Latin

Беларуская літаратура - вучэбны дапаможнік для 8 класа - 03

Total number of words is 4252
Total number of unique words is 1680
0.0 of words are in the 2000 most common words
0.0 of words are in the 5000 most common words
0.0 of words are in the 8000 most common words
Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
Мульцік. На які д’ябал языком мянціць, праклінаць,
прымервацца да яе? Не спужаеш і не ўцячэш!
Гастрыт. Дай сказаць, я табе кажу!
Мульцік. Ды і добрую яна справу робіць, што ні
кажы... Калі раней часу не з’яўляецца і без страшных хвароб
зводзіць чалавека на Сонца... Маладзенькім, здаровым месца
расчышчае для новага пасеву, новага жыцця...
Гастрыт. Спынішся ты, поп пракляты, ці не?!
Мульцік. Гавары...
Гастрыт (трохі супакоіўшыся). Не разумею. Як так
можна? Усё яму добра, усё хораша! Што за народ?! Б’юць
іх — добра, апошняе адбіраюць — хай, дзеці забыліся — так
трэба, смерць у вочы глядзіць — заходзь, любая, чарку дам!
Лапухі! Увесь век перад усім і ўсімі гнуцца, скараюцца!
Мульцік. Перад жыццём скараемся, дурань зацяты...
Перад жыццём! Яно і маці наша, і бацька, цар і Бог спра­
вядлівы...
Гастрыт. Пагляджу я...
Мульцік. Не хадзіў бы ты да майго калодзежа...
Га, Мікіта?..
Гастрыт. Хадзіў і буду. Не забароніш.
Мульцік. Забараніць не магу... Гэта калодзеж... Уся
вёска некалі з яго ваду піла... Самая смачная, самая чыстая
ва ўсім раёне...
Гастрыт. У цябе? Самая смачная? Цьфу!
Мульцік. Што ты робіш?! На святы калодзеж пляваць!
Гэта вада душу мягчэйшай робіць і галаву яснай... Я мо такі
доўгі век і жыву, што з маленства яе п’ю, а ты...
Гастрыт (папрасіў). Васіль, растлумач ты мне... Хоць
забі — не разумею...
Мульцік. Што растлумачыць?
Гастрыт. Ты проста прыдурак ці толькі прыкідваешся?
Сонцу, як людаед, моліцца, вада ў яго ну не проста вада, а
жывая... Нябожчыку на пятку капні — у скокі пойдзе...

Здзя­цінеўся пад старасць! Нездарма цябе Мульцікам клі­
чуць.
Мульцік. Ідзі ты, Мікіта, адсюль...
Гастрыт. Не пайду.
Мульцік. Не трывож майго сэрца!
Гастрыт. Не пайду! Вуліца не твая.
Мульцік. Тады злазь з лаўкі! Лаўка мая, сам рабіў...
Гастрыт устаў з лаўкі, сеў побач на траву.

Гастрыт. Падавіся сваёй лаўкай. Куркуль!
Мульцік маўчыць.

Міраед!
Мульцік, маўчыць.

Перажытак кулацкі!
Мульцік. Сталоўка ўжо адчынілася, Мікіта... Ідзі
гуляш калгасны ў Займішча есці... Вадзіцы з майго кало­
дзежа напіся і ідзі.
Гастрыт. I пайду. А ты бульбай нішчымнай давіся!
Мульцік. Яешню з салам сёння буду есці... Яйкі свае,
і сала сваё... Сам сябе ўсё жыццё карміў, кармлю і да смерці
карміць буду...
Гастрыт. Брэшаш! Грошай шкада, во і цягнеш з сябе
жылы... А нашто яны табе? Богу ўзятку даваць уздумаў?
Мульцік. Грошай не шкада. Не хачу нават пад ста­
расць як той клоп жыць... Хадзіць па зямлі і ў сталоўцы
абедаць... Гэта ж сорам!
Гастрыт. Гэта не сорам! Гэта абшчэственная пітанія!
I потым я заслужыў... У мяне пенсія!
Мульцік. Пенсія хутка ва ўсіх будзе... Хто толькі нас
гуляшамі карміць будзе?..
Гастрыт. Ведаеш, хто ты?
Мульцік (махнуў рукой). Ведаю, ведаю... Элемент.
Гастрыт. I не наш!
Мульцік. Шкада, што ты наш... Бяда народная...
Гастрыт. Я калі-небудзь на цябе ананімку напішу.
Пабачыш.
Злосны, пайшоў. Чайнік з калодзежнай вадой застаўся каля лаўкі.


Мульцік (адзін). Ты не крыўдуй на яго... Душа
ў чалавека баліць. На зямлі нарадзіўся, вырас, а рук да
гэтай зямліцы ніводнага разу не прыклаў... А зямлі ласку,
любоў сваю аддаць трэба... Тады яна і накорміць, і сагрэе, і
суцешыць, і сілы дасць пад старасць... Яна жывая... Дачка
твая, наша маці... Слухаеш? Пайду свіннату сваю карміць...
Чуеш, вішчаць? Эх, ручухны мае, ручухны!.. Што ж гэта вы
так расхадзіліся? Ці не дождж збіраецца?.. Не падобна як
быццам...
З’яўляецца Ганна. З сумкай хлеба, стомленая і вясёлая.

