Latin

Злая зорка - 22

Süzlärneñ gomumi sanı 4440
Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2203
0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
— А мы тут усе становимся філосафамі,— сказаў сяржант Васіль Гаркуша. Тэхніка гэтага некаторыя пабойваліся: ён залішне смела для свайго звання выказваўся супраць нашага ўдзелу ў гэтай вайне, называў яе бруднай. Нехта «стукнуў» на яго, i з ім мелі размову i ў палітаддзеле, i ў асобым аддзеле. Ды Гаркуша пасля таго не змоўк. I баявыя лётчыкі, якія не баяліся ніякіх аддзелаў, да яго цягнуліся. У гарачых спрэчках пазнавалі ісціну. Зерне Гаркушавага адмаўлення вайны падала на ўгноеную зямлю, бо i на Радзіме ў прэсе пачалі прабівацца галасы супраць вайны; гэта прывяло ў збянтэжанасць «запятых патрыётаў», змяніўся тон палітгутарак, прыціхлі асабісты — перасталі вынюхваць ворагаў сярод сваіх.
Пад абед недзе, калі Барысу ўдалося нарэшце знайсці «грачу» ў паветры такое месца, каб у вопытных пілотаў не з’яўлялася адчуванне, што самалёт не далятае або пералятае паласу, у палатцы дзяжурнага зазумерыў палявы тзлефон. Салдат, не кладучы трубку, гукнуў:
— Камандзіра трэцяй — да камандзіра палка. Капітан Пыльчанка! I старшы лейтэнант Сушко!
— Чую, чую, брат.
Барысу не хацелася адрывацца ад мальберта. Нават калі выклік на атрыманне задания на вылет. Ці не пад уплывам земляка атамана Гаркушы яго адварочвае не толькі ад баявых дзеянняў, але i ад разведпалётаў?
Сушко папрасіў таго ж Гаркушу:
— Вася! Прыбяры нашы неўміручыя палотны. Ад сонца i ветру схавай, пакуль не высахнуць.
У прасторным абвешаным дыванамі кабінеце камандзіра назойліва гудзеў кандыцыянер. Палкоўнік Шувалаў, нізкі ростам, хударлявы — што хлапчук, — нячутна, як кот, хадзіў па мяккім дыване, кудлачыў пасівелыя валасы — знаёмая ўсяму палку поза: напружанне перад тым, як паставіць экіпажам баявую задачу.
Даклад Барысаў «Па вашаму загаду…» не стаў слухаць, хоць звычайна перад гасцямі любаваўся выпраўкай сваіх афіцэраў; у другіх часцях пілоты — вышэйшы клас! — трымаюцца перад старэйшымі ўразвалачку. У яго — дысцыпліна! Але тут было не да паказухі, хоць за сталом сядзеў госць — маёр афганскай арміі. У куце стаяў свой — лейтэнант Ніязі, перакладчык. На ўсю шырыню стала разгорнута карта. Падрабязнейшая карта гор, каляровая, але колеры прыглушаныя, з адценнямі — белыя снежныя вяршыні, карычневыя скалы, шэрыя цясніны, адметнага колеру, якому i назвы няма, вадаспады, блакітная пльшь рэчак у зялёных далінах… Россып надпісаў па-англійску — ажно ў вачах рабаціць. Карціна аэрафотаздымкі — самай новай, камп’ютэрнай.
Карты такія не любілі. Ix цяжка чыталі не толькі лётчыкі, але i сам камандзір палка, штабісты, штурманы самалётаў-разведчыкаў. Найлепш у ix разбіраўся Леанід Сушко. Вока мастака схоплівала пейзаж не ў дэталях — у цэласнасці, мысленне мастака ператварала здымкі ў натуру. Ён адразу пазнаваў гарy, даліну, цясніну.
Палкоўнік узмахам рукі — як хацеў абняць ix — запрасіў да стала. Афганец падняўся, паціснуў рукі. I адразу пачаў гаварыць, напеўна, але выразна вымаўляючы кожнае слова. Ніязі перакладаў:
— Маджахеды пралажылі новую дарогу. Во адгэтуль, — маёр начарціў ярка-чырвоным фламастэрам кароткую стрэлку праз пункцір дзяржаўнай граніцы. — Во сюды, — перакінуў фламастэр сантыметраў на дваццаць угару. — Тут не праходзілі вярблюды i коні. Толькі пешаходныя сцежкі. Яны выбілі дарогу вось так, — правёў звілістую дугу па схіле гары. — Як прамаргала наша разведка? Баялася блізкасці граніцы, ні што? Але яшчэ больш дзіўнае. Трэба аддаць даніну інжынернай смеласці ix шэфаў. За такі кароткі час яны збудавалі мост цераз цясніну. Падвясны. На канатах. Во тут! — умела нарысаваў тапаграфічны знак моста. — Караваны праходзяць мост, спускаюцца вось тут у цясніну, дзе ёсць старая дарога, i выходзяць на аператыўны прастор. Вязуць не толькі аўтаматы, кулямёты, але i ракеты, якімі абстрэльваюць Кабул, аэрадромы, збіваюць самалёты.
