Latin

Данута - 16

Total number of words is 4375
Total number of unique words is 2304
0.0 of words are in the 2000 most common words
0.0 of words are in the 5000 most common words
0.0 of words are in the 8000 most common words
Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
Я паглядзеў на дзяўчынку на табурэтцы. Світэр на ёй вісеў нібы на пудзіле. Бледна-сіні твар. Гнойныя павекі і тлустыя валасы, быццам абсыпаныя попелам, а называецца,як у насмешку... Дану-тай. Бедная, нават ад роднай маці не чуе ветлівага слова. У хаце, мабыць, ад пачатку вайны не было і кавалка мыла, ва ўсім адчувалася запусценне і адзічэнне, якое прынесла вайна. Няёмка — гаротную і няшчасную сям'ю стаўлю пад небяспеку.
Побач на лаве ляжаў брусок. Я схаваў ежу, паклаў брусок на падаконнік і пачаў вастрыць фінку. Па замураваных марозам шыбах мільганулі цені — за акном прайшлі людзі.Відаць, нашы хлопцы...
Раптам знадворку нехта рвануў дзверы, і ў хату бухнуў клуб пары. На парозе вырас паліцай!
— Ці я не казала?!. — з варожым і роспачлівым абурэннем віскнула цётка.
Па яго паставе я зразумеў, што паліцаяў тут многа, і адчуў, як ад страху агортвае і мяне хваля холаду і здранцвення. Спачатку паралізавала ногі, потым зайшлося сэрца, запякло ў скронях і зрабілася млосна.
Але ў такім стане быў я з секунду.
«Спакойна, толькі без панікі!» — цвярдзіў я, беручы сябе ў рукі, і заставаўся сядзець спіной да дзвярэй.
— А-а, папалася птушачка, рукі ўверх! — пераможна і зларадна закрычаў паліцай, убачыўшы мяне ў паўзмроку.
— Мама! — кінулася дзяўчына да маці.
— Магіла нам, дзеці!..
— Гм, навошта ўверх? Папаўся — бяры, нічога не зробіш, здаюся,— знарок расцягваў я словы.
— О-о, хоць адзін разумны трапіў, хо-оле-ера! — паліцай прыспусціў аўтамат і ступіў да мяне.
Я ўстаў.
Паліцай не чакаў, што я такі высокі. Толькі цяпер ён убачыў маю фінку і на долю секунды сумеўся. Я маланкава садануў яму правым хукам у сківіцу, і ён асунуўся ў накдаўне, моцна стукнуўшыся галавой аб падлогу. Для ўпэўненасці я яшчэ прашыў яго чаргой з аўтамата і кінуўся на вуліцу.
— А каб ты свету не бачыў, каб ты сканаў на месцы, як ты маіх дзяцей загубіў, мала з вас было іхняга бацькі?! — бегучы за мной, кляла няшчасная жанчына.
Але было не да яе.
Вёска аж кішэла жоўтымі шынялямі жандараў і чорнай вопраткай паліцаяў. Траскацелі аўтаматы, нібы хто сыпаў на патэльню гарох, ірваліся гранаты.
— Дзе была наша варта? — прыстаў да мяне ўзбуджаны партызан, быццам гэта яшчэ мела нейкае значэнне.
Я кінуўся выручаць хлопцаў.
Сабралася нас у лесе менш. Трое назаўсёды засталіся ў вёсцы. Стаялі мы і маўчалі. Вецер даносіў пах гарэлай саломы. Месцамі снег аж пачарнеў ад сажы. На ноч бралася завіруха. Праз завейку пажар быў відзён ледзь-ледзь.
— Паляць,— з бяссіллем, якое ішло ад адчування непапраўнай бяды, цвярдзіў партызан, трымаючыся за раненую руку.
Другі ад узрушанасці ляскаў зубамі, але спрабаваў жартаваць:
— Эх і холадна! Каб не дрыжаў — замёрз бы...
— Ідзі ў вёску, настаў плечы да вогнішча, пагрэйся!
— Калі я бег сюды, крайняя хата згарэла ўжо зусім, а ветрачок на плоце сабе круціцца!.. Ля плота ляжаў дзед з сякерай за поясам, відаць, мёртвы...
— Ты глядзі, дзірка! — паказваў здзіўлены хлопец полы прастрэленага кажуха.— Зблізку, гад, секануў, нібы прасмалена калёным жалезам!..
Усе гаварылі паспешліва і бязладна, як у стане трызнення. Паступова ўзбуджэнне прайшло, мы аддыхаліся і пачалі прыходзіць да памяці.
Фашысты сурова расправіліся з жыхарамі дома, дзе загінуў іхні чалавек. Узнік перад вачамі хлопчык на печы і ветрачок. Успомніў і дзеда з сякерай...
Паход у Новую Вілейку адмяняўся: трэба было завезці ў лагер параненых.
Адзін партызан прыбег У лес без аўтамата, я аддаў яму свой і пайшоў далей адзін з клункам нямецкай вопраткі. Мне часта вдаводзілася пераапранацца ў немца: яўрэі з гродзенскага гета пашылі дакладна на мой рост мундзір нямецкага лейтэнанта.