Ганна. Канчай маліцца — будзем весяліцца...
Мульцік. Хлеба купіла?
Ганна. Ага...
Мульцік. А пенсію прынесла?
Ганна. Пенсію не далі... Ты, кажуць, з завітушкамі
распісваешся, а я без завітушак... Сам сходзіш... (Прысела
на лаўку, зняла хустку.) Ну, давай, Васіль!
Мульцік (глядзіць здзіўлена). Што табе даць?
Ганна. Страсяні касцямі — пакажы самадзейнасць!
Мульцік. Ды ты, мабыць, піва ў сталоўцы выпіла?
Ганна. Пісьмо табе прынесла...
Мульцік (захваляваўся, але наўмысна спакойна).
Ад каго?
Ганна. Ну, ад каго ты думаеш?
Мульцік (рашуча). Давай!
Ганна. Не-не-не! Табе радасць, дык ты ўжо і мяне
парадуй... Згоцай «Лявоніху» з прыпеўкамі... Як да вайны
на маёўцы.
Мульцік. Не дуры галавы! Адкуль пісьмо?
Ганна. Ой, язык зламаць можна! Нешта такое джыкгам-гаў...
Мульцік. Джэзказган!
Ганна. Во-во!
Мульцік. Ад Грышкі...
Ганна. «Лявоніху», Васіль, «Лявоніху»...
Мульцік. Ну, што ты як маленькая, чэснае слова...
Ганна. А так — забі, не аддам!

Мульцік. А, ёлкі-маталкі! (Падышоў, схапіў сумку,
пашукаў і не знайшоў.) Аддай, табе кажуць!
Ганна. «Лявоніху», Васіль, а то зараз пайду!
Мульцік. Дык я ж растрасуся...
Ганна (паднялася). Пайду! I аддам толькі пад вечар...
Мульцік. Каб ты згарэла! (Разы са два тупнуў.)
Ганна. Не, не... Пад музыку. (Заспявала.)
Ой, Лявоніха, ня жонка была,
Нямытую рубашонку дала,
Нямытую-некачаную,
У суседа...
Ну, чаго ты колам стаў?! Танцуй! (Спявае.)
Нямытую-некачаную,
У суседа пазычаную...
Весялей, весялей...
Туры-туры-турытушачкі,
Туры-туры-турытушачку!
Мульцік скача.

А цяпер упрысядкі! І-і-і-эх!
Мульцік сагнуўся, каб пусціцца ўпрысядкі, і знерухомеў.

Мульцік (схапіўся за спіну). Ой!
Ганна. Чаго й та ты?
Мульцік (стаіць, сагнуўшыся, як пытальнік). Пор­­хаў­
ка старая! Прысядкі ёй трэба! З маім здароўем — «Лявоніху»!
Хадзі во, разгінай мяне, каб табе не ведаю што... У мяне ж
сярэдзіна!
Ганна. А Госпадзі! (Падбегла.) Што ж рабіць?
Мульцік. Увапрыся далоняй у сярэдзіну... Ды не
кулаком, а далоняй! Так... так... Не, вышэй трохі... Во
чокнутая. Ці ж можна так з чалавека здзекавацца?
Ганна. Ну ладна табе...
Мульцік. Дай толькі разагнуцца — ты ў мяне балетам
заскачаш! Во так трымай. Цяпер бяры за галаву... Так...
(Камандуе.) Разгінай!
Ганна спрабуе «разгінаць». Мульцік стогне.

Нічога не выйдзе... Цягні на лаўку, пакладзі як-небудзь...
Сам буду разгінацца.


Ганна (вядзе старога да лаўкі). Аёечкі, каб жа я
ведала...
Мульцік (сярдзіта). Галавой думаць трэба... Сама­
дзей­насці ёй захацелася...
Ганна падвяла Мульціка да лаўкі, асцярожна-асцярожна паклала
яго на яе. Мульцік паволі выпрамляецца.

Давай пісьмо!
Ганна (дастае з-пад кофты). На, на...
Мульцік, лежачы, разрывае канверт, нецярпліва выцягвае белы лісток.

Мульцік. У цябе акуляры з сабой?
Ганна. Зараз, зараз... (Дастае з сумкі.) На...
Мульцік надзявае акуляры. Ганна ўздыхнула, адышла да плота, гля­
дзіць. Мульцік жмурыцца, здымае акуляры.

Мульцік. Ты ў іх бачыш што-небудзь?
Ганна. Усё чыста.
Мульцік. Туман нейкі, і ўсё... (Перавярнуў акуляры
дужкамі ўперад.) Во! Другое дзела... Ты ж іх не тым бокам
носіш! (Прачытаў некалькі радкоў, спахмурнеў, адразу,
забыўшыся пра сярэдзіну, падняўся, сеў, паклаў на калені
пісьмо, акуляры. Сумна глядзіць перад сабой.)
Ганна (устрывожана). Ну?! Што там у яго?
Мульцік. Маё гэта пісьмо, Ганна, маё... Пасылаў з
месяц таму... Вярнулася... Зноў Грышка выбыў некуды...
Во табе і «Лявоніха ня жонка была...»
Паўза. Старая павольна падыходзіць да лаўкі, сядае побач.

