзіць. Дагаварыліся, як кажуць, да кропкі. Шуба лёгка падхапіўся следам, загарадзіў дарогу, заглянуў у вочы.
— Зрабі ласку, Паўлавіч. Свята мне зрабі. Я, можа, імяніннік сёння. A заўтра нябожчыкам буду. Уваж старога дурня.
Хіба можна было адмовіць чалавеку ў такой сітуацыі? I смешна. I горка.
Стол накрывалі пад паветкай, пад якой неаднойчы балявалі ў летні час. Апанавалі ўспаміны аб тым добрым, што перажылі. Толькі аб добрым. Бо навокал усё пахла па-ранейшаму — мірам i жыццём: хвояй, жытам, чаборам, мёдам…
Шуба надзеў штаны, каб не заставацца ў сподніках, i зялёную кашулю, даволі чыстую. Адкуль узяў? Завіхаўся ён, як добрая гаспадыня, радая гасцям.
У Пустаходавым тайніку — у яме ў пограбе, замаскаванай бочкамі, акрамя напіткаў захоўваліся кансервы, мёд — што магло доўга захоўвацца. «А гэта з НЗ грамадзянскай абароны», — успомніў Пыльчанка жартаўлівыя Іванавы словы.
Шуба першы нецярпліва, але, адзначыў Пыльчан ка, цвёрда, рука не дрыжэла, падняў чарку.
— Ну, Паўлавіч, за людзей, каб ім добра ікнулася, усім адразу, — выпіў, кракнуў, панюхаў скарынку духмянага хлеба — сам выпек у сялянскай печы. — Як гэта прыемна — выпіць з добрым чалавекам! Знаеш, як брыдка аднаму браць, гэтую заразу. А тут, — пагладзіў па грудзях, — мёдам разлілася па жылачках. Дык што там, Паўлавіч? Заткнулі яму зяпу, етаму змею атамнаму? Як ён называецца — што над ім будуецца?
— Саркафаг.
— Во! Саркафаг! А я ніяк не мог успомніць. А потым, паверыш, у кнізе вычытаў. Аказваецца, егіпцяне сваім царам такія будавалі. З павагай мы яго хочам пахаваць. Замуруем?
— Замураваць замуруем. Але лягчэй нам не скора стане. Зямля забруджаная. А з зямлі — усё ў травы, у збожжа, адтуль — жывёлам. А нашы жываты просяць хлеба i малака…
— Скажы ты, якая кругаверць! А што дактары кажуць: памагае етая вадзічка святая?
— Па-рознаму кажуць.
— Во-во! Што ні чалавек — то розум. I ў вучонага. I невучонага. Дзякую табе, Паўлавіч. Для мяне, праў да, свята ты зрабіў. То давай яшчэ па адной. За тваё здароўе.
…Калі Уладзімір Паўлавіч прызнаўся жонцы, дзе начаваў, чаму заначаваў, Вольга Андрэеўна i жахнулася i абурылася — ажно застагнала:
— О, божа! Калі гэты чалавек угамоніцца! Вар’ят! Самагубца!



VI

Жонка знайшла Уладзіміра Паўлавіча ў дальнім калгасе, у канторы. Ішоў ён да тэлефона ca страхам, разумеў, што толькі незвычайнае здарэнне магло нрымусіць гэтак шукаць яго. Пасля смерці Лізы ён жыў пад прэсам страху, які таіў, ад Вольгі — асабліва.
— Валодзя! Глеб у бальніцы, — ці то сувязь была паганая, ці то голас устрывожанай маці рваўся ад хвалявання.
— Дзе?
— Што — дзе?
— У бальніцы — дзе?
— У Кіеве ажно.
— Чаму ажно? Да Кіева ад станцыі гадзіна язды. Хто табе паведаміў?
— Глеб сам пазваніў.
Звярыныя кіпцюры, што сціснулі сэрца, аслаблі. Уздыхнуў з палёгкай.
— Калі сам званіў, то чаму ты заікаешся?
— Валодзя! Паедзем.
— Калі?
— Зараз жа.
— На ноч гледзячы? — здзівіўся ён.
— Валодзя! Я прашу цябе… — i па тэлефоне голас яе быў такі трапяткі, што адмовіць ён не адважыўся. Добра ведаў сваю жонку. Страх за сына i яго адмова паехаць так раняць яе сэрца — што, не дай божа, не здарылася б за гэтую бяссонную ноч чаго нядобрага. А перажыве ноч — заўтра не давязём яе: самлее ў машыне на спякоце. Лепш ужо ўначы ехаць. Не будуць бачыць адно аднаго. I будуць маўчаць. За вадзіцеля, праўда, страшнавата: не заснуў бы. Не, не засне, бо не заснуць яны, пасажыры, Вольга — напэўна.