3
Задняваў я на балоце У стозе сена.
Сена трапілася сухое. Я хутка сагрэўся і моцна заснуў. Рука з компасам падвярнулася пад кабуру, і ад пісталета стрэлка размагніцілася. Я з жалем зняў компас і шпурнуў яго ў снег.
Далей мусіў арыентавацца па зорках і ветры. Нават успомніў вычытанае з кніжак правіла для падарожнікаў пустыняў Казахстана - не забывай, што ў цябе правая нага робіць даўжэйшы крок за левую. Але што рабіць у такіх выпадках, каб не кружыць на адным месцы, не ведаў. I я пачаў блукаць. Хаця і стараўся не апускацца, абы-чаго не есці, мыцца снегам, але аброс, як дзікун, схуднеў і страшэнна прамёрз.
Нарэшце, на чацвёртыя суткі, перад раніцай падышоў я да Парубанка - былога віленскага аэрадрома. Калісьці не раз прыходзіў сюды я глядзець на самалёты, лазіў з Данусяй па маляўшчых узгорках... Цяпер я нават не стараўся ўспомніць пра той час, холад і голад адцягвалі маю ўвагу.
Да горада адсюль кіламетраў восем. За вайну на гэтай тэрыторыі немцы маглі што-небудзь пабудаваць. Рэшткамі волі змусіў я сябе не бегчы адразу ў горад да сувязных, а дачакацца дня, разгледзецца і дабірацца вечарам. Узлез я на гару, зашыўся ў кусты, развязаў клунак і накрыўся нямецкай вопраткай.
Моцна хіліла спаць. Але засынаць нельга, зімовыя кусты — не летнія, скрозь іх чалавека відаць здалёк. Выразаў кароценькі патык, падставіў пад бараду. Калі засынаў, далоні расслабдяліся, кіёк калоў у бараду, і я прачынаўся. Гэтак і дачакаўся дня.
Ужо зусім развіднела. Унізе праехалі машыны: адна, другая, трэцяя. Пачуліся нямецкая лаянка, плач, брэх сабак. Праз хвіліну застукалі ламы аб мёрзлую зямлю. Я падпоўз на край гары.
Унізе стаялі тры машыны з брызентавымі будамі. Да іх былі прывязаны аўчаркі. На снезе чарнела свежая зямля. Некалькі чалавек капалі яму. Засланіўшыся каўнярамі ад ветру, іх вартавалі паліцаі. За машынамі ў зацішку вясёлая кампанія немцаў нешта распівала з бутэлек. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы. Я забыўся на холад.
Доўгі і нехлямяжы немец адлучыўся ад кампаніі і захмялелым голасам прывітаў паліцаяў:
— Na, Tolen, heil Ridz Schmigly![23]
Iзарагатаў. Тады заглянуў у яму, ударыў аднаго, другога арыштаванага ботам і вісклівым істэрычным голасам залямантаваў:
— Los, los! Aber schnell, verfluchte![24]
Калі цыбаты адышоў, паліцаі замітусіліся і пачалі гэтаксама пінаць людзей. Найбольш вылучаўся адзін. У бінокль быў добра відзён яго твар. Я доўга думаў, каго ён нагадвае, і ўспомніў: рыжага капрала, з якім я сустракаўся на рынгу! Такія самыя запалыя вочы, каржакаватая фігура гарылы...
Мой знаёмы крыкнуў немцам:
— Ferfig![25]
Усё было відаць як на далоні. Рэдка траплялася такая выгадная пазіцыя. Можна было адной аўтаматнай чаргой разагнаць немцаў і паліцаяў. А каб быў аўтамат і я іх напраўду разагнаў?.. Адыдуць ад страху і зловяць!.. Мне стала душна, на лбе выступіў пот.
Немцы вывалаклі з будаў чалавек з дваццаць арыштаваных і загадалі ім раздзявацца. Жанчыны лямантавалі, крычалі нешта і мужчыны, але раздзяваліся ўсе. Цыбаты заглянуў у кузаў і за адзежыну вывалак яшчэ адтуль дзяўчынку, кінуў яе на снег як ку-лёк:
— Mitnehmen diese Scheisse! [26]
Людзі паспешна пачалі раздзяваць і яе.
Нейкі голы дзядзька, сціскаючы ад холаду ногі, акуратна склаў на снезе вопратку і, паказваючы на яе рукой, папрасіў нешта ў паліцая. Рыжы яго здзяліў ботам. Тады бядак звярнуўся да бліжэйшага немца. Фашыст кіўнуў галавой. Чалавек нагнуўся, узяў шапку, надзеў. Мне быў добра відаць кожны пазванок на худой спіне, калі чалавек, згорблены, стаў тварам да ямы.
Ляскаючы ад узбуджэння зубамі, я палічыў: немцаў і паліцаяў толькі восем. Сабакі прывязаныя. Ссунься з гары, падкрадзіся, дастань пісталеты... Следна, глыбокі снег. Пойдзе аблава, нікуды не дзенешся: тут ля аэрадрома іх цэлая зграя. Не маю права зрываць задання...