Ганна. Не сярдуй, Васіль...
Мульцік. Кінь ты...
Ганна. Табе хоць ёсць ад каго чакаць...
Мульцік. Дачакаешся...
Ганна. А я б, здаецца, з раніцы да ночы скакала,
каб толькі ведаць, што мой Віцёк няўдачны калі-небудзь
успомніць пра мяне... Хай ужо і пісьма не напішыць... Абы
толькі ўспомніў... Не сярдуй... (Дастае з сумкі хлеб.) Булкі
табе хопіць?
Мульцік. Хопіць...
Ганна. А то дзве магу пакінуць...

Мульцік. Хопіць адной...
Ганна. Ну, пайду...
Пайшла. Стары зноў разгарнуў пісьмо. Пакруціў у руках, паглядзеў
і горка-горка засмяяўся. Падыходзіць Гастрыт.

Гастрыт (весела). Жывеш?
Мульцік. Жыву...
Гастрыт. А чаго гэта ты рагочаш?
Мульцік. Хачу і рагачу...
Гастрыт. Атрымаў, я бачу?
Мульцік. Ну, атрымаў, а табе што?
Гастрыт. Давай пачытаю...
Мульцік. Ідзі, Мікіта, не чапляйся...
Гастрыт. Грошай, канечне, просіць. Прапіўся да ніткі,
во і бацьку ўспомніў.
Мульцік (стомлена і не злосна). Ну, што ты за ча­
ла­­век? Гастрыт, адно слова — Гастрыт... Чаго ты на ўвесь
свет злуеш? Дзяцей разагнаў, яны да цябе ні нагой, вось і
злуеш...
Гастрыт. Я — дрэнны. Я разагнаў. А ты добры. I да
цябе не едуць...
Мульцік. Гваздану я цябе калі-небудзь...
Гастрыт. У суд падам. Пасадзяць...
Мульцік. Прэмію дадуць! Ад цябе ж ва ўсім свеце
холадна... Ідзі, ідзі, я табе сказаў...
Гастрыт. Я па свой чайнік прыйшоў... Забыўся тут...
Дзе падзеў?
Мульцік. Вунь стаіць!
Гастрыт падышоў, узяў чайнік, выліў з яго ваду.

Гастрыт. Вады свежай можна ўзяць?
Мульцік. Бяры...
Гастрыт пачынае даставаць ваду.

Гастрыт. Што гэта ў свеце робіцца, Васіль?
Мульцік. Лета канчаецца...
Гастрыт. Куды ідзём?
Мульцік. Не ведаю...
Гастрыт. Чым далей — тым людзі паганей робяцца...
Сёння каля сталоўкі бугая гэтага, Мішку Сіляўца, сустрэў...


Вісіць на плоце, носам сваім чырвоным шмыгае... Алкаш
няшчасны! I чаго яны такія? Толькі пра тое і думаюць, каб
кожны дзень гарэлкі нажэрціся да ікаўкі!
Мульцік. А што ім яшчэ рабіць? Ні рукі, ні душы не
занятыя... Гадзіны свае адпрацуе, у сталоўцы пад’есць, прый­
дзе ў сваю цагляную хату, у блакітны яшчык паглядзіць...
А далей што? Дзень доўгі... А каля дому ні гарода, ні хлява,
ні курыцы... Пуста... Што яму рабіць? Чым заняцца?
Гастрыт. Хай над сабой працуе! Павышаіць уравень!
Мульцік. Во ён траячку ў кішэню, «чарніла» ў ма­
газіне возьме і павышае...
Гастрыт. Мы ім шчасце паўвека заваёўвалі... За­
ваявалі... Сытыя ўсе, абутыя-адзетыя... I недавольныя! Якой
ім яшчэ трасцы трэба?
Мульцік. Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае...
Шчасце самому сабе рабіць трэба... Абутыя-адзетыя...
I ўпрогаладзь жывучы, радасныя песні спяваць можна...
Галодных у нас даўно няма... Не ў сытасці шчасце...
Гастрыт. А ў чым жа яно? Растлумач мне, цёмнаму,
святы чалавек.
Мульцік. У працы... У радаснай працы... А вы адбілі
ахвоту ў людзей радасна працаваць на зямлі...
Гастрыт. Хто гэта мы?
Мульцік. Ты і такія ж асталопы, як ты...
Гастрыт. Што? Што ты мелеш? Ды я з самага пачат­
ку... з маладосці ўсё сваё здароўе, увесь... усё сваё жыццё
для ўласці, для камунізму...
Мульцік. Камунізм спачатку трэба пабудаваць у сваёй
душы... Самому. А потым ужо нешта рабіць... Для ўласці...
Якая табе ўласць загадвала даводзіць вясковых людзей да
таго, што яны пачалі сароміцца, што жывуць і працуюць на
зямлі... Самага святога саромеліся...
Гастрыт. Што ты мне вешаеш? Што вешаеш? Як гэта
я даводзіў?
Мульцік. Ты ж некалі ўсіх добрых гаспадароў з вёскі
павыгнаў... Тых, хто любіў зямлю... Любіў і слухаў...
Гастрыт. Я супраць кулакоў...
Мульцік. Колькі іх было на ўсю нашу вёску? Два.
Гастрыт. Брэшаш, болей...