Маёр змоўк, паглядзеў на Шувалава. Але той маўчаў, бо Леанід Сушко, а за ім i Пыльчанка схіліліся над картай, уважліва вывучалі яе.
— Разабраліся? — спытаў палкоўнік.
— Знойдзем, — упэўнена сказаў Сушко. — Мост — не іголка.
Ніязі пераклаў маёру. Той уздыхнуў:
— Знайсці, можа, i няцяжка, ударыць па ім цяж ка. Во тут, на схіле, ракетныя ўстаноўкі,— паста віў тры знакі баявых кропак.
— Зойдзем адгэтуль, — Барыс зрабіў віраж пальцам.
— Не размахвайся! — папярэдзіў яго Шувалаў нібыта строга, але ca смяшынкай у вачах. — Зойдзеш у Пакістан — паляцяць пратэсты. I нам зноў будзе накачка.
— Ім можна, нам — нельга! — Барыс вылаяўся моцна, па-руску.
Маёр гэтыя словы ведаў — засмяяўся.
— Ты дрэнны палітык, капітан, — лагодна сказаў Шувалаў i павярнуў карту да сябе: — Лішніх слоў задача не патрабуе. Маёр яе выказаў: мост знішчыць! Ракетным ударам! Проста, але нялёгка. Разумныя сапёры яго будавалі: разлічылі, як цяжка да яго падысці. Па такой цясніне «гракі» не праляцяць. Не кідайцеся стрымгалоў. На першы раз хопіць i разведкі. Падумаем. У нашых сяброў зямная разведка дзейнічае. Выявім устаноўкі. Перакладзі, лейтэнант.
Маёр згадзіўся.
— О так, так.
— Сушко! Карту табе. Ты вядзеш.
— Есць — вясці.
— Ну, хлопцы, як гэта кажуць у нас…
— Таварыш палкоўнік, не прымушайце нас паслаць вас…
— А вы пашліце, пашліце. У думках.
Ніязі пераклаў:
— Ігра слоў. Не перакладаецца.
— О, разумею.
— Дазвольце выконваць?
— З богам. I з алахам.
— О, з алахам!
Казырнулі, мільганулі рукі, запэцканыя фарбай, стукнулі абцасамі.
Павярнуліся. Прыгожа, артыстычна.
За чвэрць гадзіны былі над раёнам, паказаным афганскім маёрам на карце. Маланкамі праляцелі над адной цяснінай, над другой, напаўняючы ix такім громам, што абвальваліся камяні. Дзе ж ён, гэты чортаў мост?
— Зойдзем ад караваннага шляху. Глядзі новую дарогу, — перадаў сябру Барыс.
З вышыні ўбачылі пакістанскі пагранічны пост.
— Пост! Бачыш? Ёсць на карце! — чытаў Сушко.
— Да граніцы не набліжайся. Наробім шуму.
Рэзкі паварот. «Грачы» пайшлі цераз перавал.
— Ёсць дарога, — далажыў вядучы.
— Бачу! — адказаў Барыс. I тут жа пачуў у шле мафоне:
— Ёсць мост! Во мастакі! Не мы з табою. Во распісалі! Жывая скала i жывая вада. Празрысты ён, ці што?
Барыс моста не ўбачыў. Сказалі дзесятак слоў — а машыны ўжо апынуліся над голымі гарамі, за многа кіламетраў ад цясніны з горнай рэчкай.
— Атакую! Заходжу з усходу.
— Цэлі не ўбачыў! Іду за табою.
Барыс «сядзеў на хвасце» ў сябра. Убачыў, як з яго «грача» пайшлі ракеты. Адна. Другая. З рэчкі шуганулі фантаны полымя ? вады. I адразу вызначыўсямост — негатыў на фотаплёнцы, быццам выбухі праявілі яго. Барыс злавіў у аптычны прыцэл незвычайнае ажурнае збудаванне, што вісела над цяснінай, як павуціна.
Пуск.
Вызваліўшыся ад ракеты, машына ўзнеслася ўгору. Ёсць пападанне? Не?
Сушко заходзіў з поўдня, ад граніцы.
Барыс пераключыў апаратуру аэраздымкі на шы рокі дыяпазон, каб зняць вынікі атакі панарамна.
Самалёты збавілі хуткасць — ішлі на разведку.
I раптам у шлемафоне зазумерыла — пі-пі-пі — сістэма апавяшчэння «Пуск варожай ракеты».
Дзе яна? На каго ідзе? На яго? На Лёню? Амаль інстынктыўна кінуў машыну ўгору. Так адыходзіў ужо неаднойчы ад гэтай «цеплавой нахабніцы». Раке та праходзіла пад ім, камп’ютэр не паспяваў трьшаць яе па вертыкальным курсе.
I тут убачыў яе вогненны след. Ракета ішла за «грачом» Сушко. Рвануў на перахоп, гатовы пад ставіць сябе, хоць разумеў, што позна ўжо. Націснуў кнопку сістэмы цеплавога адбівання — пусціў гарa чыя шары ў яе бок. Не памагло. Хітрая істота, як жывы пёс, ужо ўнюхала след Сушковага самалёта, ідзе за ім, даганяе.
Паспеў крыкнуць:
«Лёня! Стынг! Ухадзі!»