Пакуль я вагаўся і раздумваў, затрашчалі аўтаматы, і ўсё было скончана.
...Прыцемкамі падаўся я на ўскраіну да цёткі Антосі. Пераапрануты ў немца, я меўся нібы канваіраваць групу яўрэяў з Данусяй у поле, адтуль — у лес. Аднак апрануць мундзір яшчэ мала. Нашы хлопцы пападаліся фельджандармерыі толькі па тым, што ішлі ў горад няголенымі, са змучанымі тварамі і ў брудным абутку. Трэба было прывесці сябе ў парадак. Цётка Антося здавалася для гэтага больш надзейнай за сувязнога. Да яе цягнула як да роднай.

4
— Данута ў Вільні! — сказала мне цётка Антося тое, чаго я чакаў. Жыве адно з маці... Вы тут пасядзіце, я ўраз злётаю па яе!
Не, не з гэтага трэба пачынаць: неабходна набрацца сілы.
Значыць, ужо не Дануся, а — Данута. Як яна жыве тут?.. Каб не пачуць штосьці страшнае, пытанне адклаў на пасля.
— Не трэба! — вярнуў я жанчыну з парога. — Заўтра вечарам схаджу сам.
— У горадзе многа немцаў, паз'язджаліся яўрэяў вывозіць!
— Нічога, што многа. Як-небудзь знайду выйсце. Пагутарым лепш, у нас ёсць пра што, праўда?
— Аб чым вам, маладому, з такой старой гаварыць?..
— Перастаньце ўрэшце баяцца! Я падобны на пераапранутага прадажніка? Няўжо я такі кепскі чалавек быў, што нельга верыць?!
— Такі час, кожнаму ў душу не заглянеш...
— Зірніце на маю бараду, прыклеена? А рукі якія, бачыце? Паказаць кашулю?
— Сама бачу...
— Тады чаго вы?
Памалу яна супакоілася. Я ўдакладніў:
— Вы ўпэўнены, што немцы паз'язджаліся з-за яўрэяў?
— Вядома! Тыдні два таму назад немцы пазабіралі ў іх заказы: хто даваў адрамантаваць гадзіннік ці боты, так і забраў неадрамантаваныя. «Усім вам хутка капут!» — заявілі ім немцы. Людзі ў нас толькі і гавораць цяпер пра гэта...
Праз нейкі час Антося нагрэла вады. Пакуль я галіўся, яна з маімі грашамі схадзіла да спекулянта па харчы.
У чыстым, мяккім ложку я праваляўся цэлыя суткі.
Увесь наступны дзень слухаў я цётку і чакаў вечара. Яна ўспамінала маладосць, службу ў генерала. Дзяцей сваіх яна не мела і ўсё сваё душэўнае цяпло аддала Данусі.
Старая апавядала, як Данусі-падлетку аднойчы пашылі зімовае паліто і яна кожны ранак выбягала на двор выглядаць, ці не выпаў снег.
— Дакладна як мая сястра! — здзівіўся я.— А мне здавалася, у генералаў інакш...
— Вядома, у звычайных людзей не гэтак,— задумалася жанчына.— Бацькоўскага сэрца не заменіш сукенкамі і настаўнікамі, добра ведаю, хоць сваіх дзяцей і не мела... Бацька бываў дома наездамі. Вялікі чын! Для паўнаты чалавеку яшчэ патрэбна і бацькоў-скае шчасце. Калі ты з крамы не нёс малому першай булачкі, не ведаў паху пратаптаныхпадэшваў яго туфелькаў — бацькоўокага шчасця ты не бачыў, хоць і маеш дзіця.
А яна мудрая!
Я пацікавіўся пра знаёмых. Левандоўскага і нават ксяндза, айца Валентага з інтэрната езуітаў на Зарэчнай, немцы расстралялі як заложнікаў.
— А жыла ля вас там яўрэйская сям'я. Яшчэ ў іх была Бэта, насіла пісьмы Данусі...
— З Залкіндаў нікога няма ў жывых. Бэта, беднае дзіцятка, расквітнела не ў час прыгажуняй. Летась у гета камандаваў нейкі фашыст Візэ. Не дай бог, што за чалавек! Чаго ён толькі не вытвараў з людзьмі!.. У яўрэяў ёсць звычай: калі сустрэнеш нябожчыка, якога нясуць на могілкі, мусіш яго правесці. Бывае, нясуць каго і сустрэнуць Візэ. Паганец загадвае ўсім узяцца за рукі, скакаць вакол нябожчыка і спяваць «Ідл міт а фідл»[27]Сам стаіць, падганяе, а яны пяюць і скачуць. Хто адказваецца або не можа, забівае на месцы!
Гэты Візэ і прыкмеціў Залкіндаву дачку. Ён загадаў прывесці дзяўчыну да сябе. Усе багатыя яўрэі мелі атруту. Але сабраліся старыя і давай, бедную, пераконваць:
«Бэцы, калісьці наша Эстэра стала палюбоўніцай Казіміра Вялікага, то мы і праз чатырыста гадоў памятаем і дзякуем ёй за дабро, што кароль зрабіў!»