Мульцік. Два. Зяпа і Мішук Цяркоўскі... Ад іх усе
Вежкі плакалі... А каго Васіль Барабулінак эксплуаціраваў?
У яго ж парабкаў не было, ён са свайго мазаля жыў...
Гастрыт. Ён народную зямлю эксплуаціраваў...
Мульцік. Зямля з радасцю аддае ўсё таму, хто да яе
рукі прыкладае... Ты проста не хацеў працаваць, як усе, а
хацеў наглядчыкам над людзьмі быць... Лёгка, няпыльна
і ў пачоце! Вось і муціў ваду, пускаў усім пыл у вочы... Са­
знацельным прыкідваўся!
Гастрыт. Я лінію праводзіў...
Мульцік. Толькі крывую і сваю. У Вежках ты моладзь
ад зямлі адбіў? Ты... Колькі гадоў сачыў за тым, каб, зна­
чыць, ніхто лішнюю бульбіну ці мех зерня ад зямлі не
ўзяў... А чаму ж не браць, калі яна дае? Бегаў па гародах,
каб хто лішнюю баразну не прагнаў. Хай пустуе, бур’янам
зарастае... Не магі!!! З усіх сіл адбіваў ахвоту ў людзей
працаваць. Крычаў да хрыпаты, што пазорна мець скаціну
ў хляве, хлеба, бульбы шмат збіраць з агарода... Вось
калі гол як сакол — значыць, сазнацельны! Калі ў хляве
пуста — маладзец! А калі ў цябе каля хаты заместа крапівы
жыта калосіцца — буржуй! міраед! кулак! Пуста ў хляве —
пуста і ў душы будзе. I хто ты такі быў? Ні начальнік, ні
падначальнік, а так... Прышчык «сазнацельны»... Мы б з
голаду ўсёй краінай здохлі, каб, не дай бог, сталі ўсе такія
«сазнацельныя», як ты... I тое, што мой Грышка, Ганнін
Віцёк і твае дзеці па свеце бадзяюцца, шукаюць немаведама
чаго — ты вінаваты! Яны ж на зямлі выраслі, яна ж іх маці,
яны ж павінны былі заместа нас на яе прыйсці, каб хлебам
людзей карміць... Не пайшлі... Таму што ведалі: такія гаст­
рыты, як ты, не дадуць ім ні спакою, ні волі...
Гастрыт (злосна). Такім, як ты, дай волю — даўно б
савецкай уладзе жылы перагрызлі...
Мульцік. А хто яе карміў, гэту ўладу, як не мы?
Можа, ты, прышчык? Хто ў калгасе за голы трудадзень
працаваў, налогі з кожнага дрэўца, з кожнай курыцы плаціў,
калі ўсім цяжка было?!
Гастрыт. Баяліся, таму і кармілі...
Мульцік. Асталоп! А калі немцы каля Масквы стаялі,
хто партызанам апошняе аддаваў? Дзеткі з голаду пухлі,


карнікі вёскі палілі, а гэтыя твае падкулачнікі хлеб, бульбу,
сала ў лес вазілі... Святым хлебам святую зямлю сваю ба­
ранілі ад чужынцаў...
Гастрыт. Васіль! Я цябе па-суседску папя­рэ­джваю:
кінь гэту філасофію, не смушчай людзей. Ты ведаеш, су­
праць чаго выступаеш?
Мульцік. Супраць дурноты!
Гастрыт. Васіль, я чэсны! Я магу ананімку напісаць...
Мульцік. Пішы...
Гастрыт. Выклічуць... куды трэба за такія закідоны.
Мульцік. Не пужай. Скончыўся твой час. Гэта цябе
самога трэба было выклікаць з самага пачатку. Каб не такія
гастрыты, як ты, мы даўным-даўно камунізм пабудавалі б...
Гастрыт. Ты яшчэ пра камунізм, часнік няшчасны?!
Мульцік. Я не часнік, я ўчаснік...
Гастрыт. Рукамі і зубамі за кавалак зямлі трымаецца
і пра камунізм яшчэ...
Мульцік. Я і пры камунізме за яго трымацца буду...
I пры камунізме ў сталоўку не пайду... Я хлебароб вечны...
Хлеб раблю... А калі робіш хлеб — трэба сябе карміць...
Гастрыт. Чэснае слова, напішу...
Мульцік. Пішы... (Падняўся з лавачкі, пайшоў да
веснічак.)
Прыбягае Ганна. Без хусткі, расхрыстаная, заплаканыя вочы
гараць.

Ганна (крычыць). Людцы-ы!! Людцы!
Мульцік. Чаго ты?
Ганна (задышліва). Радзіва! Радзіва... Хутчэй уклю­
чыце! Слухайце!
Мульцік подбегам кідаецца да акна, адчыняе яго, круціць дынамік.
Урываецца голас дыктара.

