Latin

Думкі

Süzlärneñ gomumi sanı 3524
Unikal süzlärneñ gomumi sanı 1553
0.0 süzlär 2000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 5000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
0.0 süzlär 8000 iñ yış oçrıy torgan süzlärgä kerä.
Härber sızık iñ yış oçrıy torgan 1000 süzlärneñ protsentnı kürsätä.
думкі
(выданне чаканае восені)
______________

пава рамонак

змест
малітва
грушы
блаславенне
ты
мая апошняя ўсмешка
жардзін
евангелле
падлесак
алелуя
дзень за днём
люстра
16
від з майго акенца
вецер
шторм
рыбкі
будзь да мяне талерантным
каровы
пакінь мяне
здымак
разважанні
кошык
пернікі
чаму?
як іншы
канец свету
з глузду
даволі
вольная птушка
вярба
дэпрэсыя
планы
госці
граюць пачуцці
статак
думкі
у адной лініі
чараванні
мэбляванне
на выспе
котка
калыханачка(з лесу
пасляслоўе

малітва
я вось пакланюся
перад тваёю рукою,
і ў цяжкую гадзіну
скажу табе я ціха:
«дапамагі, ратуй»…
перад цяжкім іспытам
заплачу я горка,
стрымацца мне цяжка,
але я ціха памалюся,
мо стане мне лепш…

грушы
каля груш я з табою блукаю,
сачу я за тваім хвастом.
"да мяне йдзі, мой любы сабака!"
клічу так я ў сне цябе.
пад гук народных песень,
блукаю я па хваёвым лесе,
шукаючы хвосцік твой міленькі,
тваю скурку, што так галенька!
галаўны я свой боль не заўважацьму,
шукацьму цябе без аніякана спынення,
буду бегаць ля груш я дзень а ноч.
знайду цябе, абавязкова знайду...

блаславенне
не пакінеш маю ты душу,
што поўная на боль ды смутак,
галавы маёй не пакінеш,
што чакае твайго блаславення.
не забярэш ты маю душу,
пад час цяжкое хваробы,
ты даш мне ўсё, каб трымацца,
быць як дуб, што ў тваім садзе.
блаславення твайго ўсе чакаюць,
ратаванне моляць на каленях,
ратуй нас, мы штодня цябе молім,
дык не пакідай жа ты малітваў нашых...

ты
ты трымаеш мяне сярод іншых,
усіх ты любіш аднолькава.
любові тваёй не пакіну,
бо ў сэрцы маім ёсць шчэ надзея.
давяраць табе я мушу,
у бярозавы дзень ды хваёвую ноч,
светласць тваю адчуваю,
і бачу праз цемру, смутак ды страх.

мая апошняя ўсмешка
мая апошняя усмешка,
шмат у цябе болі,
ты маеш светлую надзею,
на радасці прыход.
мая апошняя усмешка,
вораг цябе мой бачыў,
у пары са слязьмі маімі,
падчас суму а журбы.
мая апошняя усмешка,
з божым блаславеннем
пайду далей, да гора,
бо няма шляхоў другіх вакол…

жардзін
трапім усе мы ў боскі жардзін,
пачацьмем шчаслівае жыццё,
па садзе мы бясконца блукацьмем,
у пошуках кутка свайго.
не ведаем, дзе яго пачатак,
не ведаем, дзе маецца канец,
блукаем стагоддзямі па садзе,
па святлейшым квітнеючым куточку.

евангелле
ты падараваў мне евангелле,
што неяк набыў ты ў царкоўцы,.
я хаваю яго як скарб свяцейшы,
што ў памяці цяпер маёй бяскоца.
глядзеў я на твае вачыма,
меў кілятоны спадзяванняў,
але ж памерлі ўсе яны імгненна...
сумна мне, а табе?
з боскай сілаю трымаю,
евангелле я ў сваіх руках,
усмешку ад твайго я падарунка
не пакіну ў моры спадзяванняў...

падлесак
цвёрды голас,
мужыцкія песні,
у падлесак за табою
бягу з-пад вёскі я.
цудоўнасць твайго я свету
бачу блакітнымі вачыма,
доўгі-цяжкі маю шлях
за сваімі слабымі плячыма.
па падлеску я блукаю,
шукаю голас твой цудоўны,
пад гукі старога млыну,
пад гукі дудкі беларускай.