«Бэцы, мы ўсе ў тваіх руках! Не дай нам загінуць, ахвяруй сябе для нас!.. Выратуй нас, Бэцы!..»
Яна паплакала, паплакала і згадзілася. Не змагла адгаварыць яе і Данута. Бедная, тры месяцы пражыла з фашыстам, але нічога ад яго так і не дабілася.
Аднойчы Візэ наладзіў баль. Сабраліся афіцэры з жандармерыі, гестапаўцы, перакладчык-белагвардзеец... Жандары жылі з гестапаўцамі што каты з сабакамі. Падпілі і давай адны адных пад'юджваць:
«Ага, ты намі камандуеш, прапаведуеш чысціню расы, а сам з жыдоўкай жывеш!» «Купілі цябе яны!»
Бачыць Візэ, што бяруць над ім верх, паклікаў ён Бэту і загадаў раздзявацца. Тады разматаў шнур і закамандаваў прывязаць яе да крэсла. Перакладчык прывязаў голую Бэту і адцягнуў крэсла пад сцяну. Павымалі яны пісталеты і пачалі страляць. Хто ў левае вока цэліць, хто ў правае, хто ў грудзі, калена...
За дзвярамі ў той час стаялі на варце два яўрэі з «Орднунг-дынст» Калі, бедную, пастралялі на рэшата, Візэ паклікаў вартавых і загадаў завалачы яе разам з крэслам забаракі ў яр!.. Так і загубілі.
Назаўтра мы з Данутай выкупілі яе цела за гарэлку ў паліцая, абмылі як маглі і пахавалі ў гарах.
Цётка ўздыхнула і рагамі хусткі выцерла слёзы.
Раптам нясмела пастукалі ў акно, я скочыў за камоду.
З сенцаў на кухшо Антося ўвяла яўрэйскага хлопчыка, наліла яму ў банку стравы.
— Каб вашы дзеці і ўнукі, дарагая пані, ніколі не ведалі, што такое голад! — падзякаваў хлопчык на адным дыханні, як гавораць малітву.
Вывеўшы госця, жанчына вярнулася са слязьмі на вачах:
— Тут каменні заплачуць, гледзячы на гэта, не толькі чалавек!

5
Я паступова так разнежыўся, што не хацелася пакідаць цёплую хату. Ні хуткая сустрэча з Данутай, ні пачуццё абавязку мяне ўжо не краналі. Што я адзін значу ў гэтым моры падзей?!.
Я мусіў напружыць усю сілу волі, каб сабрацца ў дарогу.
Пачало цямнець. Я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны, развітаўся з цёткай і пакрочыў у адпрасаваным і вычышчаным адзенні на ўмоўленыя кватэры.
Дзесьці ў лясах мерзлі партызаны. На франтах лілася кроў. З голаду, холаду і ад хвароб гінулі тысячы людзей у нямецкіх турмах. Як прысмак грызлі сырую бульбу і варылі суп з рамянёў нашы ваеннапа-лонныя за калючымі дратамі канцлагераў. У смяртэльнай трывозе чакалі свайго канца даведзеныя да вар'яцтва дзесяткі тысяч яўрэяў гета. Недзе не зляжалася яшчэ зямля, не прамерзла на свежай магіле ў Парубанку. А тут, на віленскай вуліцы, спакойна цякло сабе мірнае жыццё.
Усюды гарэлі электрычныя лямпачкі. Здаецца, нават гарэла цяпер іх больш, чым да вайны, на вуліцах відна — як днём.
Працокаў кованымі капытамі конь вазніцы, правёз у даваенным фаэтоне пышную немку ў футры.
Пранёсся нямецкі матацыкліст з акулярамі на ўвесь лоб, ён нагадаў стварэнне не з гэтага свету — драпежнае, злое.
Праехала грузавая машына з крытым верхам і эмблемай бубновага туза на кабіне. Звычайна ў немцаў ваенныя машыны мелі на кабінах галовы зубраў, аленяў, куніц, зайцаў.Такі знак бачыў я ўпершыню. Ці ўпершыню?.. З Данусяй глядзелі амерыканскі фільм, дзе паказвалі разгром мечаносцаў пад Грунвальдам. Тады рыцары фон Ульбрыхта мелі такія ж знакі на сваіх шчытах...
Нібы з зялёнымі тэрмасамі, з прымацаванымі да боку проціва-газамі прайшоў узвод салдат. Разгадаваныя і здаволеныя фашысты ў дапасаваных шынялях і начышчаных да бляску ботах маршыравалі зладжана, раўненне трымалі лёгка. Ад іх павеяла чужой і ненавіснай сілай.
Я адчуў у сабе насцярожаную ўзбуджанасць і трывогу — стан, калі ў табе напружана кожная клетка і нерв. Каб не выдаў мяне бязладны крок партызана — прымусіў сябе ногі ставіць цвёрда і ўпэўнена.
Прайшла група літоўскіх «нацыянальных» войск, прывіталася са мной.