Голасдыктара. ...яе мацярынскую любоў і пяшчоту.
Я памятаю яе ласкавыя рукі, што пяклі самы смачны хлеб і
маглі трымаць зброю. У грозныя дні вайны, у партызанскім
атрадзе, яна абараняла Радзіму ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў...
Мульцік. Фу-у-у, я ўжо думаў, што ізноў вайна...
Гастрыт (да Ганны). Ты што, з глузду з’ехала?
Ганна. Сціхніце!

Голасдыктара. ...Цяпер я далёка. Але вельмі часта
мне сняцца начамі нашы Вежкі...
Ганна (усхліпнула). Сыночак!
Голасдыктара. ...хата канцавая, тры бярозкі пад
акном і мама...
I на гэтых словах Ганна, ужо не стрымліваючыся, загаласіла на ўвесь
голас, пайшла да акна, схапіла з пада­конніка старэнькі дынамік,
прыціснула яго да грудзей.

Мульцік (спалохана). Ганна, Ганна... Ты гэта...
Сядзь... Супакойся. Не трэба так... Зараз вады дам... Чаго
ты? (Да Гастрыта.) Чаго аслупянеў? Дай свой чайнік!
Гастрыт падае чайнік. Ганна п’е.

Гастрыт. Дайце-ка даслухаць... (Бярэ з рук Ганны
дынамік.)
Голасдыктара. Паважаная Ганна Восіпаўна! Ад
усяго сэрца мы жадаем вам моцнага здароўя і доўгіх год
жыцця і па просьбе вашага сына Віктара перадаём для вас
вашу любімую песню «Ой, ляцелі гусі з броду».
Ганна (выціраючы вочы). Дачакалася, дзякуй Богу...
Успомніў... Спакойна памру...
I гучыць песня па радыё:

Ой, ляцелі гусі з броду,
Замуцілі ў рэчцы воду.
Ой, ляцелі гусі з броду,
Замуцілі ў рэчцы воду.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам прастаяла.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам прастаяла.
Роман, Роман, Романеньку,
Пусці мяне дадоменьку,
Роман, Роман, Романеньку,
Пусці мяне дадоменьку.
У мяне не родна маці,
Будзе біці і ругаці.
У мяне не родна маці,
Будзе біці і ругаці.
Во яно і дзіва... Ваську ў сне бачыла, а Віцёк аб’явіўся...
Помніць... Любіць...


Мульцік (бубніць паблажліва). А толькі ныла ўсё:
няўдачліва я яго радзіла, няўдачны ён атрымаўся... А ён
цябе на ўсю краіну... Увесь народ цяпер ведае, што на зямлі
жыве... Ганна з Вежак... I што сын у яе ёсць... Хоць і далёка,
але ж ёсць...
Гастрыт. Оё-ё-ёй! Зірніце вы на іх! Загарэліся! Засвя­
ціліся! Аж блішчаць!
Мульцік. Мікіта, ты... ідзі адсюль... Я цябе прашу.
Гастрыт. Не пайду! Нечага тут... (Да Ганны.) Ганна, я
цябе паважаю, але я чэсны... я справядлівы... Не крыўдуй...
Не пра цябе гэта ўсё. Не ён гэта.
Ганна. А хто ж?
Мульцік. Табе вушы пазакладвала, ці што?! Пра
нашы ж Вежкі гаварылі!
Гастрыт. Другія Вежкі, другая Ганна і другі Віцёк! Ён
такое не мог напісаць! Не мог!
Мульцік. Дык што ж, яна сама пра сябе напісала?!
Гастрыт. Не ведаю. Дзе ён у яе? Дзе?
Ганна. Вы ж ведаеце... Сядзіць.
Гастрыт. I каторы раз? Толькі, Ганна, прашу...
не крыўдуй... Я чэсны. Я справядлівы. У мяне ў самога
дзеці няўдачныя... Расціў-карміў іх, дык быў харошы, а
выраслі — дрэнным стаў! Грошы толькі пасылаюць, рублямі
ад мяне адкупліваюцца, а каб што-небудзь такое... і не
падумаюць і не ўспомняць... Няўдачныя!
Мульцік. А вось Віцёк пра яе ўспомніў... Узяў і на­
пісаў...
Гастрыт. Ага! Сяджу на нарах, як кароль на імяні­
нах, — перадайце для маёй маці «Ой, ляцелі гусі»!
Мульцік. Ідзі адсюль!
Гастрыт. Не пайду!
Мульцік. Ганна, не слухай... (Да Ганны.) Прозвішча
тваё перадавалі ці не?
Ганна. Не пачула я... Пра Вежкі толькі... Што добра
чалавеку, калі ў яго куточак родны на зямлі ёсць, дзе некалі
босым па расе бегаў... Добра, значыць, што цябе чакаюць і
помняць заўжды... Яшчэ нешта... А прозвішча не пачула...
Я не з самага пачатку слухаць стала...
Мульцік. Перадавалі, канечне... I тры бярозкі пад
акном у цябе растуць...

