Latin

Данута - 05

Total number of words is 4343
Total number of unique words is 2206
0.0 of words are in the 2000 most common words
0.0 of words are in the 5000 most common words
0.0 of words are in the 8000 most common words
Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
Бестурботныя галасы паненак здаліся такімі недарэчнымі, пустымі, як і іхняя гульня.
Раздзел пяты

1
Генералаў дом стаў мне непрыемны. Пачало кідацца ў вочы тое, чаго раней не бачыў.
Толькі цяпер угледзеў, што вадасцёкавая рына на доме вісіць крыва. За домам стаяла будка, якую генерал змайстраваў сабе для летняга душа. Жалезная бочка, якая вытыркалася зверху, паржавела, стала рудой і агіднай.
Два месяцы я жыў па строгаму раскладу: разносіў пісьмы, вяртаўся дадому, гатаваў абед, рыхтаваў урокі, спяшаўся на вячэрнія заняткі, а кожную вольную хвіліну марыў аб Данусі. Цяпер увесь дзень я не ведаў, чым сябе заняць. I тая рэшта ахвоты да вучобы адпала. Пачаў шукаць работы.
Бацька мой быў не з малазямельных. За ім лічылася шмат гектараў голага тарфяніку і пжкоў. Нашу зямлю як ні апрацоўвай, як ні ўгнойвай, а болей чым для пракармлення сям'і ты з яе не возьмеш. Калі быў лішні пуд жыта, дзесятак яек або маці выкармлівала вепру-ка, дык трэба было купіць газы, вопратку, а галоўнае — заплаціць падаткі.
Бацькі стараліся. Кожны тыдзень прысылалі яны мне прадукто-вую пасылку. Наварыць ежы было з чаго. Адзін месяц у рукаве з крупой я знайшоў пяць злотых, другі месяц у бохане хлеба ляжала дзесяць злотых. Але гэтага хапіла толькі на соль, цукар, лазню і паштовыя маркі.
Калі служыў пасыльным, вучыўся бжплатна. Цяпер трэба было недзе штомесяц дазарабіць пятнаццаць злотых. Але пакуль што нічога не траплялася.
Суткус абяцаў пагаварыць у рэстаране наконт работы. Я ўжо перамог у сабе агіду да аб'едкаў на сталах і забруджанай пасуды — рыхтаваўся стаць афіцыянтам. Суцяшаў сябе тым, што ў рэстаране на сталах заўсёды шмат свежых газет, нават замежных, і хоць пачытаю іх уволю. Туды прыходзяць і багацейшыя за генералаву дачку. Я нагадаў амерыканскі фільм, у якім мільянерша закахалася ў свайго лакея, і мая фантазія стварала падобную гісторыю і са мной. Вось тады і адпомшчу гэтай паненачцы! Згарыць ад злосці, калі даведаецца!.. Стане бегаць за мной, спрабаваць завязаць са мной знаёмства — позна!..

2
Ды не было патрэбы ў маёй ахвяры. Вярнуўся з работы Альбінас і паскардзіўся:
— Падаў сёння адной сцерве чай і пайшоў сабе! Чую, яна мяне кліча. Выяўляецца, у шклянцы на дне — цукар. Хацела, каб з ёю паіграўся, а з самой ужо і пжок сыплецца. Я не вытрымаў. «Вазьмі лыжачку і размяшай, бяда невялікая!» — кажу, а сам пайшоў. Яна ўзняла на ўвесь рэстаран скандал. Разумееш, гаварыць пра цябе не было зручнага моманту, самога ледзь не прапёрлі!..
— Разумею...— уздыхнуў я.
— ...Яшчэ ты туды не падыдзеш з-за свайго росту. Мой гаспадар падбірае ў афіцыянты адно толькі брунетаў ста сямідзесяці пяці і не вышэй ста сямідзесяці сямі сантыметраў. Жонка яго вычытала, што так робіць нейкі модны рэстаран у Парыжы. Яна нас прымусіла і вусы адгадаваць... На лепш газету, тут ёсць аб'явы...
Катэгарычна ўжо адмовіўся Альбінас і ўцякаць у СССР. Наняць правадніка на граніцы мы не мелі за што, а пераходзіць яе на сваю рызыку небжпечна: абодва дапрызыўнікі,такіх судзіў трыбунал за дэзерцірства.
Альбінас меў рацыю. Але я яго тады не зразумеў і пакрыўдзіўся. Абазваў здраднікам ды вырашыў больш з ім не размаўляць.
Пачаў я дзейнічаць сам.
Навыразаў з газет аб'яў, у якіх патрабаваліся рабочыя, і пайшоў па адрасах. Цяпер марыць пра генеральскую дачку не дазваляў гонар.
Але, як на тое, Дануся не выходзіла з галавы.
Паненка нібы прывязала мяне невідочнай вяровачкай. Каб ада-гнаць ад сябе думкі пра яе, я накіроўваў іх так, каб паненка выгля-дала ў чорным святле.
