Latin

Злая зорка - 24

Total number of words is 975
Total number of unique words is 639
0.0 of words are in the 2000 most common words
0.0 of words are in the 5000 most common words
0.0 of words are in the 8000 most common words
Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
Не пагаварыў, аднак, не знайшоў часу… Цяпер жа i позна ўжо рабіць гэта. Хоць плач, а бяда, як той гром з яснага неба. I што самае страшнае, i Пыльчанка i іншыя ў раёне пакуль што не ведаюць, якога маштабу катастрофа абрынулася на народ, на Беларусь, на краіну. Пыльчанку яшчэ ў нейкай меры можна зразумсць — не разбіраецца ва ўсіх гэтых «бэрах», «кгоры», але дзейнічае рашуча, прымае канкрэтныя меры, робіць усё ад яго магчымае (і немагчымае), каб хоць неяк уратаваць людзей ад уздзеяння радыяцыі. Патрабуе адмяніць спаборніцтвы па футболу, не выводзіць дзяцей на дэманстрацыю. Не яго віна, што, хоць i існуе ў кожным раёне сістэма грамадзянскай абароны, па-сапраўднаму не растлумачылі яму, які, між іншым, адначасова з’яўляецца i начальнікам яе, шкоду радыяцыі.
Куды страшней, што гэткае радыяцыйнае няведанне i ў многіх з тых, хто працаваў на атамнай станцыі. Прыгадаем эпізод, калі Глеб Пыльчанка, даведаўшыся аб аварыі, з сябрамі пераплыў на маторцы раку Прыпяць, апынуўся непадалёку ад разбуранага блока. Як ні дзіўна, для яго, інжынера, як бьпідам нічога жудаснага не здарылася. I толькі дазіметрыст Вася Гмыр разумев трагедыйнасць становішча.
Пісьменнік як бы робіць анатамічны зрэз паслячарнобыльскай сітуацыі. У раёне, вобласці, рэспубліцы… Вa ўмовах, якія можна параўнаць з франтавымі, калі на ўліку кожная мінута, адразу становіцца зразумела, хто ёсць хто. Не знаходзіць месца акадэмік Мартынюк, i абыякава ставіцца да ўсяго адказны работнік Дзяржплана Саюза: «Народ наэлектрызаваны… Дэмакратыя i галоснасць — рэчы добрыя, але не ўсе яшчэ навучыліся карыстацца. Рэчы вострыя. Не для дзяцей…» Загадчык райана Мятліцкі як быццам i разумев, што нельга дзяцей выпускаць на вуліцу, але чакае ўказанняў зверху. Поўную бяздзейнасць праяўляе начальнік штаба грамадзянскай абароны падпалкоўнік Пятрушкін…
Ды што яны ў параўнанні з кіраўніком рэспубліканскага маштабу Лявонціем Мікалаевічам, якога пісьменнік з’едліва называв i Вадалеем, i Дырэктарам, не хаваючы антыпатый: «Лявонцій Мікалаевіч — вялікі працаўнік… У яго пурытанскім жыцці — не піў, не курыў, не гуляў у карты, ні ў більярд, на лыжах, праўда, хадзіў — тры дні сну былі ўзнагародай не толькі самому сабе: усе шанавалі i пільна ахоўвалі яго сон. Акрамя зяця».
З гэтай жа іроніяй расказвае аўтар i пра ўдзел Дырэктара ў ліквідацыі вынікаў катастрофы. Напачатку той, замест прыняцця канкрэтных рашэнняў, патрабуе кампрамат на акадэміка Мартынюка. Звоніць старшыні камітэта народнага кантролю, каб узяць з архіва даўнюю ананімку на яго. Гэтак збіраецца астудзіць пыл «праўдалюбца». Пасля робіць падначаленым разнос i накіроўвае ўсіх ix у зону. Нават міністра культуры рэспублікі. Як быццам гумар тут i не да месца, але што зробіш, калі «жрэц» ад культуры трапляе ў камічную сітуацыю, спалохана звяртаючыся да калег:
«— А мне навошта ехаць, таварышы? Не разумею. Мне — навошта?»
Хочаш не хочаш, але надыходзіць момант, калі i самому Вадалею трэба ў дарогу збірацца: «Станцыю наведалі члены Палітбюро. Далей адкладваць паездку нельга было, гэта зразумела нават жонка». I вось пачаліся зборы: «…яго збіралі. Цэлы дзень. Хатнія i гаспадарчае ўпраўленне… А як жа інакш? Сам едзе ў небяспечную зону! Што туды трэба? Чаго нельга забыць, думаючы пра бяспеку яго?»
I ў іншых сваіх раманах (напрыклад, у «Атлантах i карыятыдах») I. Шамякін не прамінаў выпадку, каб не «ўесці» бюракратыю рэспубліканскага маштабу. Але каб такая ступень выкрыцця?! Вобраз Лявонція Мікалаевіча — вобраз-сімвал. Вa ўсіх рэаліях паўстае тыповы прадстаўнік камандна-адміністрацыйнай сістэмы, які не тое што не хоча працаваць па-новаму. Інакш працаваць ён проста не ўмее. Сапраўды ўжо, «выйшаў з народа» i ад гэтага самага народа адарваўся на недасягальную адлегласць. Прафілактычныя мерапрыемствы ў дадзеным выпадку нічога не дадуць. Няхай i знойдуцца смелыя людзі, падобныя Пыльчанку, якія змогуць запярэчыць Лявонцію Мікалаевічу, але пераканаць яго думаць, мысліць інакш — яны не змогуць. Такія апалагеты ўлады — непрабіўная сцяна. Яе не ссунеш, яе трэба рушыць. Цалкам, не раздумваючыся.
Адзін з першых рэцэнзентаў рамана Г. Дашкевіч («Зорка роспачы i жалобы», «ЛiM», 10 мая 1991 года) кінула аўтару такі папрок: «Засмучаюць на старонках рамана грубыя прастамоўныя словы, якія, магчыма, у нейкай ступені дапаўняюць i ўзмацняюць стан безвыходнасці, які існуе ў жыцці ў сувязі з чарнобыльскай трагедыяй. Ды мог жа пісьменнік раней абыходзіцца без ix. Як бы там ні было, a літаратура — з’ява эстэтычная».
Чамусьці я нешта не заўважыў у рамане «грубых прастамоўных слоў», а наконт «эстэтыкі»? Божухна, пачынаеш ужо сумнявацца, ці зможа ўратаваць прыгажосць свет, жыццё, калі магчыма такое. Прыгадайма, як пасля чарговай аперацыі ўрачгінеколаг Ірына Пыльчанка ca слязьмі кідаецца да свекрыві:
«— Мама! Мамачка! Я не магу! Я не магу выкідваць ix у памыйнае вядро.
— Каго? — не адразу сцяміла Вольга Андрэеўна.
— Дзяцей. Дзяцей! Мамачка! Я сёння зрабіла пяць аперацый. Хто гэта выдумаў… рэкамендаваць аборты? Чаму нас было не вывезці ў першыя ж дні?
I як бы сцяміўшы, што прагаварылася — нас, змоўкла».
Натуралістычна гучыць? Яшчэ як натуралістычна! Эстэты, тыпу першага сакратара райкома камсамола Сяргея Плечкі, ад падобнага пагардліва адвярнуцца. Ім прыгожанькія касцюмчыкі падавай! Ix бяздзейнасць уратоўваюць саладжавыя словы, якія нічога не значаць. Сёння такія дзеячы i ад партыі адмаўляюцца. Але ці не з ix, гатовых заўсёды ўзнімаць аднадушна рукі «за», яна i стварала свае найбольш няздольныя кадры? З ix жа падрасталі i кіраўнікі тыпу Лявонція Мікалаевіча.
Цяжка чытаць твор. Цяжка, ды неабходна. I не адзін раз, a некалькі. Бо на старонках яго — сама праўда сучаснасці. Бо на старонках яго — наша цяперашняе жыццё, якое, як ні аздабляй, якімі абяцанкамі ні напаўняй — камуністычнымі ці дэмакратычнымі — лепшым не стане. Да той самай часіны, пакуль усе мы не пазбавімся абыякавасці. Пакуль не напоўнім кожнае жаданне сваё дзеяннем, працай. Інакш Чарнобылям, хай сабе i духоўным, спадарожнічаць нам яшчэ доўга i доўга.
«Злая зорка» — першы беларускі раман аб Чарнобылі. Параўноўваючы яго з творамі, аўтары якіх аператыўна зрэагавалі на ўсеагульную бяду (возьмем хаця б раман украінскага пісьменніка У. Яварыўскага «Марыя з палыном у канцы стагоддзя»), адчу ваеш, наколькі I. Шамякін больш аб’ектыўна i псіхалагічна заглыблена адлюстраваў падзеі, да якіх, думаецца, літаратура будзе звяртацца яшчэ неаднойчы. У тым ліку i беларуская.