алелуя
на маленечкай палянцы,
дзе аніводнае душы,
стаю я на каленцах,
спяву громка:
"алелуя"!
голас твой
услыхаць я мушу,
каб пакінуць усе сумнёвы,
каб проста громка спяваць:
"алелуя"!

дзень за днём
дзень за днём:
хаджу я па кутах,
кідаюся аб цвёрдыя сцены,
ды губляю галаву ад слабосці.
дзень за днём:
паўзу я на муры,
падаю, але я зноў паўзу,
ды губляю сваю галаву.
дзень за днём:
плачу я ў куце,
у замкнентым сваім пакоі,
плачу, але слёзы выцяраю,
бо не трэба паказаць сваю слабосць.

люстра
апрануся я ў пампэзныя адзежы,
каб стацца больш яскравым,
выцерці свае гаркія слёзы
ды каб проста ўсмехнуцца.
пагляджуся я ў люстра,
упаду я на калені,
здыму адзежы, адкіну прэч!
ды проста паляжу.
пад гукі песні даўняе
абуджу сваю слабую годнасць,
пакіну дурныя словы,
спалю на плошчы адзежы тыя,
а люстра— разаб'ю.

вось сталася мне 16,
незаўважна неяк час прайшоў,
я сумую па дзяцінстве,
але мо я яшчэ дзіцё?
незаўважылі мы часу ход,
наваколля моцных зменаў,
пасталелі мы змяніліся,
бо колькі год прайшло?.

від з майго акенца
від з майго акенца
у душы сваёй хаваю,
штодзень я з ім спаткаюся,
бо інакш і нельга.
ноччу я буду глядзець
на веліч далёкіх зор,
з ратавальнага а сумнага
акенца сваяго.
з пісаннем я ў руках
у апошні раз зірну
на любы майму сэрцу
від з акенца маяго.

вецер
вецер дзме спякотным днём.
халодны ён, ды проста вольны;
на маім ён бледным твары
плямы нараджае.
грае ён мелёдыю,
яскравы ён усё ж музыка!
мае вушы ў рвуцца ў болі,
але музыка—яна шыкоўна!

шторм
пад гукі шторма я падаю зноў,
мае сілы губляюцца ў глыбіні.
халодны акіян мяне забівае,
я чакаю тваёй ратальнай рукі.
маё цела не слухае маіх камандаў,
холад збівае мыслі мае,
слёзы змешваюцца з салёнай вадою
забівальнага й мёртвага акіяну.
не дай мне патапіцца цяпер,
у гэтах халоднай твані,
ратуй мяне, малю,
ды больш не пакідай...

рыбкі
гляджу я на свой акварыум:
няма ў ім больш рыбак,
якіх даравала мне матуля,
на чарговыя нарадзіны.
блукалі яны па тым бакалі,
з весялосцю й шпарка,
блакітненькі як тое неба
ды чырвоная як ружа ў садзе.
знікла ўсё вось неяк раптам.
апусцеў мой бакаль назаўсёды,
не бачыў больш ён рыбак аніякіх,
не адчуваў ён цяжкасці вады...

будзь да мяне талерантным
будзь да мяне талерантным,
не псуй мне рэдкую хвілінку шчасця,
будзь проста ласкавым
ды проста ўсмехайся.
не псуй ты зносіны цяжкія,
абдымай мяне, не пакідай,
будзь да мяне ты талерантным,
ды бяздарнасці маёй не заўважай.
калі мы па лесе блукаем,
ты будзь да мяне талерантным,
назбірай мне кошык грыбочкаў,
не дай мне трапіць ў болі палон.

каровы
на лузе, што маецца ля вёскі,
на беразе шырокае ракі,
блукае старая кароўка
ды старэнькі чорненькі бычок.
яны блукалі штодзень на лузе,
незаўважалі людзкіх клапот,
яны ціха, незаўважна
цялёначка нарадзілі тут.
бог ратаваў іх ад чалавечае рукі:
бараніў іх, як свой святлейшы вобраз,
быццам першых сваіх дзяцей эдэмскіх,
не даваў ім стаці ежай,
праганяў ад іх старуху з касою…
але пад дзіцячы цёмны крык,
чалавек забраў маленькі статак.
забіў усіх; няма ў яго жалосці,
забіў навекі сям'і сваёй лёс.