Успамінаў, напрыклад, сваю хату — з аброслай мохам страхой, з крапівой пад плотам, з сякерай у калодцы сярод двара. Маці дажывала свой век, а так і не навучылася ўжываць слова «кіламетр». Калі незнаёмыя пыталіся пра адлегласць да якой-небудзь вёскі, яна адказвала «блізка» ці «далёка» і ў залежнасці ад адлегласці дадавала «зусім», «вельмі». А. калі трэба было сказаць, напрыклад, у якім годзе што-небудзь здарылася, маці гаварыла: «Гэта было за тыдзень перад піліпаўкай, калі паморак свіней выдушыў, а Канцавая Верка выхо-дзіла замуж...»
I,разжаліўшы сябе такім чынам, я ўспамінаў Данусін дом, дзе адной прыслугі было некалькі чалавек.
Эх, каб стала рэвалюцыя, праперлі б паноў, у генеральскім доме зрабілі б бібліятэку ці аддалі б, напрыклад, беларускаму музею. А то падсялілі б у яго нас з Суткусам... Генеральская сям'я і іхняя дачка загаварылі б са мной інакш!..
Толькі хтосьці ў душы мяне стрымліваў і заўважаў, што рэвалюцыя тут ні пры чым, што мая хата і маці ні пры чым таксама, ні пры чым і Дануся — бацькоў не выбіраюць...
Так мінула некалькі дзён.

З
Як на злосць, я пачаў часта сустракаць Данусю з Браніславам.
Вось і цяпер вяртаўся я з чарговых пошукаў работы і сустрэў гімназістак з князем.
Пасля бойкі ля універсітэта Любецкі, як і належыць шляхетнаму пану, мне не помсціў. Нават не падаваў выгляду, што між намі нешта адбылося.
У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, забінтава-на галава і заклеены пластырам твар. З вонкавай скромнасцю, ідучы насустрач паненкам, ён выстаўляў гэта напаказ. Паненкі абдарылі яго шумлівым захапленнем, нібы героя, які прынамсі вярнуўся з-пад Рацлавіц!
— Выбягаю я на пляцоўку, а іх — сотні!— з захапленнем апавя-даў ліцэісткам.— Я першага кацапа з левай — раз! Тады правым га-кам — накаўт! Пакуль ён падаў, я яму яшчэ — раз! раз! раз! Ускочыў у самую гушчу і — налева! направа!.. Наклаў жа іх я там! Папомняць мяне бальша-вікі-і!..
— О-ей! Пан Браніслаў граміў іх, як Валадыёўскі татар на Украіне!..— заўважыла Данута, і паненкі рассмяяліся.
Як звычайна, Дануся мяне не заўважала.
«Нябось, не прызнаецца ёй, хто яго так размаляваў!..»
Надта хацелася, каб паненка даведалася, што менавіта я аддубасіў так яе прынца.
«Вось табе твая Данута!.. I калі ўжо станеш самастойным чалавекам, неданосак?! — дакараў я сябе. — Нікчэмная, як і гэты бяздарны франт!.. Затое ж і даў яму, папомніць нашых!»
Але задаволенне ад такіх уцех было невялікае.
Я бачыў, што ўсе старанні забыць Дануту ляцелі да д'ябла. Лаяў сябе, прыдумваў зноў прычыну зайсці да генерала, у думках працяг-ваў размову з Данусяй і маці. Колькі ў маёй галаве з'яўлялася вары-янтаў таго, што магло здарыцца, каб я сябе інакш паводзіў тады! Штож,заўсёды знаходзіў словы, калі ўжо было позна. Зусім відочна — Дануся не хацела са мной знаёміцца не таму, што яна дачка генерала. Не выдуманыя ж выпадкі ў кніжках, калі дочкі багатых бацькоў кахалі простых хлопцаў!..
Грызла самалюбства: мною ганьбуюць. Вядома! Раней я думаў, што Данусінебыло выпадку прыгледзеццадамяне, таму яна не звяртала ўвагі. I вось я пабываў у яе дома, яна не толькі прыгледзелася — гаварыла са мной, а што толку? Успомніў, як прапанаваў ёй пайсці разам у залу Снядэцкіх, і зазлаваў на сябе.
Недарэка!
Прыгадалася дзяцінства. Неяк варона пакрала куранят. Маці пайшла ў лес, убачыла вароніна гняздо на сасне, паклікала нас. З хлопчыкамі пабег і я. Па гладкім, як заводскі комін, камлі я не мог падняцца і на метр, а бедны сірата, вясковы пастух Мішка, зняў паясок, прывязаў яго да босых ног і, як малпа, палез угору. Мяне ўпікнуўдакорлівы позірк маці...
Або цяпер. На вячэрніх курсах кожны хлопец мае сабе дзяўчыну, ходзіць з ёю ў кіно, вучыць урокі, толькі я адзін хаджу ля дзяўчат воўкам...
Умаім узросце бацька ўжо цэлую сям'ю карміў, хату пабудаваў, іншыя людзі навуковыя адкрыцці паспелі зрабіць, а я? Сяджу ў бацькоў на шыі!..