Гастрыт. Стоп! Калі ён з’ехаў, бярозка адна была...
А гэтыя дзве без яго выраслі... Я памятаю... Скажыце,
адкуль ён пра гэтыя бярозкі ведае? Ніводнага разу не
прыязджаў, пісем не пісаў... Адкуль ён ведае?!
Мульцік. Прашу цябе, Мікіта, сыдзі з воч! Не дай
і мне пад старасць у турму сесці... (Да Ганны.) Я ведаю,
што пра цябе перадавалі... Пра цябе. I Віцьком яго завуць,
і ў партызанах жа ты была, і Вежкі, і па бацьку ж цябе
Восіпаўна...
Гастрыт. А вось і не! Па бацьку яе Васільеўна…
Мульцік (уражана). Як?!
Ганна. Гэта Піліпа майго Восіпавічам звалі...
Мульцік. Дык як жа гэта я?.. Забыўся...
Гастрыт. Усё ясна! Так я і думаў... (Тыцнуў пальцам
у Мульціка.) Ён напісаў! Заяўку зрабіў заместа твайго
Віцька...
Мульцік. Ды не, Ганна, што ты?! Не! Што ты выдумаў,
дурань?!
Гастрыт. Ну, арты-ы-ыст! Ну, Мульцік! За такія
штучкі ведаеш, што бывае...
Мульцік. Ды пры чым тут я?! Ён, мабыць, напісаў і
пра Піліпа, а там пераблыталі...
Гастрыт. Хопіць лухту несці! Там не блытаюць...
Ганна (устала з лаўкі). Нашто ты гэта, Васіль... Не
варта было... (Цяжка пайшла прэч.)
Мульцік (крычыць услед). Ды няхай мне рукі
адваляцца, калі гэта я пісаў! Ды я і пісаць разумна не ўмею!
Ды і не ведаю нават куды! Ганна!
Ганна не азірнулася. Пайшла. Гастрыт сумна глядзіць ёй услед.
Муль­цік — на Гастрыта.

Гастрыт. Расстроіў толькі бабу з-за глупства...
Мульцік (выцягвае са штаноў дзягу). Здымай штаны!
Гастрыт. Што-о-о-о?!
Мульцік. Здымай штаны, я цябе вучыць буду!
Гастрыт. Ну-ну-ну!
Мульцік (наступае на яго). Асталоп! Пень! Гастрыт!
Бульдозер пракляты! Што ў цябе пад сарочкай?!
Гастрыт (таксама завёўся). Рэбры ў мяне пад са­
рочкай! I пуп!


Мульцік. А сэрца?! Дзе тваё сэрца?! Радасць у ча­
лавека была!!! Яна ж без яе ўсё жыццё сваё!!! Трое дзетак
у партызанах з голаду памерлі, старэйшы сын «без весці»,
Піліп вярнуўся кулямі ды асколкамі начынены, два меся­цы
пажыў... Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё напе­
ракасяк пайшло... Адна ўсё жыццё... Гаротніца... Хоць ты
яе ў царкве вешай як пакутніцу святую, а ты...
Гастрыт. А я не дазволю! Не дазволю ўсяму народу,
усяму гасударству галаву дурыць! Мільёны людзей падман­
ваць! У мяне таксама дзеці! Але ж я не хачу, каб мне па
радыё пра гусей спявалі! Па нашаму радыё толькі праўду
перадаюць! I нечага...
Мульцік (махнуў рукой). Што з табой гаварыць! Цяп­
ла ў цябе, чалавеча, няма... Хоць сто гадоў яшчэ пражыві —
не даведаешся пра самае галоўнае...
Гастрыт. Пра што гэта?
Мульцік. Навошта мы, людзі, з таго свету на гэту
зямлю прыходзім?.. Навошта жывём...
Гастрыт. Няўжо ведаеш?
Мульцік. Ведаю... Зямля халодная, і неба халоднае,
космас яшчэ халаднейшы... Даў нам Бог жыццё, каб мы ўсё
гэта сагрэлі... Душамі сваімі сагрэлі! I зямлю, і неба, і адзін ад­
наго... Дык грэй жа, грэй! Хаця чым табе грэць? Халодны ты...
Гастрыт. У мяне трыццаць шэсць і шэсць... Як ва
ўсіх...
Мульцік. Не свеціць на цябе Сонца... (Пайшоў.)
Гастрыт (услед). Сам ты!.. (Не прыдумаў, што ска­
заць, і змоўк.)
Зацямненне
Дрэмле стары журавель. Ціхая зорная ноч вісіць над неперспектыўнай
вёскай. I ці то ўяўляецца, ці то сніцца старым жыхарам яе наступнае:
павольна і ўрачыста падыходзяць да калодзежа іх дзеці. Старэйшая
дачка Гастрыт а набірае ваду, Мульцікаў Грышка ў джынсах
і ў вышыванай кашулі, Ганнін Іванька ў вайсковым дапамагаюць
ёй. Смяюцца бязгучна, жартуюць. Потым схіляюцца да вядра, прагна
п’юць самую смачную ваду свайго дзяцінства. Прыгожыя, святочныя
нейкія. Мульцік, Ганна і Гастрыт сядзяць на лавачцы і
з цёп­лымі ўсмешкамі глядзяць на дзяцей. Цямнее. Раствараюцца
ў цемені дзеці, знікаюць старыя. Пачынае святлець. Вечар.
З’яўляецца Мульцік. Доўга-доўга глядзіць на дарогу. Уздыхнуў,
падышоў да калодзежа, пачынае даставаць ваду. Прыходзіць Гастрыт.
У свежай кашулі, пры гальштуку нават. Сумны.