Дзіўна, чаму Сушко ідзе па прамой? Не спрацавала яго сістэма трывогі?
Ратунку няма. Міг — i магутная ўспышка ў небе, як узрыў суперзоркі ў сусвеце.
— Лёня!.. Лёня!.. Друг ты мой!
Барыс пракусіў у роспачы пальчатку, палец. Зняўшы хуткасць да гранічнай, зрабіў круг над месцам гібелі сябра. Адны абломкі ўпалі імкліва, узняўшы на зямлі пыл. I ca скалы можна выбіць пыл. Нешта лёгкае, абшыўка ці астаткі Лёневай вопраткі, кружылася ў паветры, ветрам адносілася на поўдзень — на радасць ворагам, якія стаіліся, схаваліся пад скаламі, пад каменнем, у кустах.
Вылі. Свісталі турбіны. Крычаў Барыс — плакаў, мацюкаўся, ненавідзячы ўвесь свет — усіх, хто давёў да гэтага — вось да такой смерці. «Да лёгкай смерці», як горка жартуюць пілоты. Калі нікому ніякіх турбот на пахаванні. I — ніякага следу ад чалавека на зямлі. Пылінкай узнёсся ў космас.
— Не, Лёня, твой след застанецца! Застанецца!
Паміма паралізаванай волі пілота, па камандзе камп’ютэра «Су-25», імчаў на поўнач на небяспечнай вышыні: трохі вышэйшая гарa — i такі ж пыл, як ад узрыву «Стынгера». Імклівае набліжэнне снежнай вяршыні апрытомніла Барыса. Рвануў рычаг вышыні. Самалёт штопарам узвіўся ў неба.
— Не, Леанід! Так я не палячу да нашых. Не! Атрымаецца, што я пакінуў цябе. А я не пакіну цябе! Ім не пакіну! Я знаю, дзе яна, гэтая праклятая ўстаноўка. Яны святкуюць перамогу. Яны расслабіліся. A ў мяне ракеты i кулямёты. У мяне — кулямёты! Буйнакаліберныя! Леанід!
«Грак», апісаўшы вертыкальную дугу, павярнуў назад.
Яны сапраўды расслабіліся, маджахеды i ix саветнікі, гаспадары ракетнай устаноўкі. Яны радаваліся. Адны маліліся алаху. Другія славілі Хрыста шклянкамі з віскі.
Кара абрушылася на ix з хуткасцю маланкі. Удары ракет i град свінцовых куль.
Але не бачыў капітан Пыльчанка, што ў тым баку, куды ён павярнуў, на вяршыне перавала стаял i хуткастрэльныя зенітныя гарматы — прыкрывалі мост. Не з аднымі аўтаматамі ваююць маджахеды!
I цяпер не ўбачыў гармат, ix чэргаў. Толькі раптам адчуў, што машына выйшла з-пад яго ўлады. Не, самалёт яшчэ трымаўся ў паветры. Але чужая сіла як бы разлучыла ix — пілота i машыну. А Барыс даволі вопытны, каб не зразумець, што гэта значыць. Чым яны ўдарылі, сволачы? Лазерам, ці што? Працягнуць бы яшчэ мінуту-дзве, каб выйсці з варожай зоны, падляцець бліжэй да сваіх. Цягні, цягні, «грачок»! Не. Натужліва завыла турбіна, як бы захлыналася без паліва ці без паветра. Самалёт пахіліўся на бок. «Адкіне лапкі ўгору — не катапульціруешся».
Барыс націснуў кнопку катапульты. Хапіла б толькi вышыні для раскрыцця парашута! На шчасце, яго выкінула ў міжгор’е! Вышыні хапіла. Метраў за сто ад зямлі парашут мякка саспружыніў.
За гарой грымнуў выбух. Далека ж праляцеў яго нябога «грак». Вечная памяць табе, мой верны конь!
На зямлі дзьмуў моцны вецер. Барыса працягнула па каменні, ударыў калена. Абрэзаў стропы фінкай. Камуфляжнае квадратнае шаўковае палотнішча вецер скамечыў i пакаціў па даліне. Барыс не стаў яго даганяць. Так, можа, лепш. Парашут у небе маглі засекчы. Будуць шукаць. Чым далей ён апынецца ад парашута, а парашут ад яго, тым цяжэй стане яго лаўцам.
Праверыў пісталет. У кішэні курткі быў усяго адзін запасны «стручок». Папракнуў сябе:
— Бесклапотна мы вылятаем. Не думаем, што можам спешыцца. Зямля — яна мае сілу прыцяжэння, дарагія таварышы. Вось так, Шувалаў! Hi пуха ні пяра. Пайшоў к чорту! Ці пацэлілі хоць у мост? Дарагую ж цану заплацілі…
Адно ён убачыў пэўна: у ракетную устаноуку пацэліў. Калі ix пачнуць шукаць, а шукаць будуць верталёты, заўсёды шукалі верталёты, з гэтай устаноўкі пуску не будзе. Наўрад ці ёсць у ix другая для стынгераў. Гэта ўсё ж не чушкі «зямля-зямля», якія можна запусціць з драўляных козлаў.
Але… адыходзіць. Хутчэй адыходзіць!