Некалі Уладзімір Паўлавіч незадаволены быў сваім шафёрам — Змітром Кнышам: маўчун, сумна з ім ездзіць. А за аварыйныя месяцы высока ацаніў яго. Безадказны чалавек. Цягучы. Смелы. У зону — дык у зону. У Кіеў — дык у Кіеў.
З калгаса пазваніў Сінякову. А то заўтра хопяцца старшыні — i тут жа, што кругі па вадзе, пойдуць легенды: уцёк.
Пятро шчыра ўстрывожыўся:
— А што, так блага Глебу?
Гэта кранула.
— Ды не, не думаю. Сам званіў. Але ты не знаеш маёй жонкі. Ёй будзе дрэнна, калі я адкладу паездку на заўтра.
— Я разумею Вольгу Андрэеўну, — спачувальна сказаў Сінякоў.
Ехалі праз Мазыр, Оўруч, Корасцень. Немалая пятля. Змітро выконваў наказ Уладзіміра Паўлавіча, які сказаў яму яшчэ да таго, як у машыну села Вольга:
— Не гані. Будзе адольваць сон — на ўзбочыну. Паспім.
Ды i Вольга Андрэеўна ні разу не падагнала ні мужа, ні шафёра, сцішана сядзела на заднім сядзенні, i дыхання яе не чуваць было.
Уладзімір Паўлавіч перажываў чарговы прыступ жалю да жонкі. I віны сваёй перад ёй. За ўсё. За тое, што ў маладосці не заўсёды ўважлівы быў да яе ў той час, калі яна жыла дзеля дзяцей, дзеля яго. Ды i цяпер… Як яна жыве цяпер? Ад на, што ўдава, пры жывым мужу. Ca страхам. За сыноў. За дзяцей увогуле. Аварыя адняла ў яе апошнюю радасць — дзяцей, чытачоў яе. Але… чытачы вернуцца. Хоць… навошта? Не, была канкрэтная, блізкая прычына для адчування сваёй віны перад ёй. Два тыдні ўжо ён мае ад яе тайну. I не можа сказаць. Шкадуе яе, баіцца за яе. Але ад гэтага пакутуе сам. Не, нічога страшнага не здарылася. Перажылі яны ўжо гэта, паўтара года жылі ў трывозе. Але калі адно да аднаго, то гэта ўжо замнога для матчынага сэрца.
Прыехала да ix Тамара. Нічога дзіўнага: пацягнула дзяўчыну на радзіму. Вольгу Андрэеўну ўзрадаваў яе прыезд, яна званіла мужу ў выканком:
«Прыходзь хутчэй вячэраць. У нас госця. Не, не Ірына. Не адгадаеш».
Прыйшоў — Тамара! Схуднелая. Уладзімір Паўлавіч ледзьве стаіў слёзы, кал i вітаўся. Моцна перажыла дзяўчына смерць сястры. Ды i эвакуацыю таксама. Папярэдзіў яе — каб не ўздумала сама прабірацца туды, i каб хоць чым усцешыць:
«Сяло тваё роднае я пакажу табе толькі з верталёта. Заўтра камісія будзе мець верталёт».
Але за вячэрай яна сказала, што ляцець ёй няма як, трэба ехаць да сваіх, што заглянула на вечарок пабачыць ix.
«Дзякуем табе, Томачка».
Але не Вольга, а ён, мужчына, прыкмеціў, што дзяўчына прыкметна хвалюецца. I яшчэ адно насцярожыла: ні слова не сказала пра Барыса. Суцяшала думка, што яна хоча зрабіць ім, бацькам, сюрпрыз: дамовіліся з Бары сам пажаніцца, i яна прыехала да ix з гэтай навіной. Вельмі хацелася Уладзіміру Паўлавічу, каб Тамара сказала менавіта гэта. Не сказала. Але Уладзіміру Паўлавічу здалося, што хочацца ёй пагаварыць з ім адзін на адзін. Але Вольга Андрзеўна як бы адчувала гэта i ні на хвіліначку не пакідала ix адных. Так i палеглі спаць кожны са сваімі тайнамі, ca сваімі думкамі.
Прачнуўся Уладзімір Паўлавіч, як заўсёды, рана, але не раней за жонку, якая ўжо корпалася ў двары. Тамара спала: маладая.
Ён у піжаме ўвайшоў у пакой, дзе спала Тамара. Ціха паклікаў: «Тома!»
Яна спалохана падхапілася. Убачыла яго — сарамліва закрыла грудзі коўдрай.
«Я пайшоў, Тамара, i не ўбачу цябе. Але ўчора мне здалося, што ты хацела нешта мне сказаць».