Размінуўшыся з Любецкім і кампаніяй, я бяздумна спыніўся ля вітрыны найбольшай у Вільні кнігарні «Гебертнера і Вольфа». Памалу дайшоў да сэнсу слоў, якія красаваліся за вялізнай шыбай:
«Увага, грамадзяне! Чытайце амерыканскага Шолахава — Роберта Кентса! Выйшла яго кніжка на польскай мове «Лясныя людзі»!»
Але ні гэтая аб'ява, ні ўспамін пра бібліятэку з чаргой за «Ціхім Донам» не ўзрушылі мяне.
Заглянуў яшчэ раз у краязнаўчы музей. Гаспадар музея Луцэвіч якраз праціраў рыцарскія латы і кальчугі машынным маслам.
— Дазвольце памераць! — успомніў я, што ў мяне быў калісьці такі намер.
— Калі ласка!
Я скінуў пінжак, пачаў надзяваць на сябе жалеззе. Што за ліха, не налазіць!
— Дарма-а! — рассмяяўся Луцэвіч.— Вам ні адзін камплект не падыдзе!
Iпраўда. Перабраў я з дзесятак панцыраў і кальчуг, а ўсе малыя. Рыцары былі зусім не волаты,
— Яны былі нават меншыя за нашых людзей сярэдняга росту! — паясніў мне чалавек.
Але і гэтая навіна заняла мяне толькі на хвіліну. Выйшаў я на вуліцу, а на душы па-ранейшаму моташна, горад такі невыносны, што я не ведаў, куды дзецца.

4
Толькі я адышоў ад беларускага музея, як мяне аклікнулі:
— Дзень добры, волат!
Я ўздрыгнуў. Перада мной стаяў Яцкевіч — той студэнт, які камандаваў намі ля універсітэта ў час бойкі.
— Ну, як тваё пераноссе?
— Зажыло...— буркнуў я, нездаволены, што перашкодзілі пабыць аднаму са сваімі перажываннямі.
— Э-ге, ужо амаль нічога не пазнаць, «ліхтары» пажаўцелі! I астатняе да вяселля зажыве!
Студэнт размаўляў са мной манерай чалавека, перад якім хоць і добры вясковы хлопец, але вялікая недарэка ў параўнанні з ім, гарадскім воўкам.
— Што з таго...
— А чым ты нездаволены? — спачувальна спытаў ён. З памят-нага вечара ля універсітэта гэты студэнт зрабіўся для мяне аўтары-тэтам і, бадай, адзіным блізкім чалавекам у Вільні, не лічачы Суткуса. Таму я сабраўся адкрыць яму сваю таямніцу.
— За навуку трэ плаціць, а няма чым. Работы шукаю...
— А як ты жыў дагэтуль?
— От, неяк жыў...
— А цяпер ужо не можаш? То схадзі на Нямецкую вуліцу. Там існуе дабрачыннае таварыства, паможа,— кінуў ён ні то жартам, ні то сур'ёзна.
Студэнт, відаць, хацеў мяне бачыць дужым, здаровым, і я яго расчараваў.
— Не бядуй, будзе і на нашай вуліцы свята, пабачыш!
— Сам ведаю. Але калі?
Раптам ён ажывіўся:
— А ты, хлопча, хват! Толькі прыкідваешся такой авечкай!
— ...
— Нават рэвальвер маеш! I хто б падумаў, а? Такі сабе ціхі і спакойны, ды з вёскі... Добра. Калі-небудзь спатрэбішся для нас з ім, Прыйдзеш?
— Магу.
— Буду мець на ўвазе. А рэвальвер трымай. Толькі асцерагайся, за яго — пяць гадоў турмы! I не падай духам... Ведаеш, хто сказаў пра рэвальвер? Студэнтка, якая цябе ратавала. Дарэчы, гэта пра яе газеты пісалі, што шлюб у турме брала, чытаў?
— Пра яе?.. Я нават у Лукішках быў!
— Во, бачыш!
— Дык гэта яна-а? — ажывіўся я.
— Салют!
Студэнт знік, а я нейкі час стаяў расчараваны. Тая самая гераіня? Такая звычайная, з крывымі зубамі нават?!. Гы!
Хутка, аднак, забыўся і пра яе.
«Расплакаўся як слізняк, знайшоў перад кім!.. І чаго ты перад кожным сябе трымаеш гэтак, бытта ён бог, а ты нішто?»
Я пакрочыў далей больш рашуча.
Успомніў, як гадзіну таму назад прахожы ля Залкіндавага мага-зіна наступіў мне на нагу і не ён у мяне, а я ў яго папрасіў праба-чэння. Захацелася вярнуцца, зпайсці таго чалавека і пасварыцца з ім.
Успомніў словы студэнта пра дабрачыннае таварыства. Сапраўды, чаму б не схадзіць па Нямецкую? Мне абавязаны дапамагчы! Не вяртацца ж цяпер дадому!