Ён умеў добра лятаць. Умеў хадзіць па роўнай палескай зямлі. Ён не навучыўся хадзіць па тарах. Па Каўказскіх. Кароткая паўза была паміж камандзіроўкамі сюды, у чужыя горы.
Напрасцяк лез на даволі крутую гору, трымаючы на поўнач. У спіну яму свяціла сонца. Па схілах гор плылі цені ад хмар. Злавесныя, як звяры. Сонца гарачае. А вецер халодны. Зняў куртку — вецер ледзяніў успацелую спіну.
Гадзіны праз дзве такой нязвыклай хады знясілеў; не дапамагла слава лепшага валейбольнага іграка — за дывізію гуляў.
— Слабак! Слабак! — узлавана дакараў сябе.
Перасохла ў горле. Пакутліва смажыла. I — хаця б які раўчачок. Хаця б са скалы ці з неба ўпала кропля вады. Пажухлая трава. Голыя кусты.
— I за зямлю гэтую льецца столькі крыві!
Ен гаварыў… не сам з сабою. З Леанідам. Ён усё яшчэ адчуваў яго прысутнасць. Жывога. Здавалася, што Сушко прыкрывае яго. Як у палёце. Азіраўся i бачыў яго — унізе, у міжгор’і, дзе, здавалася, струменіць вада. Разумеў, што гэта ўжо галюцынацыі. Ранавата.
— Слабак! Слабак!
З’еў нейкія ярка-чырвоныя горкія ягады — каб іірапіаць смагу, падмацаваць сілы. Але ад ix, што ад чачы, закружылася галава. Сеў. Прыціснуўся захаладалай спіной да нагрэтай сонцам скалы. Накрыў грудзі курткай. Стала хораша, утульна, толькі бал ел i палец, што пракусіў, не даваў ні на міг забыцца пра Лёню, i калена. Калена трывожыла: разбаліцца так, што не з долее ісці, тады выйсце а дно — куля… Але думкі такой выракалася ўся яго істота. Не, змагацца да канца! Паўзці на жываце. Колькі паўзці? Куды? Добра ведаў, што гэты пагранічны раён пад уладай душманаў. Сустрэць можна толькі ix. I літасці ад ix не чакай.
Парадаваўся, што падняўся высока. Нямнога засталося да пакатай вяршыні, да перавала. Што там за перавалам? Можа, даліна? Чалавечае жытло? Няўбраная кукуруза. Яна смачная i сырая. У часці даўно паабедалі! Набліжаецца вячэра…
Барыс пракаўтнуў горкую сліну.
— Хто шукае нас? Сам Шувалаў? Крык мой па Лёню пачуў i зразумеў… Для яго гэта ўдар, якога даўно не было — адразу страціць дзве машыны. Чалавека, Шувалаў! Чалавека! Ах, Лёня, Лёня! Дрэнь ты, маёр! Ці не служыш двум гаспадарам? Чаго варты твае разведданыя? Мост i дурань мог выявіць. А чым яго прыкрываюць? Не. Нейкія знакі ён рысаваў. Але ці легка на такой хуткасці ўсё ўбачыць, ўсё засекчы! Абрыдла ўсё да д’ябла. Чаму я павінен забіваць? У імя чаго? Каму я павінен? Што? Чаму мне трэба паміраць? За што?
Ціўкнула куля.
Барысу здалося, што ён заснуў. Але інстынкт самааховы прымусіў паваліцца на бок, прыціснуцца да зямлі. Ціўкнула другая. Ca скалы над ім пырснулі каменныя асколкі. Яго засеклі! Пагоня! А было ж адчуванне, што навокал на многа вёрст — ніводнай жывой душы. Калі засеклі тыя, хто шукае яго, хто атрымаў загад па рацыі… радыёсувяззю маджахеды забяспечаны лепш, чым афганскія ўрадавыя войскі, багатых апекуноў маюць, — шанцы яго на ўратаванне ўпалі да нулявой адзнакі, як на шкале гаручага.
Пачакаўшы трэцяй кулі, якая, аднак, не ціўкнула, Барыс перапоўз на бліжэйшы валун. Добра, што далёк! землятрус навярнуў ix тут! Пакуль не дабраўся да расколіны, поўз па-пластунску; вучылі некалі на страявой i гэтаму. Вучылі шмат чаму, што здавалася будучым лётчыкам непатрэбным. Выходзіць, усё можа спатрэбіцца! Бацька скардзіцца, што яму не хапае ведаў па фізіцы i медыцыне — пасля аварыі. Ах, бацька! Мама! Не даведаецеся вы, як я памру! Адно ведайце: жывым не здамся.
Перамяшчэнне па-пластунску знясіліла зусім. Больш таго, гэтае прыпадабненне паўзуну забірала апошнюю надзею на ўратаванне. Колькі ён можа прапаўзці? A паўзці трэба ўгору. Толькі ўгору!
— Не! Не буду я, бандзюгі, перад вамі поўзаць! Не дачакаецеся!
Падняўся на поўны рост, махнуў курткай, як бы даючы сігнал — вось дзе я! Лавіце. Апрануў куртку. Узвёў пісталет — не той выпадак, калі яны знянацку з’явяцца перад ім.