Яна падкурчыла ногі, наклала на калені падбародак i нейкі момант маўчала. Узняла галаву — вочы яе, шырока расплюшчаныя, былі напоўнены ці то страхам, ці то радасцю — не разгледзеў у зацянёным шторамі пакоі стары Пыльчанка.
«Я лятала ў Кутаісі».
У сэрца ўдарыла цёплая хваля замілавання да дзяўчыны: значыцца, дамовіліся! I ў яго… у ix будзе яшчэ адна дачка! Што ж ты не радуеш маці, дурненькая? Але Тамара зноў апусціла галаву на калені, усё роўна як захацела заплакаць. Што ж, ад такой радасці можна i заплакаць — дзяўчыне!
«Барыса няма там».
Уладзімір Паўлавіч уздрыгануўся.
«Дзяжурны на прахадной званіў некуды i сказаў, што ён на заданні. Але я прыходзіла пяць дзён, i кожны раз мне адказвалі, без званкоў, адразу, што ён на заданні. На яго самалёце за пяць дзён можна пяць разоў абляцець усю зямлю. Я помніла прозвішча яго сябра… Генадзя Круглова i выклікала яго… Ен баяўся глядзець мне ў вочы i таксама сказаў, што Барыс на заданні i пачаў заспакойваць… Не бойся, кажа, Тома. Я не называлася, а ён ведаў мяне. Нічога страшнага — задание мірнае, усе мы такое выконваем. Няпраўда гэта! Вы здагадваецеся, дзе ён?»
Пыльчанка не адказаў, бо сэрца паднялося да горла i не давала вымавіць слова.
«Барыс там! Там! Уладзімір Паўлавіч!»
«Цішэй, дзіця маё».
«Але Вользе Андрэеўне не кажыце. Гэта ён для маці зрабіў тайну. Вы знаеце, чаму я паляцела? Я атрымала пісьмо, напісанае ў той жа дзень, калі атрымала. Я ў Гомелі была, на станцыі біялагічнай рабіла. Спачатку думала, што сам Барыс ці хтось з сяброў прылятаў у Гомель. Што ім з ix хуткасцямі! А потым цюкнула мне. Я перачытала яго пісьмы, ён спачатку часта пісаў… I ўгледзела, знаеце, выпадкова неяк, што ў двух апошніх i ў гэтым, трэцім, пераламваўся канверт. Разумееце? Вось так… каб палажыць у другі канверт. Адтуль ён прысылаў пісьмы ў сваю часць, сябру, а той — мне… i вам. Канешне, i вам…»
Тамару ажно закалаціла.
Уладзімір Паўлавіч пагладзіў яе па галаве — як малую.
«Супакойся. Барыс — вопытны лётчык. У душманаў няма самалётаў. Там няма паветраных баёў».
Сказаў гэта не толькі для яе заспакаення — для свайго таксама.
Заехаў дадому ўдзень, калі Вольга была на рабоце, перачытаў Барысавы пісьмы. Ix было нямнога за тры месяцы пасля пабыўкі, бацькам ён пісаў не так часта, як нявесце. Вясёлыя пісьмы з грузінскімі анекдотамі. Аднак i пасля доўгага ляжання бачна было, што канверт апошняга пісьма згінаўся. О, дзявочая ўважлівасць i пільнасць! Яны зарчэй за матчыну.
…Промні фар разразалі жнівеньскую ночь. Незвычайную. Рабінавую. Неба на захадзе паласавалі частыя бліскавіцы. Як успышкі далёкіх гарматных стрэлаў. Усё роўна што набліжаўся фронт. Зарніцы гэтыя i страшылі i зачароўвалі. Ноч незвычайна пахла хлебам i палыном. Ніколі не чуў такога вострага палыновага паху. Збожжам ночы пахла кожнае лета. Ці гэта ў душы такая горыч? Ад трывогі за сыноў. Ад тайны, якую мусіць скрываць ад Вольгі, баючыся за яе здароўе. Ад болю. Ен напісаў начальніку палітаддзела часці. Неразумна напісаў, ад жадання прымусіць вайскоўда хаця б на ўскоснае прызнанне. Паскардзіўся, што Барыс не піша i яны, бацькі, хвалююцца. Цяпер перажываў. Навошта напісаў няпраўду? Кінуў цень на сына. Але сам Барыс піша, часта піша — Тамары. То навошта паніка, домыслы?! Сорамна сталаму чалавеку. Нервы здаюць?
— Ты што сказаў?
— Я? Не. Я задрамаў. Ты не спіш?
— Каб я магла заснуць.
— Не рабі трагедыі, калі ласка. Звычайная прафілактыка. Абследаванне.
— Вернецца — не пушчу назад на гэтую праклятую станцыю.