пакінь мяне
пакінь мяне на плянеце,
малю, ты не чапай мяне,
не глядзі на маю слабую руку,
ды поўныя сумных слёз вачыма.
плачу я, пабачыўшы зноў твой твар.
пакінь мяне.
не глядзі на маю ты слабосць.
дай мне памерці ў адзіноце.
ты пакінуў мяне ўжо калісьці,
дык навошта мяне ты турбуеш?
пакінь жа й зараз мяне!
пакінуў мне ты аднойчы
чорны апавядальны ліст:
"пакідаю. прабач".
дык пакінь жа й зараз мяне,
чаму ты мяне зноў турбуеш?

здымак
чорна-белы я трымаю
сваёй я маці здымак:
маладыя яе вачыма
глядзяць у мой ніякі сон.
прайшлі гады з таго вось дня,
калі даравала яго ты мне,
гляджу я на твае вачыма
і бачу:
не сталееш ты, матуля!

разважанні
снег ідзе на вуліцы
у ціхі сумны дзень,
на сваім ложку зноў сумую,
кніжкі зноў гартаю.
на пакуты я забыўся,
святлейшы бачу я прастор,
падмурак я да разважанняў
пабудаваў для слоў тваіх.
не пакіну я твайго ліста,
у падарожжы будзе яно са мной,
ганарыцца будзеш сваім ты сынам,
што сьмех убачыў праз чарговы боль…

кошык
кошык грушаў смачненькіх
назбіраў я ў тым садочку.
маленькія, вялікія,
але па смачнасці як райскі плод.
назбіраў я кошык грушаў,
на пірог для ўсёй сям'і
ды проста для асалоды:
каб душаньку пацешыць.
люблю паесці грушаў смачных,
што растуць вось там у садочку,
усмешку яны мне захавалі.
захавалі мне настрой.

пернікі
раблю я цеста
ў дзіўным летуценьні.
сумна неяк зараз мне:
да сэрца ўсё ідзе,
няма да шляху перашкодаў.
стаю, ірву я тое цеста
на патэльню кідаю са злосцю,
на маім вось твары чарговыя
слёзы,
толькі б у цеста не ўпалі.
сяджу цяпер я за сталом,
гляджу зноўку той вось фільм,
у разважанні я патрапіў зноўку,
ды як цяпер мне з іх сысці?

чаму?
чаму я зараз тут ляжу,
на канапе, ля акенца?
чаму вось тут я маюся,
калі асобай мяне ніхто не лічыць?
чаму я зараз тут ляжу,
калі руйнуюць мае мары?
чаму жыву я зараз тут,
а не ў спакойным райскім садзе?

як іншы
чаму павінен слухаць я іншых,
калі маю сваю галаву?
мо таму, што гэта дурная звычка?
чаму павінен бегчы за іншым,
калі магу я на месцы стаяць?
мо таму, што гэта дурная звычка?
чаму павінен у рот я класці ежу іншых,
калі гэта мне не даспадобы?
бо таму, што так усе кажуць...

канец свету
зноў падаю з абрыву,
жыцьё прайшло вокамгненна,
усё: дзяцінства, юнацтва, сталасць,
як адзін жахлівы міг.
лячу ў глыбокі жудасны я жолаб,
анічога нідзе няма.
ёсць толькі цемра.
ёсць толькі я.
ёсць толькі крыкі,
што ў галаве маёй гучаць...
"канец свету!"— кажуць хорам,
ірвецца ад болю галава,
"не", —крычу я громка.
ды лячу я ў ніз бясконца!
ласкава сплю.

у аўгусце
у аўгусце зноў залунаў я,
думкі я пачаў свае губляць
больш не збіраюся вяртацца
ў дыпрэсіўны й сумны стан.
у чэрвені зноў залунаў я,
слёзы я свае воцатныя
пакіну на старым пянёчку,
што так далёк ад мяне; шкада.
у марах зноў залунаў я,
мабыць я ўбачыў штосьця
ў канцы бярозавага гаю,
у якім я ніколі не блукаў...

з глузду
мусіць з глузду зьехаў я,
не маю ніякіх добрых я ідэй,
маю толькі дрэнны говар
ды сумны яблык у руцэ.
ляжу я на сваёй канапе,
гляджу ў бок халоднае сцяны,
усмехаюся сягоння ды горка плачу,
мусіць з глузду з'ехаў я?
а каля мяне ляжыць агрызак,
яблычка майго маленькага,
вытру твар ды ў смецце усмешку,
бо я не вясёлае той пароды,
што смяецца ад сэрца усяго...