— Жывым не здамся! I мёртвага задарма не возьмеце! Прыйдзецца вам заплаціць.
I зноў палез на гару, але не так ужо проста, як упачатку, — па серпанціне, так пракладваюць горный дарогі.
Сонца села за гарy i на ехіл, па якім Барыс паднімаўся, упаў цень. Вельмі можа быць, што гэта яго ратавала.
Паўднёвая асенняя ноч наступіла раптоўна — як толькі на ўсходзе перастала іскрыцца снежная вяршыня дал ёкай гары.
Барыс спрабаваў ісці ў змроку, але спатыкнуўся, ударыў калена, ажно з вачэй пасыпаліся слёзы. I не здолеў падняцца. Ыягледзячы на боль, праваліўся ў глыбокі сон імгненна, так засынаюць цяжка змораныя i пакрыўджаныя дзеці, наплакаўшыся.
Прачнуўся ад холаду — моцна змерзлі ногі. Яшчэ адзін пралік — ад самаўпэўненасці. Куртку апрануў, а боты на унты не памяняў. Унты ніхто не абуваў. На вышыні тут не хадзілі, паветраных баёў не вялі, хадзілі паміж гор, касілі душманскія калоны з кулямётаў, бамбілі ix базы.
Якое, аднак, усё кантрастнае! Удзень млел i на лётным полі, уначы дрыжэлі ў палатках. Дык гэта ж там, у даліне, на вышыні нейкіх чатырохсот метраў над узроўнем мора. А тут ён на якой вышыні? Тут кастрычніцкая ноч прынесла зіму. Ажно знямела калена. Замарозілася. Пашкадаваў, што кінуў парашут, можна было б загарнуцца ў яго. Не. Парашут нялёгкі. Несці яго ўгору не хапіла б сілы.
— Слабак! Слабак! A казырыўся. Гусара іграў.
Больш не заснуў — баяўся абмарозіць ногі. Грэў ногі хадою — у поўнай цемры лез на гарy. Ажно паку ль не спужаў, напэўна, горнага казла. Сам спужаўся. Жывёліна выскачыла з-пад чорнай скалы, ледзьве не збіла з ног, дыхнула ў самы твар цеплынёй. Цеплыня навяла на думку, што казёл спаў ва ўкрыцці. Памацаў скалу i знайшоў звярынае лежбішча — вузкую пячору. У ёй непрыемна пахла, але трымалася цеплыня, быццам за тысячы гадоў казлы нагрэлі скалу, i яна не астывала i ў зімовую сцюжу.
I Барыс заснуў у гэтым хляве. Сон быў цяжкі, як пад наркозам. Адчуваў боль — i не мог прачнуцца. Сніў страшнае: пагоню барадатых душманаў, яны даганялі яго, а ён не мог бегчы з-за болю ў назе; перажыў дзікі страх.
Нраспаў ён доўга, выпаўз з пячоры — светла. Гадзіннік яго паказваў палову дзесятай па кабульсісім часе. Разгар дня. Але дзень быў змрочны. Хмарны. I хмары плылі з захаду. А ўчора вецер дзьмуў з усходу. Тут нячаста бываюць такія змены надвор’я. Але ж восень. Дзіўна: сонечныя дні тут мала падобныя на нашы, a ў хмарных ёсць нешта агульнае, таму i абвастраецца ў такія дні настальгія па разанскіх ды смаленскіх, па палескіх воблаках.
Балела нага. Аднак хацелася есці. Ад голаду — у кішэчніку цэлы аркестр. Мільганула думка: перачакаць у гэтай бярлозе, пакуль трохі не атухне боль. Але менавіта голад адагнаў такую думку: а жыць чым? Святым духам? Малітвамі алаху? О, каб багі маглі карміць, то людзі не ваявалі б!
Пакульгаў далей. З натугай пераадольваў боль у калене. Хутка лес узнагародзіў яго. У цясніне натрапіў на кусты з ягадамі накшталт нашай крушыны — такія ж на выгляд i на смак. Цэлая града кустоў. Ёсць расліннасць, i немалая — ёсць блізка вада. Не, вада тут была хіба вясной. Але i ягады — набытак. Падмарожаныя, яны ўтрымлівалі халодную вільгаць i праганялі смагу. I пэўным чынам насычалі галодны страўнік. У жываце забурчэла лагодна, без болю. Прыкметна прыбавілася сілы.
Барыс загадаў сабе есці нямнога. Але набіў ягадамі ўсе кішэні. I выразаў кій, крывы, сукаваты. Калі абапёрся на яго, не так балела калена.
Хутка дасягнуў вяршыні. Але гэта не парадавала. Не было перавала. Не было за перавалам спуску ў даліну з рэчкай, полем, населеным пунктам — з жыццём. На многа кіламетраў рассцілалася выпаленае сонцам горнае плато з асобнымі пакатымі скаламі, аблізанымі вятрамі. На даляглядзе ўзнімаліся невысокія шэрыя горы. Толькі на ўсходзе, як бы вянчаючы граду гэтых гор, узвышалася тая снежная вяршыня, якая была ім арыенцірам яшчэ пры атрыманні задания, якую бачылі ў палёце.
— Дзе яна, тая гарa, пад якой вада? Пад якой павінна быць вада. Дзе б яна ні была, мне да яе не дайсці.