Гастрыт. Здароў...
Мульцік. Зноў прывалокся? Мікіта, я сварыцца больш
не буду! У мяне на цябе нерваў не хапае... Сядзі і маўчы.
Гастрыт. Маўчу! А ты раскажы...
Мульцік. Што?
Гастрыт (смяецца). Як учора каня прасіў у старшыні...
Іш ты, кавалерыст! Барон цыганскі! Каня яму трэба! Узятку
нават даваў!
Мульцік. Я купіць хацеў!
Гастрыт. Навошта ён табе?
Мульцік. Адчапіся!
Гастрыт. Скажы нашто — адчаплюся!
Мульцік. Малако людзям трэба?
Гастрыт. А ці ты яго даіць збіраўся?
Мульцік. Змагу я трымаць карову адзін? Назапасіць
на зіму сена? Сілы нямашака. Ды і касіць няма дзе. А будзе
ў мяне конь, ды я на ім паўсвету за лета аб’ездзіў бы... Там
касануў, там... Па ахапцы сена назапасіў бы... I карове і яму.
I соткі свае лягчэй зрабіць будзе. I дроў прывезці. Жыць мне
з ім лягчэй будзе. Сябе карміць буду, і застанецца яшчэ.
А так, год-два, я ж дзяржаве на шыю сяду, як і ты!
Гастрыт. Я не на шыі! Я на пенсіі!!!
Мульцік. А з канём я сам пракармлюся...
Гастрыт. Ты гэтыя свае кулацкія замашкі кінь!
Мульцік. Атамны век канчаецца, яны ўсё кулакоў
баяцца!
Гастрыт. Конь — гэта срэдства праізводства!
Мульцік. Дык што?
Гастрыт. А калі табе даць срэдства ў рукі — ого-го!
Ты такую багатую гаспадарку на сваіх сотках закруціш —
чарцям моташна стане!
Мульцік. I добра!
Гастрыт. I скоцішся!
Мульцік. Куды?
Гастрыт. Да мелкабуржуазнай ідэалогіі...
Мульцік. Якая ідэалогія?! Мне восемдзесят гадоў!
Лягчэй мне будзе з канём. Больш бульбы вырашчу, малако
будзе, заместа аднаго парсючка — трох трымаць буду. Дык
я ж сам не з’ем — я вунь адной бульбінай і шкваркай цэлы
дзень жыву — прадам калгасу...


Гастрыт. Ага! I грошы, канечне, у кішэнь?! Багацець
пачнеш...
Мульцік. Куды ж я падзенуся з гэтымі грашыма?
Яны ж на кніжцы ляжаць будуць: надзёжна, выгадна,
удобна! Я ж на гэтыя грошы гвардзію ўзбройваць не буду,
каб су­праць улады ісці. Я ж не Дзянікін. Я — Мульцік.
Гастрыт. Дай табе каня — Дзянікіным станеш!
Мульцік. Цьфу! Гэта ж трэба такім ідэйным прыдуркам
урадзіцца!
Гастрыт. I што чалавеку яшчэ трэба? Усё ёсць, гасу­
дарства пра яго клапоціцца, пенсію плоціць, а ён...
Мульцік. Гэтымі грашыма сына ад мяне адбілі... Пяты
год немаведама дзе бадзяецца, бацьку роднага забыў...
Гастрыт. Ты што?! Што ты вярзеш? Пры чым тут
пенсія?
Мульцік. А пры тым: ведае ён, што мне яе даюць...
А раз даюць, значыць, з голаду не здохну! А не здохну з
голаду — навошта ж пра мяне клапаціцца, пісьмы пісаць: як
ты там, бацька, жывеш-маешся ў нашых неперспектыўных
Вежках? Ведае: рубель ёсць, сталоўка ёсць — накормяць
якім-небудзь гуляшом! А я б, здаецца, крапіву з лебядой еў,
каб толькі ўнука ці ўнучку за руку павадзіць...
Гастрыт. Распусціўся ты, Васіль, ой распусціўся! Нічога
не баішся! Дэмагогіяй займаешся, усім незадаволены... I гэта
табе не тое, і тое не гэта... Ой, няма на вас пастуха!
Мульцік. А на цябе?
Гастрыт. А я сазнацельны.
Мульцік. Ну, канечне... Ідзі гуляш у сталоўку есці...
Гастрыт. Што ты да гэтага гуляша прычапіўся? Сёння
шніцаль давалі!
Мульцік. Ну, шніцаль...
Гастрыт (уздыхнуў). Ой, няма... (Пайшоў.)
Мульцік (адзін, глядзіць на дарогу). Стамілася, бе­
далага?.. Я думаю: цалюткі дзень на небе... I добрых людзей
грэеш, і дрэнных, і ніякіх... Дзякуй табе... Адпачывай ужо...
Хаця дзе там? Зямля, кажуць, круглая... Амерыканцаў,
значыцца, грэць пойдзеш? Давай, давай... I ім трэба... I там,
мусіць, ёсць людзі, што чакаюць цябе і любяць... I такія во
неперспектыўныя шкілеты, як я, і дзеткі маленькія, дай ты