— Так гэта проста: узяла i не пусціла дарослага чалавека. Мяне не пусці… у Бабіна…
— Паедзеш яшчэ раз да старога вар’ята — узніму гвалт, скандал. Патрабую, каб гвалтам яго адтуль забрал i. I табе запісалі…
— Ты бачыш, як бліскае? Ты падобная на тую бліскавіцу.
— Не суцяшай сябе. Я бліжэй. Магу апячы.
Засмяяўся Змітро.
— З вамі не заснеш.
— А мы знарок цябе весялім, каб не спаў. Ты чуеш, як пахне палын?
— Палын? — здзівілася Вольга Андрэеўна. — Табе пахне палын?
— А што? Тут палыновы стэп. Быў калісь. Можа, з тых казакаў я, што гулялі тут. Пыль-чан-ка! I ўзнімаў пыл, i глытаў яго. Можа, у генах маіх закладзена чуць тое, чаго не чуюць іншыя?
Вольга Андрэеўна слухала мужа моўчкі, сур’ёзна, без ценю ўсмешкі.
Змітро смяяўся:
— Вясёлы вы чалавек, Уладзімір Паўлавіч.
— Ад весялосці, брат, i памру. Яна — што алкаголь: умераная доза — лякарства, а многа яго— атрута.
— Ад весялосці ніхто не памёр.
— Гледзячы ад якой. Ад той, што ў мяне, паміраюць.
Лёгкая дарожная мянта, на якую звычайна ніхто не звяртае ўвагі — абы скараціць час. Але Вользе Андрэеўне раптам захацелася заплакаць — ад жалю да мужа: урэшце, пры ўсім асуджэнні яго ўчынкаў i слоў яна а дна ведала, што цяпер у яго сапраўды тая весялосць, ад якой паміраюць, — палыновая.
Шафёр знямогся за Корасценем, калі павярнулі на ўсход.
— Стоп, Змітро! У святле фар я ўбачыў завею. Значыцца, заснуў. На міг.
З’ехалі на палявую дарогу, пад акацыі. I ў цішыні заснулі ўсе трое. Гадзіны тры спалі — ажно пакуль не разбудзіла сонца.
У Кіеў прыехалі перад пачаткам рабочага дня.
У бальніцу ix не пусцілі. Сястра дзяжурная замахала рукамі.
— ПІчо вы, люды добрыя! Хто цэ відвідуе ў такую рань! Нэ можу! Нэ можу.
Як ні прасілі, ні малілі, як ні даказвалі, адкуль ехал i, усю ноч ехалі, што работа бацькі хворага не дазваляе затрымлівацца, — нішто не памагала. Флегматычная ўкраінка ведала адно: «Нэ можу!» — i ўсё.
Уладзімір Паўлавіч пайшоў шукаць начальства бальнічнае. Вольга Андрэеўна, верачы ў чалавечую дабрыню, у тое, што самая зачарсцвелая душа не можа ўстаяць перад матчынымі просьбамі, засталася пераконваць дзяжурную.
Ды раптам радасны i здзіўлены родны голас:
— Мама! Ты на якіх крыллях?
Sez Belarus ädäbiyättän 1 tekst ukıdıgız.
Çirattagı - Злая зорка - 20
  • Büleklär
  • Злая зорка - 01
    Süzlärneñ gomumi sanı 4306
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2100
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 02
    Süzlärneñ gomumi sanı 4261
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2021
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 03
    Süzlärneñ gomumi sanı 4338
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2109
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 04
    Süzlärneñ gomumi sanı 4243
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2018
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 05
    Süzlärneñ gomumi sanı 4291
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2137
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 06
    Süzlärneñ gomumi sanı 4162
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2023
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 07
    Süzlärneñ gomumi sanı 4237
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2074
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 08
    Süzlärneñ gomumi sanı 4117
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2072
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 09
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2022
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 10
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2087
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 11
    Süzlärneñ gomumi sanı 4205
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2059
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 12
    Süzlärneñ gomumi sanı 4391
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2098
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 13
    Süzlärneñ gomumi sanı 4271
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2086
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 14
    Süzlärneñ gomumi sanı 4340
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2150
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 15
    Süzlärneñ gomumi sanı 4158
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2173
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 16
    Süzlärneñ gomumi sanı 4241
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2077
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 17
    Süzlärneñ gomumi sanı 4287
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2146
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 18
    Süzlärneñ gomumi sanı 4413
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2065
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 19
    Süzlärneñ gomumi sanı 4445
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2111
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 20
    Süzlärneñ gomumi sanı 4263
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2069
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 21
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2112
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 22
    Süzlärneñ gomumi sanı 4440
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2203
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 23
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2151
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 24
    Süzlärneñ gomumi sanı 975
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 639
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.