Хмары то закрываюць снежную шапку, то адкрываюць. Ненадзейны арыенцір! Трэба мець іншы, бліжэйшы. Выбраў граду скал, недалёкую. Але як дайсці да яе?
— Няўжо хмары не прыносяць сюды дажджу? Праклятыя богам мясціны. I за ix льецца кроў людская. Пашлі хоць кроплю, хмара! Я злаўлю яе языком. Жменяй. Для чаго ты нарадзілася? Каб несці дождж! Дзе ж твой дождж?
Так ён гаварыў. Сам з сабою. З кіем. З валунамі. З ягадамі, якія ашчадна кідаў у рот, i яны раставалі там смакатой, якой не ведаў ні ад якіх прысмакаў, ні ад якіх він. I яны сапраўды давалі сілу. Цудадзейныя ягады!
Замёр на месцы, бо ўбачыў перад сабою жывую істоту. Сусліка. Ен стаяў на задніх лапках i абгрызаў нейкі злак. Абпаліла галодная думка: здабыча! Барыс асцярожна дастаў з кішэні пісталет. Узняў яго, убачыў, што рука дрыжыць. Ды не гэта яго спыніла — думка, што калі i заб’е звярка, то мусіць есці яго сырым. Запалак не было. Ен яшчэ ўчора пасля прызямлення, правёўшы рэвізіяо кішэняў, здзівіўся i расстроіўся, што не аказалася запальнічкі. Калі i куды знікла? Дзіўна. Цыгарэты ёсць, a запальнічкі няма, ніколі такога не здаралася. Уяўленне, што суслік — той жа палявы пацук, грызун, пацягнула на рвоту, але ванітаваць не было чым, i балючы спазм скурчыў яго. Апусціў пісталет у кішэню. A суслік не баяўся чалавека, мабыць, рэдка бачыў яго. Падпусціў зусім блізка. Вочкі яго свяціліся што бруснічкі.
Барыс гаварыў з суслікам, амаль узрадаваны, што не забіў яго. Ды i звярок знік як прывід — уміг, i норкі яго не знайсці.
А калена балела ўсё мацней. Калена распухала, распірала штаніну.
Нарэшце пайшоў дождж. Дробны, імжысты — асенні. Выходзіць, i тут ён бывае. Але вада нідзе не збіралася. Шлем, які ён наставіў, убіраў кроплі дажджу i заставаўся сухім. Барыс прагна аблізваў рукі свае, рукавы курткі. Пасля дастаў пісталет, толькі на ім, у насечках ручкі, збіралася сапраўдная вада. Але хутка знайшоў камень, у якім было заглыбленне ў выглядзе чашы. Вакол каменя — птушыны памёт. Мабыць, з гэтай чашы пілі арлы. Ен цярпліва чакаў; пакуль збярэцца ў заглыбленні хоць лыжка вады, i вылізваў яе.
Але трэба ісці. Куды? Да каго ён прыйдзе? Наступала страшная абыякавасць — усё роўна куды, да каго. Да душманаў? Няхай да душманаў. Але тут жа гатовы быў разбіць галаву аб камень.
— Слабак! Ах, які я слабак! Герой вайны. Пасаромейся. Не прайшло i сутак, не пайшоў добры дождж — а ты ўжо размяк, як дзярмо…
Упарта ішоў далей, перамагаючы боль. Ягад засталася маленькая жменька, i ён не адважваўся ix есці; на гэтым вьгааленым сонцам плато наўрад ці знойдзе яшчэ штосьці, што можа падтрымаць сілы. Што грыз суслік? Нешта ж грыз. Але раслінкі той, як i норкі, не знайшоў. Калена не давала нізка нахіляцца. Шукаў камяні, на якіх магла б сабрацца вада. Але, як на бяду, усе камяні — што абточаныя. Ветрам. Ды i дождж хутка перастаў, але імжа згусцілася — быццам з камяністай зямлі ўзнімалася пара.
Наперадзе ў імжы вырысоўвалася постаць. Чалавек! Чалавек! Жаночая постаць. Не, гэта не афганка ў чорным адзенні. Жанчына ў белым. Як у вясельнай фаце… Гэта…
— Ма-ма!
Закрычаў i тады толькі сцяміў, што гэта галюцынацыя. Аднак — дзіўна! — не спалохаўся свайго хворага стану.
Праз нейкі час жанчына зноў прымроілася.
— Мама! Ты вядзеш мяне. Цяпер я нічога не баюся. Я знаю: ты выведзеш мяне. Помніш, як мы заблудзіліся ў лесе. Я плакаў. Слабак! Немалы ўжо ж быў. А ты была спакойная… Ты заўсёды спакойная, мама.
Не, гэта не маці. Маці не знае, дзе ён. Гэта Тамара. Тамара знае. Яна пісала:
«Барысок, саколе мой! Я знаю, дзе ты. Не называю гэтай зямлі, гэтага краю, бо ніхто з нашых не славіць яго. Я прымхлівая i баязлівая. Але я лятала на Каўказ. Ты здагадваешся, дзе я была. I я усё знаю. Тваім не скажу… Сабе не кажу — я прымхлівая, пачынаю верыць у зоркі, у лес i ў бога».