— Вялікая перамога фюрэра! — раптам пракрычаў па-польску хлопчык гадоў адзінаццаці, прабягаючы ля мяне з сумкай газет.— Купляйце «Пройсішэ нахрыхтэн»! Нямецкія войскі планава пакінулі Вялікія Лукі! Новая перамога фюрэра!
Малы рассмяшыў мяне і падбадзёрыў. Я намерыўся купіць газету, ды спахапіўся: я ж не павінен разумець польскай мовы!..
На скразняку стаяла чарга. Сцюдзёны вецер сек жанчын дробным снегам. Апошняй у чарзе была дзяўчына гадоў трынаццаці. Яна наставіла тонкі каўнерык кароценькага асенняга паліто, мяшок звіла муфтай, засадзіла туды рукі і падскаквала то на адной, то на другой назе.
Жанчыны нечага спрачаліся ўсё на той жа помесі польска-беларуска-рускай моваў. Убачылі мяне і раптам сціхлі.
— Ладны нямчыска! — пачуў я выразна.
— Афіцэр!
— А што яму?
— У калейцы стаяць не трэба, як нам з табой за мёрзлай бульбай, чаму не быць ладным!
— Аграбіў паўсвету... На людской крыві і ладны!
— Ты што балбочаш, хочаш у Панары?! Пасля гэтых слоў я пасмялеў яшчэ больш і ўвайшоў у ролю. Пасля добрага адпачынку я адчуў, што прамянею здароўем і бадзёрасцю.
Спаткаўшыся з патрулём, я зрабіў напышлівы выраз твару, надаў сваёй хадзе непаспешлівую важнасць і незалежнасць. Патрулі падцягнулі на плячах аўтаматы, паправілі рамяні і з прускай выпраўкай ды з тылавым шыкам павіталіся. Я адказаў нядбайна, на-ват не глянуўшы на іх: пакуль пайшоў у партызаны, на немцаў наглядзеўся.
На цэнтральнай вуліцы натрапіў на натоўп зявак.
Па бруку брылі сотні чалавечых істот з жоўтымі шасцікутнымі зоркамі на плячах. Мне, высокаму, было ўсё відаць праз галовы натоўпу, што адбываецца на слізкай брусчатцы.
Людзі з апошніх сіл валаклі свае пажыткі — пярыны, падушкі, клункі. Нейкая жанчына перавярнула стол, прывязала да ножкі вяроўку і цягнула яго нібы сані. Сярод трантаў і каструль, ушчаперыўшыся за ножку стала і напалохана азіраючыся, сядзеў уху-таны хусткай з застылымі слязінкамі на вачах хлопчык. Жанчына спатыкнулася і ўпала. У натоўпе зарагаталі. Яна наўмысна нязграбна ўзнімалася, каб пасмяяліся яшчэ: бедная маці хацела гэтак злагодзіць ворагаў.
— Ю-ды, да бу-ды! Ю-ды, да бу-ды! — скандавалі гарадскія хуліганы, а іхнія твары аж расплываліся ад задавальнення.
Iжылі ж такія паміж намі!..
Пачыналася ўсё з «нявінных» надпісаў на платах: «Не купляй нічога ў жыда!» З бунтаў ва універсітэце под лозунгам: «Не будзем сядзець за аднымі партамі з жыдамі!» А скончылася вось чым... Ну, перастраляеце гэтых дахадзяг, Гітлер возьмецца за вас!
Раптам некалькі тыпаў кінуліся між радоў. Яны распаролі нажамі пярыны, і ў адзін момант вецер падхапіў хмару пуху і пагнаў на народ. Разявакі пачалі выплёўваць пер'е і лаяць яўрэяў, быццам вінаваты яны.
Побач са мной стаяў фельдфебель з чырвона-бела-чорнай істужкай жалезнага крыжа ў пятліцы шыняля. Ён смяяўся, што яўрэі яшчэ не здагадваюцца, куды іх вядуць. На станцыі іх прымусяць пакідаць рэчы, а саміх пазапіхваюць у вагон і — у Трэблінку, і капут! Ён павярнуўся, са здавальненнем пацёр рукі, нібы скончыў справу, якая даставілаяму вялікую радасць, і, быццам мы з ім даўно знаёмыя, з пераканан-нем дадаў:
— Na, ist Wilna jetzt Judenfrei, nich wahr? [28]
Выходзячы з завулка ля колішніх атлантаў, я наткнуўся на вароты з калючага дроту. Там два немцы абмацвалі яўрэяў. У аднаго вартаўнік знайшоў бутэльку алею. Разгневаны фашыст біў бедака куды папала і загадаў:
— Trinke zugleich![29]
За гэтымі варотамі — гета.
...Вільня ў параўнанні з даваенным часам не змянілася, і я лёгка знайшоў на Антаколі патрэбную кватэру. Там жыў беларускі мастак, наш сувязны.
Мастак мяне чакаў ужо некалькі дзён. Ён адразу вызначыў мне спатканне з яўрэйскімі хлопцамі і дзяўчатамі. Яны меліся выбрацца па каналізацыйных трубах, схавацца ў кустах на татарскіх могілках і чакаць да поўначы, калі па іх прыйдуць. У мяне заставалася гадзіны чатыры, каб зайсці да Дануты.