5
У сярэдневяковых мурах — сырых і аблупленых — на вузенькай вулачцы, дзе калісьці злавілі Кастуся Каліноўскага, я знайшоў шыльду з надпісам: «Дабрачыннае таварыства жанчын-каталічак». Адчыніў дзверы. Нейкая старая спытала, хто я і чаго хачу.
— Дзе-небудзь зарабіць пятнаццаць залатовак у месяц, каб заплаціць за курсы...— напусціўшы па сябе вінаваты выгляд, прызнаўся я.
— А ты католік?
Я сарыентаваўся, што для фанатычнай клікушы пытанне гэтае — прыпцыповае.
— Ну...— ні то адказаў, ні то спытаўся, бо сам быў з праваслаўных.
Я ёй яўна спадабаўся. Каб не расчаравацца, удакладняць яна не стала.
— Падумаем, дзіцятка, і што-небудзь зробім.— Пані запісала маё прозвішча і запрасіла на абед.
Мы апынуліся ў змрочнай зале з нізкім скляпеннем. Маленькія нішы-акенцы былі завешаны марлевымі фіранкамі, пафарбаванымі ў зялёны колер. Ад сырасці на фіранках павыступалі белыя плямы. У зале сядзелі стараватыя мужчыны ў неахайнай вопратцы. На стале стаялі драцяныя кошыкі з хлебам і вялікія белыя пасудзіны. Бедакі трымаліся чынна, з напускной пакорай, і не адводзілі вачэй ад пасудзін, з якіх біў у нос заманлівы пах разваранай фасолі з перцам і лаўровым лістам.
Пані, якая, відаць, была тут за старэйшую, паказала мне месца за сталом. Затым загадала ўсім устаць і зацягнула:
— Отчэ наш, іжа ясі на небясі, да свяціцца імя тваё, да прыйдзе царства тваё...
Людзі пачалі паўтараць за ёй:
— ... Хлеб наш насушны дай нам днесь...
Гэ, дакладна такая самая малітва і ў праваслаўных! Якой тады халеры яны не паладзяць між сабой?!. Здзіўлены гэтым адкрыццём, я цярпліва стаяў і думаў: «Дай ты толькі работу, а далей будзеш мяне бачыць як сваё вуха!..»
— Калі ласка, дзіцятка, адрас члена таварыства пані Курпёвай,— пасля абеду старая падала паперку.— Ёй патрэбна аднаразовая дапамога. За гэта ў нас плацяць злот...
Я пакіраваўся шукаць Курпёву. Што мне прыйдзецца рабіць? Пілаваць дровы, насіць з рынку бульбу?.. Падумаеш, можам прынесці, карона з галавы но спадзе!..
Але не ўгадаў...
Пані Курповай уздумалася перабірацца на іншуто кватэру. Я павінен быў на двухколцы перавезці яе рэчы — вядро пасуды, кардонныя карабкі ды рулон паперы. Паперы я знімаў са сцен — карту Польшчы 179З года, плакат-рэкламу аб карысці стравы з булёну ў канцэнтраце, адбітак павялічанага чалавечага вуха ў разрэзе і малюнак: святы Ёсіф з каровамі. Усё бруднае, заседжанае мухамі!..
Калі я з агідай ладкаваў рэчы, пані Курпёва трымала на павадку маленькага слязлівага сабачку і часта перабівала мяне недарэчнымі парадамі. Аднак я цярпліва слухаўся. Ліха цябе бяры. Затое праз гадзіну ў мяне будзе залатоўка. Так, іграючы, за пятнаццаць дзён зараблю на вучобу, замест таго каб цэлы месяц, высалапіўшы язык, бегаць па Вільні пасыльным. А яшчэ панікаваў! I ёсць жа дзівачкі. Рамізнік за прывоз яе з усім багаццем і сабакам узяў бы толькі шэсцьдзесят грошаў!
Прывязваючы карабкі да двухколкі, я пачуў, як старая хваліцца суседцы:
— Ладны кавалер, не?
— Нішто! — пацвердзіла тая.
— Над ім, пані Васілеўская, нашае таварыства ўзяло шэфства! Ужо некалькі дзён ён не меў кавалка хлеба ў роце! Прыйшоў да нас у сталовую, то так еў, так еў, што не маглінадзівіцца! Аж чатыры талеркі супу, бедачыска, спаражніў адразу!
— Езус Хрыстус!
— Як бога кохам!
— Колькі разоў я цвярдзіла ўсім пра ваша літасцівае сэрца!
— Запісуйся, пані, у наша таварыства!
— Трэба падумаць.
— Над чым думаць?
Халера, вы нават падлічылі, колькі я з'еў! I недакладна! Чацвёртую мне вельмі хацелася наліць, але сарамлівасць заела!..
Старыя гулялі ў дабрачыннасць, ім трэба было, каб усе пра гэта ведалі, і ад няма чаго рабіць — гатовы былі падапечным заглянуць у рот.
Дык вось чаму ў вашай сталовай не было моладзі!.. Не кожны можа патураць здзяцінелым бабам! Цьфу, ну ж і ўліп у гісторыю, што нікому не расказвай. Яцкевіч жартаваў, калі раіў сталовую!..