даволі
даволі слёз, дурных начэй,
заўтра будзе новы дзень,
а з ім і новыя клапоты,
з якімі мушу ваяваць,
з якімі мушу весці я размовы,
з якіх згатую на вячэру я пірог.
даволі слёз, дурных фантазый,
заўтра мусіць усё як мае быць!
не думай аб гнілых суседскіх думках,
думай аб сваім, сакрэтным...

вольная птушка
як вольная птушка я лунаю
па шэрым мёртвым небе,
бачу: наперадзе шмат шчэ шляху,
ды бясконцы сумненькі прастор!
не зазірацьму я да садочку,
цёплае рачулцы лугавое,
лячу, у далечынь лячу
у таемнасць шэрае бавоўны.
сяду вось на адпачынак,
на старэнькую я елку,
пакіну на ёй усе агіды,
ды палячу далей—у вырай!

вярба
старэнькая вярба,
што расце на ўзгорку,
"яна не плакучая"
кажа мясцовы мне люд,
але толькі ж я рацыю маю!
сяджу я зараз пад вярбою,
сачу за яе павольным рухам.
дождж ды навальніца
раптам зазірнулі:
"я моцны, устаяцьму!"
казаў сабе праз страх,
праз жах.
устаялі мы зь вярбой у навальніцы:
бачу толькі зруйнавану вёску.
абдымаць я мушу вербу,
льюцца сьлёзы зь яе галінак.
"сьлёзы чалавечыя, не вада!"

дэпрэсыя
на сваёй канапе зноў
лю я слёзы з кіслаты,
з'ехаў з даху,
думкі мае не ў гэтым свеце,
па шашы я зноў блукаю,
пінаю я каменні,
не цвёрды я як той валун,
мяккі, быццам козка.
у гістэрыцы кідаюся
ад сценкі я да сценкі.
плачу я.
што ж рабіць?
мехам ляснуты я вось,
што ж такое вось са мною?

планы
ты не заслугоўваеш маёй увагі,
не ў планаў ты маіх спісе,
я пакіну тваім абразам
трошку смеху, суму, смутку
досыць, хопіць!
згінь, нячысты!
не зруйнуеш маёй вячэры
не ў планаў спісе ты маім.
штодзень ты з мяне жартуеш,
ты можаш ўсё толькі руйнаваць,
ты мусіш быць вышэй за бога,
але не будзеш ідалам ты мне.
усё, усё!
згінь з вачэй!
пакінь мяне ты сёння,
ды пакіну я цябе.

госці
зноўку прыязджаюць
госці нечакана,
грэбці будзьма хату,
на усмешку панам!
цёрці ўсім падлогі,
чысціць шафы й столі,
у сцірку ўсё кідайма,
ды ежу гатаваць!
вось з'ехалі тыя госці,
дзякуй, божа, дзякуй!
мы сядзем на канапе,
ды з лёгкасцю будзьма
фільм глядзець.

граюць пачуцці
ці гэта гульня пачуццяў?
ці мусіць гэта стрэс?
мусіць трэ мне бегчы да спакою,
у свой маленечкі файненькі пакой,
за спінаю пакінуць усе чуткі,
у мінулым пакінуць увесь той гвалт.
ці гэта гульня маіх пачуццяў?
памры, дэпрэсіўны й цяжкі стан!
мусіць трэ мне спыніць увесь рух,
хай спяшыць да дурасці той люд,
а я пайду супраць цячэння…

статак
—вядома, як заўсёды!
—што як заўсёды?
—вы са сваімі паперкамі! чаму ты зараз не можаш
усё падпісаць? усё выдаць?
—бо трэба мне кавы папіць.
—вядома, кава— пан, я—драўніна!
—чаму адразу драўніна?
—бо вы ўбіваеце цвікі ў мае нервы, быццам у
драўніну!
—я ведаю, што пісьменнікі ёсь народ сваеасабовы,
але што так! пакіньце кабінет, калі ласачка.
—будзьце прокляты!
—чаму так груба?
— якая асоба—такія й словы! будзьце прокляты!
—ну й буду! прэч адсюль!
—курвіска смярдзючая!
бесіць гэты рэдактар! тры гады хаджу, усё маё праз
свае гнілыя зубы друкае! штораз кажа, што маю неякасныя
творы, што мая мова надта памылковая, затое сам без
трасяначкі не можа. як яго іншыя пісменьнікі шчэ кнігай не
ляснулі?