6
Да генералавага дома я падышоў а гадзіне восьмай, што ў ваенны час лічылася даволі позна. Страху я ніякага не адчуваў: цёмна, дастаткова стаць за дрэва, і ніхто цябе не ўбачыць. Я толькі ўвесь калаціўся ад узбуджэння...
Вось і панадворак Янкоўскіх. Знаёмыя сілуэты. Нават вецер гэтак жа сама, як і раней, гудзіць у голых кронах яблынь.
Званок у парадных дзвярах не дзейнічаў. Дзверы не паддаваліся. Я звярнуў увагу, што снег пад нагамі не крануты: сюдой ніхто не ходзіць. Панадворкам, поўным ламачча, я абышоў дом ад вуліцы і накіраваўся на кухню.
Дзверы адчыніла стрыманая і акуратная, як і некалі, генеральша. Яна зусім не змянілася. Хіба стала толькі менш важная ды на губе, зморшчанай складкамі, больш, чым раней, кідаліся ў вочы рэдкія, сівыя і жорсткія вусікі.
Такія госці ў гэтым доме частыя — яна не здзівілася і адразу па-нямецку запрасіла:
— Калі ласка, заходзьце! Вы да Данкі?
Збіваючыся ад недарэчнай разгубленасці, я стаў тлумачыць адразу па-польску і па-нямецку.
— З якіх курсаў? — Дама старалася мяне ўспомніць.— Мы з заграніцы вярнуліся паўтара года таму назад,— нічога так і не прыпомніўшы, паведаміла яна.— Але ж праходзьце, прашу, туды да яе. Там як-раз і таварыш сядзіць!.. Праходзьце, гэр лейтэнант, будзе кампанія!.. Калі ласка, здыміце шынель, я павешу!
— Распрануся там...— нерашуча таптаўся я на месцы: мяне агарнула трывога і страх.
Як не сваімі нагамі прайшоў я праз калідор у залу і спыніўся як укапаны.

7
Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, падстрыжаны, як стрыгліся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з бліскучымі ад брыльянціну валасамі, з ваяўніча скрыжаванымі на грудзях рамя-нямі. На рукаве зялёнага фрэнча бялела павязка з чорным штампам і ненавіснымі гатычнымі літарамі: «Hilfopolizei».
З ім была Данута — чужая і незнаёмая.
Яна ўся аж квітнела ад прыгожасці. Цёмная сукенка з вялікім дэкальтэ ўвыдатняла акругласць грудзей, шыі і плеч, вочы яе пазіралі з гуллівым какецтвам і ўсведамленнем сваёй чароўнасці. Перада мной была раскошная красуня з прычоскай французскай кінаактрысы.
Яны сядзелі за столікам з веерамі новенькіх карт. Данута трымала іх з грацыяй і думала, з якой пахадзіць: на яе вуснах застыла какетлівая ўсмешка. Генрых другой рукой узяўся пад бок і спадылба дапытліва глядзеў на партнёршу. Калі я адчыніў дзверы, яны нават не павярнулі галоў.
У крытычных выпадках чалавек часта думае не словамі, а вобразамі. Ох, і шмат чаго можна ўспомніць у такую мінуту!
Хутка авалодаўшы сабой, я паглядзеў на гэтых людзей як на чужых. Асталася толькі крыўда за няшчасных, расстраляных на Парубанку, за жанчыну з дзецьмі ў незнаёмай вёсцы, за хлопцаў, якім з-за генералавай дачкі не дапамог вярнуцца ў лагер... Стася, даведаўшыся, што іду ў Вільню, прымусіла мяне ўзяць і яе пісталет. А Зіна Кварцёнак... Мне так захацелася да сваіх, як часамі малому ў чужой хаце раптам захочацца дадому. Трэба выблытвацца з гісторыі.
Нарэшце зрабілі ласку мяне заўважыць. Наступіла цішыня, на кухні пачуўся стук вядра.
— Я-анэк, ты-ы?— шэптам спыталася Данута пасля разгубле-нага здзіўлення.
Яна выпусціла з рук карты і прыўзнялася. У вачах Данусі з'явілася светлая, трывожная і няўпэўненая радасць. Але не гэта мяне кранула. Штосьці назаўсёды адышло ад яе,і мне стала тужліва шкада.
— А, гэр Барташэвіч! — здзівіўся і Станеўскі.
У яго голасе таксама пачулася трывога.
Ведаеш, што я ў партызанах? Калі не, мне лёгка цябе разыграць, нібы я на службе ў немцаў: мой бацька меў зямлі больш за твайго, фашысты з такімі цырымоніліся... Здагадваешся — справіцца з табой здолею заўсёды, твой пісталет яшчэ зашпілены ў кабуры, а я трымаю палец на спускавым кручку...
— Янэк, але ж заходзь, прашу!