Увесь настрой ад заробленай залатоўкі развеяўся. Але цяпер я не страціў надзеі. Нейкі зарад, атрыманы пару дзён таму назад, дадаваў упэўненасці: быць таго не можа, знайду работу!

6
— Вы маеце крыху часу? — спыніў мяне на вуліцы Луцэвіч з краязнаўчага музея, калі я вяртаўся ад Курпёвай.
— Го, чаго-чаго, а часу хапае, магу ім гандляваць нават. А вам падарую так!
— Патрэбны вы мне. Вяду доследы, але не маю ўжо тое моцы, што вы, малады. Дапамажыце, буду вельмі ўдзячны!
У музеі я быў частым госцем, таму адмаўляцца не выпадала. Зрэшты, часу меў я і праўда шмат, а з Луцэвічам вадзіцца было цікава.
Беларускі краязнаўчы музей у Вільні быў бедны. Ад дзяржавы сродкаў не атрымліваў, існаваў фактычна на ўтрыманні гэтага дробнага памешчыка Луцэвіча, які пусціў на музей усю сваго гаспадарку. Хоць сам ён жыў як папала, але яшчэ вёў доследы, і яны забіралі яго аношнія грошы.
У навуковым свеце тады панавала думка, што старажытныя людзі з эпохі каменнага веку прылады вытворчасці рабілі надта марудна. Былі меркаванні, бытта наш продак, напрыклад, сякеру з граніту адшліфоўваў цэлых паўгода, а касцяны нож — некалькі месяцаў. Луцэвіч хацеў давесці свету, што гэта не так. Але сам ён быў ужо стары, і яму патрэбны былі маладыя рукі.
Ідэя захапіла мяне. Я адразу начаў ствараць фантастычныя праекты, як зраблю навуковае адкрыццё і стану славутасцю. Як-ніяк да камня я маю адносіны! Камень да жоран высякалі, бывала, мы з бацькам за паўдня; мала больш часу зойме гэтая работа. З усёй энергіяй узяўся я за справу.
Раніцой паступнага дня мы з Луцэвічам выбралі кавалак граніту і пустую, як трубачку, у сярэдзіне костку. Трубачку гэту я ўзяў паміж далоняў, паставіў адзін канец накамень і стаў вярцець, а Луцэвіч пачаў сыпаць на камень пясок і ліць ваду. Без асаблівага намагання, пакуль ісці на вячэрнія заняткі, навылет прасвідраваў у камені дзірку для чаранка сякеры!
— Ты сабе не ўяўляеш, што натварыў! — паціху, бытта баючыся, каб нас хто не падслухаў, казаў стары.— Не ўяўляеш, праўда?
— Усяго дзірку ў камені! — адказаў я, шчаслівы, залізваючы на далоні мазалі.
Праз пару дзён каменю з дзіркай я надаў выгляд сякеркі — абчасаў бакі. Тады ўзяўся за чаранок. На яго патраціў пару дзён. Чаранок ніяк не хацеў трымацца. Калі махну з усяе сілы, сякера злятала. Як нашыя продкі прымацоўвалі чаранок — таямніца. Дома я шмат пераплёў кошыкаў, і лазовыя дубцы ў маіх руках былі гнуткімі, як вяровачкі. Але нашыя продкі, відаць, умелі вязаць толькі ім вядомым вузлом.
Стары прынёс ад хірурга бычыныя жылы.
— Спрабуй, Іване, гэтым. Цалкам, мажліва, яны маглі такія жылы вырабляць...
Чаранок я заклініў костачкамі, заліў смалой, прывязаў сухімі жыламі.
— Залатыя ў цябе рукі, сынок! — ледзь не расцалаваў мяне Луцэвіч, параўноўваючы маю сякеру з той, якая ляжала ў экспазіцыі.— Ты і сам не разумееш, што зрабіў!
Сам-то я разумеў. Цяпер у кожным падручніку гісторыі трэба ўдакладняць, што зрабіць каменную прыладзіну — справа не лёгкая, але ўжо не такая і цяжкая, як лічылася дагэтуль.
— Цікава, ніхто з вучоных не здагадаўся праверыць на практыцы такую простую рэч?!.— Стараўся я ўявіць сабе твары людзей, калі яны даведаюцца пра маё адкрыццё.
— Вялікія адкрыцці заўсёды простыя! — паддаваў мне жару стары, праціраючы сваё старамоднае і вышчарбленае пенснэ.
Яшчэ Луцэвічу я зрабіў касцяны нож. Потым паехалі мы з ім у лес, там я выбраў сасну і пачаў яе сячы самаробным тапаром. Не раю нікому рабіць гэтага. То была дзятлава работа. З мяне выцекла сем патоў, пакуль я зваліў дрэва, а кожнай сваёй клетачкай адчуў, што азначае цывілізацыя.
Вынікі працы нас радавалі. Аднак Луцэвіч не мог надрукаваць артыкул у бліжайшы час, і са сваёй работы мы пакуль што карысці не мелі. Парадокс! Такое глупства, як развод артысткі Лясоцкай з адвакатам Руцелем надрукавала кожная з трынаццаці віленскіх газет — польскія і беларускія, яўрэйскія і літоўскія, руская і нямецкая, але ніводная не выказала цікавасці да Луцэвічавай інфармацыі.