Алесь Марціновіч

Примечания

1

Як вядома зараз, 2 чэрвеня 1986 года пад цяжарам пяці тысяч тон пяску, свінцу, якімі спрабавалі патушыць рэактар, правалілася шахта i ў атмасферу «выплеснулася» новая порцыя пясчанага, графітнага, свінцовага пылу — мільёны бэр. Быў хмурны дзень, з Польшчы на Маскву плылі воблакi. Радыенукліды селі на ўсходнія раёны Гомельскай вобласці, на Магілёўшчыну, на Браншчыну.
You have read 1 text from Belarusian literature.
  • Parts
  • Злая зорка - 01
    Total number of words is 4306
    Total number of unique words is 2100
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 02
    Total number of words is 4261
    Total number of unique words is 2021
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 03
    Total number of words is 4338
    Total number of unique words is 2109
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 04
    Total number of words is 4243
    Total number of unique words is 2018
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 05
    Total number of words is 4291
    Total number of unique words is 2137
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 06
    Total number of words is 4162
    Total number of unique words is 2023
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 07
    Total number of words is 4237
    Total number of unique words is 2074
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 08
    Total number of words is 4117
    Total number of unique words is 2072
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 09
    Total number of words is 4213
    Total number of unique words is 2022
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 10
    Total number of words is 4213
    Total number of unique words is 2087
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 11
    Total number of words is 4205
    Total number of unique words is 2059
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 12
    Total number of words is 4391
    Total number of unique words is 2098
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 13
    Total number of words is 4271
    Total number of unique words is 2086
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 14
    Total number of words is 4340
    Total number of unique words is 2150
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 15
    Total number of words is 4158
    Total number of unique words is 2173
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 16
    Total number of words is 4241
    Total number of unique words is 2077
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 17
    Total number of words is 4287
    Total number of unique words is 2146
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 18
    Total number of words is 4413
    Total number of unique words is 2065
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 19
    Total number of words is 4445
    Total number of unique words is 2111
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 20
    Total number of words is 4263
    Total number of unique words is 2069
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 21
    Total number of words is 4216
    Total number of unique words is 2112
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 22
    Total number of words is 4440
    Total number of unique words is 2203
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 23
    Total number of words is 4216
    Total number of unique words is 2151
    0.0 of words are in the 2000 most common words
    0.0 of words are in the 5000 most common words
    0.0 of words are in the 8000 most common words
    Each bar represents the percentage of words per 1000 most common words.
  • Злая зорка - 24