Данута авалодала сабой і памкнулася насустрач, але ці з-за Станеўскага, ці таму, што правай рукі я не вымаў з кішэні і быў злы, яна разгублена спынілася на паўдарозе.
— Сядай, прашу, сюды...— прыставіла няўпэўнена крэсла.—- Ты змерз?.. Можа, распранешся? Здымі шынель...
Я моўчкі сеў.
Дануся не ведала, што рабіць. Я не вымавіў ні слова, не выявіў ахвоты вітацца, быў насцярожаны і баяўся, каб мяне хто не цапнуў ззаду. Яна пра нешта здагадвалася і гублялася зусім.
— Вось мы і спаткаліся... А я так чак...
Я сеў так, каб можна было адразу ўзняцца.
— Го, але ж ты цяпер лейтэнант!.. Віншую! — У яе голасе і вачах з'яўляліся то бязмерная радасць, то бездапаможнасць і страх. Яна крадком зыркнула на Станеўскага. — Цябе пусцілі ў адпачынак? Надоўга? На якім фронце служыш?
«Ага, ведаеш, што афіцэры прыязджаюць з розных франтоў! З якой ты лёгкасцю мірышся, быццам я — у нямецкай арміі!..» Стала чагосьці шкада, і адначасова зрабілася лёгка, быццам раптам пазбыўся клопатаў і вырашыў пытанне, якое мучыла і даўно не давала спакою. Штосьці падобнае я перажыў чатыры гады таму назад, а цяпер яно паўтарылася зноў. Няўжо я ўвесь час займаўся самаашуканствам?
У пакоі ўжо не было колішняга лоску і пазалоты, якая мяне, дурня, калісьці вабіла. Генеральскія прадметы былі ўжо шэрыя, павыціраныя і непрыемныя.
— Якія вы ўжываеце? Гэта «Экстра». Калі ласка, закурыце! — працягнуў мне Станеўскі сярэбраны партсігар і пстрыкнуў запальнічкай.
Нічога не здагадваецца. У яго на твары з'явілася ўпэўненая ўсмешка. Ці не Сцяпанаў наган у тваёй кабуры?.. Не, там пісталет. Была ўжо магчымасць замяніць яго на парабелум. Ты ж цяпер «фольксдойч», амаль што немец, валадар...
— Дзякуй...— узяў я левай рукой папяросу і меркаваў, што рабіць далей.
— Прыма сорт, не? — зусім супакоены, з франтоўскай элегантнасцю скрыпнуў ён новенькімі рамянямі і зацягнуўся.
Мы размаўлялі па-польску. «Не» паліцай вымаўляў на нямецкі лад, як «нэ».
У некаторых людзей ёсць пэўная мяжа, далей якой, нягледзячы на вопыт і перажытае, яны не могуць узняцца. Не перайшоў гэтай мяжы і Станеўскі. Такі самы, як чатыры гадытаму назад. Адно змяніў гаспадароў. Такіх не пераканаеш, іх можна толькі паканаць.
— Калі ласка, вось папяльнічка. I наогул, маглі б папрасіць дазволу на курэнне ў дамы, рыцары! — заўважыла Данута, кепска прыкрываючы трывогу какецтвам.
У яе голасе і выражэнні твару адчуваўся жаль аб мінулым.
Я— ад роду купаны ў гарачай вадзе — і быў вельмі хуткі на рашэнне. Мне здалося, што ў Дануты інтымныя адносіны з паліцаем. На тумбачцы каля люстэрка стаялі фатаграфіі. На ёй твары Дануты і Генрыха аж расплываліся ад шчасця. Рэўнасць паслужліва выдала здагадку за праўду, я сядзеў і аж закіпаў ад злосці.
— Салдаты фюрэра не маюць звычкі прасіць дазволу нават у прыгожых жанчын,— адказаў Станеўскі Дануце і звярнуўся да мяне: — Я ў сваёй вёсцы не быў з ліпеня сорак першага... А вы былі ў сваёй?
Толькі цяпер ён заўважыў, што мы з Данусяй гаворым аб адным, а думаем пра другое. Ён, відаць, пра ўсё здагадаўся і пачаў бялець. Каўкнуў перасохлым горлам, а на лбе выступілі бліскучыя кропелькі. Трэба было канчаць.
Жадаючы штосьці папярэдзіць, не даць нам апамятацца, Данута часта загаварыла:
— Ну, Янэк, расказвай нам, дзе ты цяпер? Чаго маўчыш!.. Ох, які ты ладны ў мундзіры!.. Ты прыродны вайсковы! Праўда, Генусь, яму вельмі да твару мундзір! Нават Генку так не ідзе яго адзенне, праўда, праўда...
Бачачы, што я ўстаю сам не свой і вымаю пісталет, яна кінулася да мяне:
— Янэчку, супакойся!
Я за руку адцягнуў яе ўбок, каб не перашкаджала: яе чамусьці аставіў на пасля. Вокны былі зачынены. на аканіцы, я адступіў да дзвярэй: паліцай трапіў у пастку, выняць з кабуры парабелум не меў калі.
Але Станеўскі не разгубіўся. Ён знізу штурхануў столік і з сілай кінуў яго на мяне. Я адбіў столік каленам, стрэліў, але не трапіў.