Ну і парадкі на свеце гэтым!
Нацешыўшыся навізной факта, праз два тыдні я пакінуў музей і зноў пачаў шукаць работу, а пазіраючы на карабок цэментавага будынка за драцяной сеткай, усё нечага чакаў, чакаў і чакаў.

7
Блукаючы так па вуліцах, у сярэдзіне лістапада я ўбачыў аб'яву: «Віленская спартыўная школа запісвае ў секцыі футбола, тэніса, бокса...»
Далей ішоў яшчэ доўгі пералік розных відаў спорту, але мае вочы спыніліся па заманлівым і мужным слове «бокс».
А чаму б мне не стаць баксёрам?!
Я напружыў мускулы і адчуў у сабе вялікую сілу. Здаецца, каб развёў рукі і крутануў імі навокал, прахожыя ляцелі б ад мяне, як яблыкі, збітыя з галін. Нездарма Луцэвіч, вітаючыся, загадзя прысядаў і сыкаў, баючыся, што раздушу яму пальцы.
Аб'ява вісела на высокім і глухім плоце з тоўстых дошак. Я азірнуўся, ці няма каго блізка, тады садануў кулаком у сцяну — раз! другі! трэці!.. Дашчаная сцяна захісталася, за ёю трывожна загуль-дыкалі індыкі, а з даху ўспырхнулі галубы.
Сапраўды, як мне не прыходзіла ў галаву: я ж прыроджаны баксёр! Няма нічога больш простага, як прафесія баксёра!
Праз хвіліну я ўжо бачыў сябе героем рынга, якога ведае ўся Вільня. За пару мінут пакладзі праціўніка на брызент — і генералава дачка загаворыць з табой інакш! Усімвядома, як дзяўчаты любяць спартсменаў! Толькі такім шляхам можна да яе дабрацца!..
Я і сам не заўважыў, як апынуўся ў спартыўнай школе, і ў мяне ўжо мералі аб'ём лёгкіх.
— О Езус коханы, пане Левандоўскі, глядзіце, аж сем літраў! — з непадробленым здзіўленнем закрычала лабарантка да трэнера, паказ-ваючы на шкалу спірометра.— Такога ў нас яшчэ і не было!
Я вінавата аддаў паненцы шланг, праз які дзьмуў паветра.
— Нічога сабе!— ледзь стрымліваючы захапленне, прамовіў трэ-нер. Ён употай і прагна абмацаў вачыма мае ногі, грудзі, рукі і шыю.
— А ты сур'ёзна вырашыў стаць баксёрам?
За абыякавасцю ў голасе трэнера я адчуў ноткі сімпатыі, добразычлівасці і лікавання.
— Сур'ёзна...
— А ведаеш, што бокс — перш за ўсё цяжкая праца на трэніроўках?
— Да яе мне не прывыкаць!
— Гм,—падумаў ён хвіліну.— Веру. Тады прыходзь займацца!
— Калі?
— Сёння вечарам зможаш?
— Змагу!
Iў той самы вечар адбылося маё хрышчэнне. Яго варта апісаць падрабязна.

8
Тапачак і майкі я не меў. Выйсці на рынг давялося ў адных трусах і шкарпэтках.
— Болек, прымі новенькага! — паклікаў трэнер нейкага рыжага дзецюка ў баксёрскай форме.
Той толькі дурнавата ўсміхнуўся.
— Хутчэй, Барташэвіч, надзявай!— падаў мне трэнер пальчат-кі.— Пабачым, што ў цябе атрымаецца. Галоўны наш дэвіз — не трусіць!
Я паслухмяна пачаў нацягваць нязграбныя скураныя гамоліны. Хацеў іх зубамі зашнураваць, але ад таго, што на мяне глядзелі, я забыў, што маю рабіць.
— Правільна, навошта завязваць? I так атрымаеш! — крыкнуў нехта.
— Ледзь панясеш! Чаго яны так?
Я разгубіўся да рэшты. Жадаючы дагадзіць публіцы, зноў узяўся зубамі за шнуркі, але зараз жа пакінуў.
Уздоўж канатаў выстраіліся хлопцы, якія чакалі трэніроўкі. Змоўніцкія позіркі, незвычайныя пальчаткі ды выстаўленае напаказ маё голае цела зусім збівалі мяне з панталыку. Чаго яны на мяне глядзяць гэтак? Я ж ім нічога дрэннага не зрабіў!.. Нібы я тут — галоўны герой здзекліва-ганебнай камедыі, якая вось-вось пачнецца.
Усё гэта рассейвала маю ўвагу, і я слаба разгледзеў праціўніка, хоць і бачыў, што менавіта да мяне ідзе рыжая істота: нехлямяжая, з вузкім ілбом і вогненна-жоўтым вожыкам.
— Бокс! — чамусьці крыкнуў трэнер.