ім здароўя, радасці, спалі ўсё благое сваім цяплом... (Дастае
вядро вады, адносіць яго ад калодзежа, вылівае на траву, па­
чынае набіраць новае.) Толькі там не затрымлівайся ўжо...
Як мне здаецца, дык ты ўсё-ткі нашага роду-племені...
Мабыць, на нашу зямлю трохі раней зірнула... I блін наш на
цябе падобны, і бохан хлеба... Ты — наша… Але і астатнія
твае дзеці... I іх любіць трэба... Любі, не стамляйся... I нас,
і іх... Ну, шчаслівай табе дарогі... (Набраў вады, пайшоў у
свой двор.)
Са свайго двара прыходзіць Ганна. Марудна-марудна апускае ў
кало­дзеж вядро. Звіняць жалезкі. Падымае, пералівае ваду ў сваё
вядро. Узняла, панесла, паставіла вядро на зямлю, памахала рукой.
Узяла, зноў трошкі пранесла... Зноў паставіла. Падышла да лавачкі,
села, заплакала. Ціха, аднымі вачыма. Прыходзіць Гастрыт.

Гастрыт. Чаго макрэчу развяла?
Ганна. Сілоў нямашака, Мікіта... Поўнае вядро ўжо
занесці не магу...
Гастрыт. А нашто табе поўнае?
Ганна. Прывыкла...
Гастрыт. Адвыкай...
Ганна. Казу ж напаіць трэба... Сабе бульбіну якую
зварыць і каб каля парога поўнае вядро стаяла...
Гастрыт. Пагаварыць трэба... (Азірнуўся.)
Ганна. Гавары...
Гастрыт. Піначэта не бачыла?
Ганна. Каго-о?
Гастрыт. Ката майго... Рыжага...
Ганна. Не...
Гастрыт. Збег некуды, воўчае мяса... А я праз яго
цэлую ноч не спаў...
Ганна. Праз ката?
Гастрыт. Праз яго, старую падлу! Можа, паміраць
куды пабег... Каты ж, кажуць, на вачах баяцца паміраць...
Ганна. Не бачыла я твайго Піначэта...
Гастрыт. Лёг учора звечара, толькі вочы закрыў,
толькі драмаць пачаў — чую, нехта глядзіць на мяне... Во
так блізка-блізка нахіліўся і глядзіць... Аж страх за сэрца
ўзяў! Вочы расплюшчыў — нікога! Толькі зноў драмаць —
глядзіць, падлюга!


Ганна. Дык хто ж гэта?
Гастрыт. А каб я ведаў! Насланнё нейкае. Позірк
дурны... Здаецца, пранізвае ўсю галаву наскрозь і пад
падушку зазірае...
Ганна. Адзінота гэта, Мікіта... Мне, калі Піліп памёр,
гэткае ж мроілася...
Гастрыт. А мо смерць ужо прыглядаецца, з якога боку
за мяне ўчапіцца?
Ганна. Мо і яна, касая...
Гастрыт. Ды не, ранавата яшчэ...
Ганна. Яно заўсёды ранавата...
Гастрыт. Праз ката гэта ўсё! Збрадлівы, зараза, быў,
ганяў я яго, біў, а ён, аказваецца, спакой мой сцярог па
начах.
Ганна. Чым жа гэта?
Гастрыт. Дыхаў... Падпнецца мне пад бок, клубочкам
скруціцца, вурчыць... і дыхае... Куды збег?
Ганна. Можа, прыйдзе яшчэ... (Устала.) Ну, пайду...
Гастрыт (рэзка). Сядзь!
Ганна. У мяне ж каза там...
Гастрыт. Не здохне твая каза... Сядзь! Гаварыць
буду...
Ганна села. Чакае. Гастрыт хвалюецца, папраўляе гальштук.

Ганна. Ну, чаго ты мылішся, як дзеўка перад сватамі?
Гастрыт (не адразу). Ганна... давай я на табе якнебудзь паджанюся... Га?
Ганна. Што-што-што?!
Гастрыт. Ну чаго ты штокаеш? Ты адна, і я адзін...
Разам як-небудзь ужо... на гэтым свеце...
Ганна. Во спасібачкі! Во ўважыў! Гэта ты мяне заместа
ката свайго рыжага да сябе завеш... Каб дыхала...
Гастрыт. Дык і я ж табе дыхаць буду!
Ганна. А мышэй мне лавіць у тваёй хаце не трэба будзе?
Гастрыт. Ай, ладна табе! Не хочаш да мяне, я да
You have read 1 text from Belarusian literature.
Next - Беларуская літаратура - вучэбны дапаможнік для 8 класа - 04