—ляснутае ходзячае смецце! — сказала жанчына,
калі яна ў слязах выбягала з кабінета рэдактара.
ну вось я і атрымаў адказ! гэтую свінню ўсе цярпець
не могуць! як яго толькі зямля трымае? але ж неяк трымае,
што сумна. за таннымі коштамі мы бяжым да яго рукі, а
атрымліваем 100%-ю адмову. трэба разрываць з гэтым
монстрам кантракт і бегчы ў другое выдавецтва. значыць
трэба зноў да яго вяртацца. а-а! добра, але спачатку я сабе
гарбаты ці кавы зраблю.
нават у густах гэты "чалавек" мае свае нажы: усё пад
лінеячку ў яго, чысценька, п'е каву ў змешку з віскі, жарэ
толькі чыстае мяса з тлушчом! гасподзь мой, барані ж ты
мяне ў час нашае спрэчцы!
я падашоў да аўтама-гарбатніка. кавы тут нідзе не
знайшоў. гарбата, вядома ж, тут не кітайская, але ўсё роўна
хоць нейкая гарбата! ды цукар тут каштуе па-людску: 0£!
такія цэннікі вабяць, мусіць, кожнага чалавека! нават той,
хто кажа, што ў яго толькі "шык-блеск!", кажуць, накшталт,
"у мяне ўсё ад куцюр!", "я не бвмж, каб жраць у сталоўцы!"
лічаць кожны фунт, кожны пені! які народ цікавы, гэтыя
багацеі: ваюе заўсёды за павелічэнне свайго ўплыву і
колькасці пені ў кармане. дзіўныя, што казаць тут!
я прысеў на канапу, што мелася ля дзвярэй у пакой
рэдактара. кожныя пяць хвілін то заходзілі, то выходзілі
пісьменнікі. усе як адзін кажуць адно слова ў яго агарод:
свіння! некалькі размоў мне здаліся такімі цікавымі,
напрыклад адна паненка так крычала, што ўсе супрацоўнікі
хрысціцца пачалі. я, каб не чуць яе крыкаў, апрануў

слухаўкі. тая там арала мусіць гадзіну з паловай. ля
кабінета рэдактара сабраўся людскі статак. усе ў ім
піхаліся, як тыя авечкі на лузе. пані выбегла, задраўшы нос
як той шляхціц, які свінню пачаў чысціць (ці як я),
грудзьмі ўперад, як мае быць! усе пачалі шаптацца, а я ціха
сядзеў на канапе і атрымліваў асалоду ад песень майго
плэйлісту.
праз некалькі хвілін статак рассаўся. сталася ціха. я
зняў слухаўкі. пайшоў у кабінет рэдактара. ля кабінета
зноў сабраўся статак. увайшоў я без грукатаў у дзверы. ён
сядзеў з нейкім сумным тварам, але відаць было тое, што
ён хоча расплакацца.
—што трэ табе?—спытаў ён.
—я з ультыматумам.
—божа, з якім?
—ці вы друкуецё маё апавяданне, ці я звальняюся.
—напужаў мяне!
—я не жартую.
—а я жартую! тут статак такіх як ты!
—я ўжо паглядзеў, як іх шмат.
—сур'ёзна?
—так.
рэдактар, убачыўшы статак яго працаўнікоў,
падайшоў да акенца ды закрыў акенца жалюзі. ён сеў на
канапу, схапіўшыся за галаву.
—разумееш, гэта не маё!
—вы аб чым?

—я аб гэтым выдавецтве. яго мой бацька заснаваў, а
я чалавек, кажучы проста, далёкі ад вашае творчасці.
—дык друкуйце ўсех, у чым праблема?
—проста сказаць, так? шмат смецця ў часопісе будзе
адбіваць смагу прачытаць зноў часопіс. я ўжо некалькі год
планую, як ды каму яго з карысцю прадаць.
—а навошта вы мне гэта кажаце?
—бо калі яго купяць, твае творы будуюць выдавацца!
усё проста! магчыма.
—мда...
—мда...
праз гадзіны две я пакінуў пакой рэдактара. статак
як стаяў, так і застаўся стаяць.
—пашлі працаваць! статак!