Здаецца, я не ступіў яшчэ і кроку, а ў маёй галаве ўжо памутне-ла, наплылі кругі, сцены і столь захісталіся, а нейкая магутная сіла абрынулася на мяне, і я апамятаўся на брызенце. Моцна балела сківіца. Толькі цяпер дайшло — гэта мне так садануў вузкалобы.
— Дык я яшчэ не...— вырвалася з мяне скарга, калі я, здзіўлены, уставаў з брызенту.
— Го, чулі?
— Ён «яшчэ не»! — перадражнілі навакольныя і зарагаталі.
У затуманенай галаве пачало расці крыўднае ўсведамленне, што я гэтым зубаскалам дастаўляю вялікую радасць. Але чаму? Што я ім дрэннага зрабіў?!.
Уражаны сваім адкрыццём, я аж азірнуўся. Сур'ёзны трэнер нібы не бачыў майго позірку, ён бязлітасна закрычаў:
— Ну, чаго пасталі? Пайшлі, бокс!
Вузкалобы вырас перада мной зноў. Я інстынктыўна засланіў кулакамі пабітае месца на твары, механічна прыпадняў локці, і баксёр садануў мне пад грудзі. Ад падзення на гэты раз уратавалі толькі канаты.
Пакуль я, ашаломлены, вісеў на вяроўках, вузкалобы са смакаваннем біў мяне і біў куды адно хацеў.
— Пачакайце!— зноў вырвалася ў мяне ні то просьба, ні то абурэнне.
Навокал зарагаталі яшчэ мацней. Гледачы ўвайшлі ў экстаз:
— Размалюй яго, Рыжы!
— Так яму, во!
— Давай, Рыжы, давай!
— Бокса захацеў? То атрымаеш!
— Няхай не вылазіць другі раз! — ляцелі выкрыкі з усіх бакоў.
На такі цынізм маглі быць здольныя толькі мяшчанскія абібокі.
— Ага, папаўся! — цешыліся.
Адно цяпер дайшло, што спектакль падрыхтаваны, а для публікі я — кролік, якога заманілі да льва ў клетку — бессардэчнага, цынічнага і крыважаднага.
За нейкі міг я адчуў усю наіўнасць стаць праз бокс героем. Мне нават зрабілася шкада, што мары не споўняцца і ўсё застанецца па-ранейшаму і ўжо нічога, нічога не дасць ім здзейсніцца. Але і гэтыя пачуцці вузкалобы зараз жа ва мне згасіў.
— Рыжы, не адпускай кацапа! — крычалі ў зале.
— Трымай яго, не давай уцячы,— даходзіла да мяне нібы праз сон.
Толькі я ўзнімаўся на ногі, зноў гучала каманда — бокс! I я без-дапаможным кулём валіўся на брызент, ажно тупа грымела падлога ды выбухаў новы ўзрыў весялосці.
Я аслеп на адно вока. Пацёр яго і ўбачыў на руцэ кроў. Тады зірнуў сабе на грудзі. Яны былі ў чырвоных плямах: вузкалобы разнёс маю кроў па ўсім целе.
Салёны смак яе адчуваўся нават у роце.
«Заб'е!
Апісваліся ж выпадкі ў газетах, калі так, на рынгу, паміралі!»
Я раптам адчуў усю асалоду жыцця. Чакаць дапамогі не было адкуль. I мяне разабрала шалёная роспачлівая лютасць загнанага звера, які гатовы на ўсё. Я яшчэ ніколі ў жыцці не быў у такім стане. Ад злосці нават перастаў чуць боль.
Калі баксёр каторы раз кінуў мяне зноў на канаты, я адной нагой упёрся ў жалезную стойку, адпіхнуў нахабніка і з усяе моцы другой нагой ударыў яго ніжэй жывата.
— Ах! — толькі жахнуліся ў зале, і адразу запанавала мёртвая цішыня.
— М-м-м! — нема застагнаў мой вораг.
Шчасце яго, што на нагах былі адно шарсцяныя шкарпэткі, прысланыя з дому на зіму.
Калі ён хапіўся за пахвіну, я сарваў пальчаткі, адкінуў іх і па-вясковаму, з усяе сілы, жарнуў кулаком наводмаш у ненавісны рыжы вожык. Аглушаны баксёр павіс на вяроўках — аж скрыпнулі канаты, бытта з сілай хто кінуў на іх мяшок зерня. Тады я адважыў рыжаму аплявуху з левай, а пасля з правай рукі і стаў малаціць куды папала.
— Во табе, маеш! На! Заменак, халерны, на! — чуў я ў цішыні свой раз'юшаны голас і дзікую асалоду, што мае рукі і ногі месяць цёплае і тугое ненавіснае цела.
— Што гэта робіцца?— дзівіліся аслупянелыя юнакі навокал канатаў.
— Барташэвіч, адыдзі! Звар'яцеў? — крыкнуў трэнер ды нырнуў да нас пад вяроўкі.