— Вядзі мяне, Тома! Вядзі! Але ты не ідзеш. Ты ляціш, як вецер. Глядзі, як развяваецца тваё плацце. Я не магу так хутка. У мяне баліць нага. Боль страляе ў сэрца, у мозг…
Урэшце, знясілены, Барыс упаў на мокры граніт i заснуў. Адпачывала натруджаная нага, арганізм выпрацоўваў выратавальны наркоз. I ён доўга праспаў.
Прачнуўся пад вечар. Рассеялася імжа. З за парваных хмар выглядвала сонца. Грэла ў спіну. ?н ляжаў тварам на ўсход. Чаму не на поўнач, куды ішоў? Урэшце, у сне мог павярнуцца.
Падняўся, абапіраючыся на кій, i здзівіўся. Перад ім унізе рассцілалася даліна, амаль зялёная яшчэ — прывабна зялёная. Ён выйшаў на край плато. Во цуд!
Заварожаны, забыўшыся на боль, выйшаў на абрыў. Тут быў абрыў. Але ўдалечыні, з бакоў, ёсць i накатыя схілы. Спакусліва вабіла даліна. Там — жыццё. Але ці трэба спускацца яму туды? Яму трэба ісці на поўнач. А там — усход. Але да каго прывядзе дарога на поўнач? Маджахеды — усюды. Вакол Кабула. I на таджыкскай граніцы. Нядаўна было паведамленне, што яны абстралялі савецкія награнічныя пасты. Куды ж ісці? Але галоўнае — сон не вярнуў сілы, хоць боль у калене прытупіўся, знямеў. Вочы не адпускаюць ад даліны. Там маглі застацца пачаткі кукурузы, буракі. Што ў ix яшчэ расце? Дыні! Якія дыні нярэдка падаюць у палкавой сталоўцы! Рот напоўніўся салодкай слінай. Над ім плыў цень. A даліна залітая вячэрнім сонцам. I здавалася, што ён бачыць ix, жоўтыя дыні.
— Слабак, — але злосць на ўласную слабасць прыкметна палагаднела. Адчуваў, што даліна не адпусціць. Але хутка зойдзе сонца, адразу наступіць цемра. А спускацца няпроста. З хворай нагой. Спуск цяжэй, чым пад’ём, больш небяспечны.
Сеў над самым абрывам, прытуліўшыся да каменя, i глядзеў, не адрываючыся, на даліну. Адтуль, знізу — i гэта не уяўлялася — плылi цеплыня i пахі зямлі, пахі ўсяго таго, што дае жыццё. Здавалася нават, што пахне дымам i свежым хлебам, хоць нідзе, ні блізка пад гарой, ні ў далёкай шызай смузе, не бачыў ні сялення, ні рухомай кропкі — машыны ці чалавека.
Зайшло сонца. Пагаслі фарбы ў даліне, пагасла снежная шапка. I густы змрок упаў з неба. Там, дома, акрамя хіба Каўказа, змрок узнімаецца з зямлі, а тут цемру пасылае неба, нават поўня месяца i буйныя зоркі не разрэджваюць гушчыню ночы.
Але… што гэта? Далека ўнізе бліснулі агні. Уміг — доўгі ланцужок агнёў.
Барыс падумаў, што зноў галюцынацыя — як прывід жаночы. Не. Адвярнуўся, паглядзеў у ноч, павярнуўся назад — агні іскрыліся. Працёр вочы — агні расплыліся, але тут жа зноў выстраіліся ў роўную градку. Але ж тут, у Афганістане, нідзе не гараць такія мірныя агні. Вайна. Яны гараць у Пакістане. Бачыў ix з вышыні ў часе начных палётаў. Перад вачамі паўстала карта з зігзагам граніцы. Карту граніцы яны вывучалі пільна — каб не рабіць парушэнняў.
Барыс доўга заварожана глядзеў на гэтыя цудадзейныя агні. I бачыў жыццё i… мір. Мірнае жыццё, дзе не трэба пускаць ракеты, бамбіць, страчыць з кулямётаў.
Цяжкі нямы роздум выліўся радасным гучным голасам:
— Мама! Тома! Я прыйду да вас. Я прыйду. Цераз Пакістан, Аравію. Амерыку. Швейцарыю. Свет абагну. Але прыйду! Мама!
Але тут жа мацюкнуў сябе:
— Слабак! Гаўнюк! Здраднік! Ты хочаш здацца? Ворагу?
Скакаў на адной назе, як ад моцнага болю, i лаяўся, лаяўся самымі адменнымі словамі, якія, бадай, ніколі не ўжываў у самай страшнай злосці. На сябе лаяўся. Не толькі на сябе…
Спыніўся. Знайшоў на поўначы нізкую палярную зорку, крыкнуў ёй:
— А каму патрэбны нашы смерці? Сушкова смерць! Варанкова! Мая! Маткам нашым? Жонкам? Нявестам? Завошта мы павінны паміраць?