думкі
зноў вяртаюся да хаты,
кладу кішэню,
сеў на лаву.
у думках розных я лунаю,
і раптам у думках розных заблукаю:
трапіў я на нейку гору:
бачу ўсё, як быццам бог!
трапіў я ў гнілу дрызіну:
амаль патоп я ў той гніліне!
трапіў я ў пустыню-пекла:
сасмажыўся— быццам на патэльні!
потым трапіў ў сваю вёску:
лунаю ў ёй прывідам мусіць,
бачу: дык там ідзе ж я мо мусіць!
йду да хаты,
йду да працы,
ад юнацтва да сталосці,
кожны дзень а кожны рок,
не змяняю шлях я свой,
прачнуўся я на сваёй лаве,
ускочыў, быццам абпаліў свой палец!
жахліва сталася сэрцу мойму,
мусіць зараз памірацьму я!

"змяняцца трэба, бегчы з працы"
прамовіў я аб сваёй долі,
ды палез я спаць на печ.
у думках розных залунаў я,
махнуў рукой,
пачаў я спаць.

у адной лініі
у адной лініі з табою
шпацырую я з года ў год,
не зірну я ніколі
ў ворага твайго я бок
у адной лініі з табою
сачу я за тваім каханнем,
не пайду я з ім ніколі
на спаткання слаўны час.
у адной лініі з табою
даследую уласную пакорнасць
ніколі я з табою болей
небуду ў лініі хадзіць...

пазаземнае лунае
пазаземнае лунае,
сонца зацмівае,
разбягаюцца аблокі
то ў права, то ў лева.
пазаземнае лунае,
месяц толькі бачны,
назаўсёды сонца знікае;
засталася цемра.
пазаземнае лунае,
люд увесь у жаху.
падае ўвесь ён на калені,
моліць аб ратаванні

чараванні
чараванні, чараванні,
ратуйце мне жыццё!
варажыць сабе я мушу,
каб хоць неяк утрымацца.
трапляю я ў фіялетавы туман,
з глузду быццам я з'язджаю,
цёмны вецер з катла падняўся:
падаю, але я шчэ трымаюса.
чарую я ў дрымучым лесе,
маю эфіру я прыліў,
крыху лепей мне сталося,
але гэта не назаўсёды ж...

мэбляванне
мэбляваць я мушу сёння
невялічачкі свой пакой,
у чысценькае ўбранне,
усё па апенінскаму ўзору.
спалю старыя я шпалеры,
у смецце канапу з тым грыбком!
пакіну шмат сабе прасторы,
на здзек традыцыям і суму.
пакладу матулін дываночак,
пафарбую сцены ў белы,
пакіну табурэтку, матрац,
невялічкі стол,
усё па свойму я зраблю!

на выспе
вось як жа мне добра
на маленечкай выспе:
ціхенька, добра, утульна
усё як мае быць!
дажджы а прылівы
на псуюць жыццё,
бо на маленечкай выспе
мне ўсё як з фантазій.
будавацьму я хібарку,
гародзік развяду,
ды фэрму я какосавую
наладжу:
будзе толькі смак!

котка
марудны дзень. спякотна. на плошчы канцэрт у
падтрымку нейкага чалавека. блукае котка: маленечкая
шэранькая, з вялікімі блакітнымі вачамі, вушкі не тырчаць,
мурзаценькая.
людзі не звяртаюць увагу, сынхронна апладуючы
кожныя дзесяць хвілінаў. котка вырашыла пагуляць па
сцэне. чалавек, які стаяў на сцэне на гэта не звярнуў увагі.
потым, калі котка падыйшла да яго кастлявае шэрае, як
мука, нагі, зкінуў котку са сцэны. народ апладуе. кошачка,
падняўшыся на ногі, абярнулася, апусціла голаву ды
пакінула плошчу. усе апладуюць, усе й маўчаць
на следуючы дзень, роўна а дванаццатай гадзіне дня,
людзі зноў прыйшлі на канцэрт. сабраліся за хвіліну. праз
дзесяць хвілінаў прышоў і той чалавек, што ладзіў выступ
учора. людзі пачалі сынхронна апладаваць. прыйшла з
людзьмі й котка, якая спала ў старой хатцы, уладарка якой
памерла трынаццаць гадоў таму. новых уладальнікаў хатка
так і не знайшла я яна з цягам часу пачала шэрэць і
разбурацца.
людзі не заўважылі котку. яна тым часам зрабіла
падаруначак гукарэжысэру, які жудасна чамусь баяўся
котак. той ад страху выбег, пабачыўшы рыжэнькі тварок
коткі. толькі пятачкі ягоныя й былі бачныя. пагадзіўшы на
апаратуру, гук на сцэне знік. нягледзячы на гэта, з