Раздзел шосты

1
У трэнера Левандоўскага быў свой прыём. Зялёнаму навічку ён надзяваў пальчаткі і выпускаў на рынг з баксёрам-першаразрадні-кам. Той бязлітасна збіваў новенькага. Калі хлопец і ў наступны раз прыходзіў на трэніроўку, Левандоўскі лічыў, што з такім варта займацца, і запісваў у секцыю.
Такую штуку трэнер думаў разыграць і са мной, але я экзамены яму пабунтаваў. Баксёру-граміле давялося адпраўляцца са спартыў-най школы ў машыне з чырвонымі крыжаміна кузаве ў бальніцу.
Пасля славутага паядынку я надта пакрыўдзіўся і ў спартыўную школу вырашыў не паказвацца. Паненка таго не варта, каб з-за яе цярпець столькі здзеку, а Рыжы мяне запомніць!.. Яшчэ і закажа іншым!..
Праз пару дзён у хірурга я спаткаў Левандоўскага.
— Барташэвіч, дарагі, што тут робіш?— шчыра, як брату, узрадаваўся трэнер.
Непадроблены тон яго мяне раззброіў, і я забыўся на абразы.
— Палец распух,— паказаў я нагу, абутую ў стары галёш ад прачкіных цёсанак.— Халера, чамусьці доўга не гоіцца!..
— Едзем да нас у школу! Там палечаць цябе бясплатна! Ану, пакажы!.. Фю-у-у, як разнесла!.. А што? Голымі фалангамі так жарнуць — яны ж для гэтага не сканструяваны прыродай!.. Магло быць горш. Але ж і даў ты рыжаму капралу! Шчасце, што босы, быў бы ты абуты, і яму — капут!.. Давай, давай да нас, адкуль у цябе столькі гордасці? Не з князёў жа!..
Выяўляецца, вузкалобы — вайсковец.
Нядобразычлівасць трэнера да баксёра мяне купіла.
Левандоўскі наняў вазніцу, дапамог мне залезці ў фаэтон, і мы адправіліся.
У спартыўнай школе медсястра наставіла на месца вывіхнуты палец, пацерла нечым, моцна яго забінтавала і адпусціла. Праз тыдзень я з'явіўся па першую трэніроўку.

2
Левандоўскага я заўважыў у горадзе даўно. Не раз, сустрэўшы на вуліцы, захапляўся яго фігурай, энергічнай хадой і незалежнымі манерамі.
Яму было пад пяцьдзесят. Але гэты чалавек не ведаў смаку гарэлкі, не нюхаў табакі, хвіліны не правёў без цікавага занятку і выдатна захаваў сваё сэрца, лёгкія і здольнасць цвярозага мыслення. Яго дэвізам заўсёды былі: паветра, вада, добрае харчаванне і дзейнасць. Ён быў увесь напоўнены цікавасцю да жыцця, імкненнем быць карысным людзям.
— Чалавек датуль малады, пакуль сам хоча ім быць! — навучаў ён нас.— Запомніце: маладосць чалавека ў яго руках!.. Не глушы ў сабе бадзёрасці, якая запраграмавана ў тваім арганізме, закладзена ў храмасомах; дапамагай сабе праяўляць свае здольнасці!.. Той не мужчына, хто баіцца скразняку. Адчыні, адчыні вокны шырэй!
Левандоўскі быў заўсёды чыста паголены, падцягнуты, жыцця-радасны, апранаўся ў светлыя клятчастыя і шырокія ў плячах пінжакі, насіў белую шапку. Гэта яго маладзіла, дадавала статнасці.
Прыемна было глядзець на такога чалавека. Ён і сам гэта адчуваў.
Такі ж акуратны трэнер быў і на сваёй рабоце.
You have read 1 text from Belarusian literature.
Next - Данута - 06
  • Parts
  • Данута - 01
    Total number of words is 4319
    Total number of unique words is 2116
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 02
    Total number of words is 4485
    Total number of unique words is 2277
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 03
    Total number of words is 4284
    Total number of unique words is 2325
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 04
    Total number of words is 4261
    Total number of unique words is 2228
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 05
    Total number of words is 4343
    Total number of unique words is 2206
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 06
    Total number of words is 4376
    Total number of unique words is 2230
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 07
    Total number of words is 4328
    Total number of unique words is 2175
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 08
    Total number of words is 4379
    Total number of unique words is 2102
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 09
    Total number of words is 4372
    Total number of unique words is 2164
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 10
    Total number of words is 4326
    Total number of unique words is 2058
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 11
    Total number of words is 4388
    Total number of unique words is 2112
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 12
    Total number of words is 4297
    Total number of unique words is 2248
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 13
    Total number of words is 4422
    Total number of unique words is 2224
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 14
    Total number of words is 4350
    Total number of unique words is 2200
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 15
    Total number of words is 4265
    Total number of unique words is 2208
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 16
    Total number of words is 4375
    Total number of unique words is 2304
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 17
    Total number of words is 4307
    Total number of unique words is 2141
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 18
    Total number of words is 4324
    Total number of unique words is 2189
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Данута - 19
    Total number of words is 3414
    Total number of unique words is 1914
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.