Гэта былі не яго словы. Але ён сказаў ix яшчэ паўгода назад, калі яму не пагражала больш такая смерць. Бацьку сказаў, спрачаючыся з ім пасля добрай чаркі. А тут чуў гэтыя словы неаднойчы ад Гаркушы. I не аспрэчваў, I ніхто з лётнага саставу не аспрэчваў. Адзін хіба прапагандыст палітаддзела, ды i той хутчэй рабіў гэта па абавязку службы сваёй.
— Дык каму ж я магу здрадзіць? Табе, мама? Табе, Тома?
…У трывожным сне ён бачыў вялікія гарады — як Масква, як Нью-Йорк, — залітыя яркім агнём ліхтароў. I на шырокіх вуліцах, на плошчах — мора людзей. I ён як бы ўзвышаўся над імі i бачыў у гэтым моры родныя постаці — то маці, то Тамары, бацькі, Глеба, Ірыны, Леаніда, Шувалава… Імкнуўся дагнаць ix, клікаў. Але яны не разумел! яго, мовы не разумелі, жадання. Глядзелі здзіўлена: чаго хоча гэты ўсхваляваны чалавек? Як ім растлумачьщь, што ён хоча аднаго, самага простага: дайсці да блізкіх людзей. I каб яны зразумелі яго. Ён паўтараў ім слова «маці» на дзевяці мовах. Людзі смяяліся. З чаго? Што ён шукае сваіх? Ёй так даўно ішоў да ix! Свет абышоў. У яго баляць ногі. Моцна баляць.
Пачаў спускацца ў даліну з першымі промнямі сонца. Неба ачысцілася ад хмар, што вымылася, i сонца свяціла ярка, сляпіла вочы. Не адразу знайшоў спуск — авечую сцежку. Яна была крутая i слізкая ад учарашняга дажджу. Колькі разоў упаў, каціўся, крычаў ад болю — не баяўся, не саромеўся. Аднак тут жа паднімаўся i ішоў уніз з адчайнай рашучасцю; кароткі кій мала памагаў, на яго можна абаперціся хіба на раўніне.
Блізка дол, а спуск доўгі. Паднялося сонца. I — о, дзіва прыроды! — чым ніжэй ён спускаўся, тым гарачэйшымі рабіліся яго промні. А з даліны ўзнімалася ўгору, плыло густое, цёплае i пахучае паветра. Вадой i дынямі пахла яно. I Барыс верыў, што гэта не падманная галюцынацыя. I не памыліўся. Вось апошні спуск — i ён на роўнай мяккай… дзівосна мяккай зямлі. Лягчэй стала ісці, добра служыў кій, i калена не так востра бал ела, з такім болем можна ісці, далека можна ісці.
Куртку ён зняў яшчэ на гары. Але пры спуску яна замінала, там трэба свабодныя рукі — пры падзенні. З’яўлялася нават жаданне кінуць яе. Але падумаў, што ў палоне яна можа вельмі спатрэбіцца, невядома, дзе яго будуць трымаць, a усё-такі восень, халодныя ночы.
У даліне яна асабліва не замінала — вісела на ру цэ. Скінуў i шлем, засунуў у рукаў. I так ішоў — хутка i бадзёра. Як прагульваўся. У палявой форме, з мяккімі пагонамі, без шапкі, з расшпіленым каўняром. Акрамя болю адчуваў адзін дыскамфорт, які як бы кампраметаваў яго званне, яго гонар: ступаў па вільготнай зямлі ледзьве не голай нагой. За два дні горнага паходу працерлася падэшва бота. Весела вылаяў інтэндантаў:
Sez Belarus ädäbiyättän 1 tekst ukıdıgız.
Çirattagı - Злая зорка - 23
  • Büleklär
  • Злая зорка - 01
    Süzlärneñ gomumi sanı 4306
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2100
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 02
    Süzlärneñ gomumi sanı 4261
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2021
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 03
    Süzlärneñ gomumi sanı 4338
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2109
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 04
    Süzlärneñ gomumi sanı 4243
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2018
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 05
    Süzlärneñ gomumi sanı 4291
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2137
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 06
    Süzlärneñ gomumi sanı 4162
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2023
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 07
    Süzlärneñ gomumi sanı 4237
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2074
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 08
    Süzlärneñ gomumi sanı 4117
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2072
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 09
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2022
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 10
    Süzlärneñ gomumi sanı 4213
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2087
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 11
    Süzlärneñ gomumi sanı 4205
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2059
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 12
    Süzlärneñ gomumi sanı 4391
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2098
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 13
    Süzlärneñ gomumi sanı 4271
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2086
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 14
    Süzlärneñ gomumi sanı 4340
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2150
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 15
    Süzlärneñ gomumi sanı 4158
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2173
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 16
    Süzlärneñ gomumi sanı 4241
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2077
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 17
    Süzlärneñ gomumi sanı 4287
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2146
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 18
    Süzlärneñ gomumi sanı 4413
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2065
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 19
    Süzlärneñ gomumi sanı 4445
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2111
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 20
    Süzlärneñ gomumi sanı 4263
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2069
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 21
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2112
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 22
    Süzlärneñ gomumi sanı 4440
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2203
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 23
    Süzlärneñ gomumi sanı 4216
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 2151
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
  • Злая зорка - 24
    Süzlärneñ gomumi sanı 975
    Unikal süzlärneñ gomumi sanı 639
    0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
    Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.