— Барташэвіч, што ты! — узмаліўся ён з жахам і скочыў за вазон, перакуліўшы кадку ў мой бок.
Я лічыўся добрым стралком. Але тут прыйшлося левай рукой трымаць Дануту, якая тулілася да мяне і збівала прыцэл. З аднаго, з другога пісталета выпускаў я кулю за куляй — і ўсё дарэмна: толькі пырскалі кавалачкі адшчапанага паркету, тынку і каціліся па падлозе пустыя гільзы.
— Herr Leutenant, was ist denn? [30]— заенчыў ён і мітусіўея па гасцінай.
— Я табе не гер, а — партызан!..
Генрых ступіў на пустую гільзу, пакаўзнуўся і выцягнуўся на падлозе. Зразумеўшы, што ўсё скончана, ён закрыў галаву рукамі і ўзмаліўся:
— Лёнгі-інус, тады я цябе не выдаў з пракламацыямі на Міцкевіча, памятаеш?.. Ты павінен...
Але я яго дабіў.
Нельга пакідаць і сведку. Бацькі жывуць на вёсцы, немцы ім адпомсцяць. Ап'янелы ад страляніны, я выпіхнуў на сярэдзіну пакоя Дануту і прахрыпеў:
— А цяпер — ты!
Яна глядзела на мяне спалохана, пакорліва, на нейкі момант стала дакладна такой, якой я ведаў яе да вайны. I ў мяне пачала абуджацца літасць. Ці не прыгразіць, каб прыдумала немцам гісторыю смерці Станеўскага?
— Янэчак, завошта? — часта дыхаючы, спыталася паціху яна.— Вось мы і спаткаліся...
Мяне агарнула новая хваля азвярэння.
— Ах ты-ы, паліцыянтавая падсцілка, яшчэ будзеш папракаць?!
Калі я падымаў пісталет, яна ціха ўскрыкнула, быццам ёй заняло дыханне ад таго, што нехта піхаў у халодную ваду. Я націснуў спускавую скабу. На момант адчуў у правай руцэ добра знаёмую няважкасць пісталета і металічны стук гільзы аб сцяну, падлогу. На шчасце, Дануся адскочыла.
Не лічачы стрэлы, пачуццём, якое ішло ад вопыту, я з аблягчэннем адзначыў, што ў пісталеце выйшлі патроны. Але я працягваў іграць разгневанага: зноў прыцэліўся і націснуў спуск.
Цык! — шчоўкнуў баёк ухаластую...
Клацнуў затворам — пусты магазін! Другі пісталет я разрадзіў раней.
Пакуль мяняў магазіны, за плячамі пачуўся голас генеральшы — яшчэ адзін сведка, трэба і яе?.. Але страляць у жанчын я ўжо не мог.
Станеўскі ляжаў сярод пакоя. Яго вочы мутна глядзелі ў столь, а з-пад кіцеля цякла на паркет кроў і збіралася ў густую лужыну. Я зняў з паліцая рамень з парабелумам, павязаў яго сабе паверх шыняля і кі-нуў:
— Мяне тут не было, разумееш?.. Хто яго забіў, прыдумай сама. Выдасі — тады...
Апошнія словы я намерваўся вымавіць унушальна і строга, але нечакана для мяне самога прагучала просьба, шэпт.
— Добра, Янэчку...— прашаптала Дануся пакорна. — Прыдумаю...
Я накіраваўся да дзвярэй.
— А я-а?.. Не ідзі, Янку...— узмалілася яна гэтаксама шэптам.— Куды ты?!.
Ледзь я не вярнуўся.

8
You have read 1 text from Belarusian literature.
Next - Данута - 17
  • Parts
  • Данута - 01
    Total number of words is 4319
    Total number of unique words is 2116
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 02
    Total number of words is 4485
    Total number of unique words is 2277
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 03
    Total number of words is 4284
    Total number of unique words is 2325
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 04
    Total number of words is 4261
    Total number of unique words is 2228
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 05
    Total number of words is 4343
    Total number of unique words is 2206
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 06
    Total number of words is 4376
    Total number of unique words is 2230
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 07
    Total number of words is 4328
    Total number of unique words is 2175
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 08
    Total number of words is 4379
    Total number of unique words is 2102
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 09
    Total number of words is 4372
    Total number of unique words is 2164
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 10
    Total number of words is 4326
    Total number of unique words is 2058
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 11
    Total number of words is 4388
    Total number of unique words is 2112
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 12
    Total number of words is 4297
    Total number of unique words is 2248
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 13
    Total number of words is 4422
    Total number of unique words is 2224
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 14
    Total number of words is 4350
    Total number of unique words is 2200
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 15
    Total number of words is 4265
    Total number of unique words is 2208
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 16
    Total number of words is 4375
    Total number of unique words is 2304
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 17
    Total number of words is 4307
    Total number of unique words is 2141
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 18
    Total number of words is 4324
    Total number of unique words is 2189
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 19
    Total number of words is 3414
    Total number of unique words is 1914
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.