інтэрвалам у 10 хвілінаў слухачы апладуюць. але на твар
выступоўцы быццам птушка нагадзіла. людзі разышліся
хутчэй чым учора. кошачка выйшла, калі нікога не было.
яна падайшла да сцэны й крыху пасядзела. быў ціхі дзянёк.
праз пару хвілінаў яна пайшла ў тую старую хатку, дзе
жыла бабка марфа. яна была знакамітасцю ў вёсцы. яна памайстэрску гнала прэч ўсялякіх хлуслівых палітыкантаў і
наскрозь бачыла людзей і дапамагала знайсці лепшага
чалавека. мо гэта й зрабіла з захлае вёскі выдатненькі
аграгарадочак з шыкоўнай бібліятэкай, добраўладкаванай
плошчай і, багатай на розныя рэчы й ежы, крамай. як
толькі баба марфа памерла, ў вёсцы пачалася паступова
крыза: вёска ўлезла з дабрабыту ў галечу, бібліятэка
згарэла а плошча паступова паросла траўкай ды
дзьмухаўцамі.
на трэці дзень народу амаль не было. сабраліся хто як:
хто ў 12, хто прыйшоў без хвілінаў 10, а хто й наогул не
прыйшоў. дзесь а 12.10 прыйшоў і чалавек. апладавала мо
чалавекі тры. чалавек пачаў выступ. з-за пагаджанай
апаратуры, чалавек крычаў ва ўвесь голас, але яго ўсё
роўне не чуаць. было чуваць у статку:
—стэфання, што ён кажа?
—а дупа яго ведае!
на выступ прыйшла й котка. на гэты раз кошачку
заўважылі. яна вырашыла пагуляць каля сцэны.
паблукаўшы яна пакінула выступоўцы тры кучкі ля сцэны.
пагуляць вырашыла й на сцэне. на твары выступоўцы страх

застыў. ён узяў мікрафон, які стаяў яшчэ са ўчорашняга
дня, і швырнуў у котку. котка збегла...
народ пасля гэтага хутка разбегся. потым па вёсцы
разбегліся чуткі пра котку і некаторыя, то ведалі бабу
марфу, нават с лічылі, што ў котцы ё душа бабы марфы.
праўда гэта, ці казка, я не ведаю. я не быў на той плошчы,
але гісторыю чыў ад мясцоўцаў.

калыханачка(з лесу)
люлі люлі люлі лю...
збірацьму заўтра душку я тваю,
плакацьму горка на вяселлі.
люлі люлі люлі лю...
абдымацьму смешну душаньку,
грацьму я з табою
ў хованкі па нябессі,
цалавацьму твой жывоцік,
казацьму дзіўнае і дзіўнае,
казкі смешныя табе чытаці.
люлі люлі люлі лю,
я люблю цябе ўсёй душою,
злату ўнучачачку сваю.
біці рваці гадку буду я змяюку,
яко жраці піці толькі можа.
люлі люлі люлі лю,
унучачка мая баю бай,
спі, раднюсенька мая,
сон не забяруць зноў твой,
я ахоўвацьму цябе, на хвалюйся,
люлі люлі люлі лю

пасляслоўе

мне часценька кажуць, што мае вершы—падлеткавыя. я
не бачу ў гэтым нічога кепскага. да свайго дэбютніку я
йшоў каля сямі месяцаў. я вучыўся збіраць свае думкі,
выкладваць страхі і пачуцці безумоўнага шчасця на паперы.
“думкі”—гэта вынік збору фальклора з уласнай фантазіі і
ўспамінаў, якія доўга сядзелі ў маёй галаве і якія не давалі
мне рухацца далеў ў сваім павольным тэмпе. гэта
сапраўды падлеткавая праца, якой я вельмі ганаруся.

Sez Belarus ädäbiyättän 1 tekst ukıdıgız.